Першы карабель з беларускімі ўгнаеннямі прыбудзе ў ЗША ў кастрычніку. Ён прывязе 30 тысяч тон хларыду калію ў порт Новага Арлеана. На навіну пра пастаўку, апублікаваную галіновым агенцтвам Argus Media, звярнулі ўвагу @reformby. Пастаўка стане першым фізічным пацвярджэннем аднаўлення камерцыйнага гандлю беларускім каліем з ЗША пасля адмены амерыканскіх абмежаванняў. Гэта будзе першая партыя ўгнаенняў, якую Злучаныя Штаты набылі ў Беларусі, за апошнія чатыры гады.