Санкцыі і незалежнасць — або санкцыі ці незалежнасць? Зварот шматдзетнай маці да Лукашэнкі: чым усё скончылася? Міф пра сярэдні заробак: як гэта ўлады так падлічваюць даходы беларусаў, што нязменна выклікаюць іх абурэнне? Пра ўсё гэта — у свежым выпуску праграмы "Сэнсы дня". Глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=mgtRez3f-rY
Еўрарадыё | Еврорадио ✔
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
-
-
edited Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 22 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:12 Мінчанка праверыла, як працуе дэмаграфічны кантракт з уладамі 11:59 Навіны спорту 14:18 Як насамрэч вылічваецца сярэдняя зарплата беларусаў 24:17 Навіны шоў-бізу 27:32 Трамп хоча заключыць калійную ўгоду з Беларуссю — ці атрымаецца? "Сэнсы дня": глядзіце нашае відэа пра важныя падзеі гэтага аўторка!
-
Санкцыі не працуюць, бо яны не паслядоўныя. Такую думку ў стрыме @euroradio выказвае гісторык Яўген Красулін. Увялі — знялі. Увялі — а цяпер ізноў хапае "адвакатаў д'ябла", якія дапамагаюць беларускім уладам выйсці з-пад санкцый... Цалкам стрым з Красуліным глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=9EACryBjuLg
-
Валерый Кавалеўскі ў ААН крытыкаваў санкцыі ЕС супраць Лукашэнкі. Дыпламат заклікае перагледзець палітыку ізаляцыі, якую праводзяць у дачыненні да Беларусі яе еўрапейскія суседзі. "Прысутнасць Еўропы ў Беларусі зменшылася, і яе месца займаюць Расія, Кітай, Іран": https://euroradio.fm/kavaleuski-u-aan-krytykavau-sankcyi-es-suprac-belarusi Спасылка, якая працуе без VPN
-
Музыка і сонграйтар Мікіта Найдзёнаў вырнуўся ў прытомнасць пасля арышту, "хатняй хіміі" і ад'езду з Беларусі — і ўвязаўся ў новы музычны праект. Ён называецца Max Magnum, а першы сінгл новага гурта мае назву "30+". "Ты не стары, а дастаткова вінтажны. Беражы калені, правярай прастату і ўключай добрую музыку", — раіць Найдзёнаў, якому 12-га ліпеня споўнілася 36 гадоў. Слухаем такое?
-
У Варшаве затрымалі 69-гадовага паляка, які напаў на беларуску за акцэнт. Спярша ён патрабаваў ад яе, каб вярталася ва Украіну. А калі даведаўся, што яна не адтуль, назваў расійскай падсцілкай. Мужчыну вінавацяць па трох артыкулах: https://euroradio.fm/u-varshave-zatrymali-69-gadovaga-palyaka-yaki-napau-na-belarusku-za-akcent Спасылка, якая працуе без VPN
-
Папулярызатар найноўшай гісторыі Беларусі Павел Валатовіч працягвае другі сезон свайго праекта #IMBY. У ім ён расказвае пра 2000-я, і цяпер дайшоў да 2008-га года. Прынятае рашэнне пра будаўніцтва Беларускай АЭС. Лукашэнка ўпершыню паказвае малодшага сына Мікалая, якому ўжо амаль чатыры гады. У Мінску адбываецца тэракт. Аляксандр Глеб пераходзіць у "Барселону". А штангіст Андрэй Арамнаў адной спробай абнаўляе шэсць рэкордаў. Ёсць што прыгадаць! Глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=LJrTXXhSBho
-
edited
Еўрасаюз выключыць з санкцыйных спісаў расійскіх алігархаў Алішэра Усманава (на фота побча з Пуціным) і Міхаіла Фрыдмана. Абмежаванні ў дачыненні да астатніх фізічных і юрыдычных асобаў, звязаных з Расіяй, працягнутыя адразу на тры гады. ЕС увёў санкцыі супраць Усманава і Фрыдмана ў 2022 годзе, пасля ўварвання Расіі ва Украіну. Абодва мільярдэры дамагаліся выключэння з санкцыйных спісаў пры дапамозе лабістаў на Захадзе. Зняць санкцыі з Усманава патрабавалі Славакія, Венгрыя і пазней Францыя, з Фрыдмана — Славакія, Венгрыя і Люксембург. За выключэнне алігархаў з санкцыйнага спісу амбасадары краінаў Еўрасаюза мусілі прагаласаваць аднагалосна. Агенцтва Reuters піша, што адзінай краінай, якая сёння раніцай стала на шляху рашэння, была Латвія. Але бліжэй да вечара яго ўсё ж было прынятае.
-
Беларуска нарадзіла траіх дзяцей і папрасіла ў Лукашэнкі абяцаную кватэру. А беларусы — замест таго, каб падтрымаць яе і запатрабаваць ва ўладаў выконваць свае абяцанні, — ізноў перасварыліся. Чаму так? Што не падзялілі-та: чужую кватэру, якой яшчэ ўвогуле няма? Расказвае даследчыца медыя, улады і гендару Ірына Сідорская. Цалкам сённяшні стрым з ёю глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=qCrrf_In-Dg
-
edited
Мінскія кіроўцы праігнаравалі "Дзень без аўтамабіля. Увечары 22-га верасня сэрвіс "Яндэкс.Карты" зафіксаваў у сталіцы Беларусі максімальныя — 10-бальныя заторы. Сутнасць акцыі ў тым, каб на адзін дзень адмовіцца ад машыны і паехаць па справах на грамадскім транспарце. Ці ўвогуле пайсці пешшу. Мінскі грамадскі транспарт сёння працаваў для кіроўцаў бясплатна — трэба было толькі паказаць правы і тэхпашпарт. Чакаецца, што сітуацыя на дарогах Мінска палепшыцца прыкладна праз гадзіну.
-
"Цяпер там няма што рабіць. Можна згубіць абсалютна ўсе арыентыры". Факультэт журналістыкі БДУ — бессэнсоўнае і бескарыснае месца, і медыяэксперт Зміцер Нікановіч, які нейкі час выкладаў на тым журфаку, увогуле не раіць туды паступаць. Пра гэта, а таксама пра тое, чаму беларускія незалежныя медыі бесяць усіх: ад Лукашэнкі да Ціханоўскага — новай праграме з серыі "Беларусь 2030" Нікановіч размаўляе з галоўнай рэдактаркай Plan B Вольгай Лойка. Цалкам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=pxgasJOfaCE
-
edited У Варшаве пачынаецца "Мінскі форум 2026". Гэты праект заснаваны ў 1997-м годзе і прысвечаны ў першую чаргу стасункам Беларусі і Германіі. З 2021-га ён вымушана праводзіцца па-за межамі нашай краіны. Сёлета першая частка форума прысвечаная асобе і спадчыне Аляксандра Мілінкевіча. @euroradio вядзе жывую трансляцыю івэнта, глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=o2ccPgrM8SE
-


На выпрабаванні ў Мінск прыляцеў расійскі "пасажырскі самалёт новага пакалення" SJ-100. Тут будуць тэставаць яго сістэму аўтапілота. Супрацоўнікі Лётна-выпрабавальнага і даводачнага комплексу кампаніі "Якаўлеў" разам з прадстаўнікамі сертыфікацыйных цэнтраў і авіярэгістра правераць у тым ліку аўтаматычны заход на пасадку і аўтаматычную пасадку. Усё гэта будзе адбывацца ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск".
-
На рамонт зачыніцца адзін з самых буйных мінскіх тэатраў — музычны. Яго пабудавалі 45 гадоў таму, а пра неабходнасць рэкканструкцыі кажуць з 2013-га А ад першага праекта да пачатку рамонта пройдзе 10 гадоў: https://euroradio.fm/na-ramont-zachynicca-adzin-z-samykh-buynykh-minskikh-teatrau Спасылка, якая працуе без VPN
-
Беларусам могуць дазволіць выкупаць арэнднае жыллё. Гэта абмяркоўвалася на сённяшняй нарадзе ў Лукашэнкі. Як звычайна, ёсць нюансы. Новую норму плануюць увесці толькі для жыхароў арэндных кватэраў, прадастаўленых па месцы працы. А магчымасць выкупу арэнднага жылля будзе з'яўляцца толькі "пасля дасягнення пэўнага стажу працы. Дапусцім, 15, 20, 25 гадоў", — расказаў віцэ-прэм'ер Аляксандр Церахаў. Чыноўнік не хавае, што гэтыя захады прапануюцца не для таго, каб даць беларусам магчымасць самім распараджацца сваім жыццём. Яны патрэбныя "зыходзячы з неабходнасці замацавання кадраў на канкрэтных прадпрыемствах".
-
Кастусь Каліноўскі — наш супергерой. Якім атрымаўся першы савецкі фільм пра яго? Расказвае кінакрытык Тарас Тарналіцкі. Рэвалюцыянер Кастусь Каліноўскі ў нямым фільме рэжысёра Уладзіміра Гардзіна становіцца не проста гістарычнай асобай, а сімвалам народа. Ён гаворыць ад імя сялян, заклікае да свабоды і звяртаецца менавіта да Беларусі. Яго фінальны зварот “Чуеш, Беларусь!” нагадвае дэвіз “Жыве Беларусь!”, актуальны і сёння. Пра зняты ў 1928 годзе першы савецкі фільм пра Кастуся Каліноўскага расказвае кінакрытык Тарас Тарналіцкі — вядоўца "Нашага кіно" на Belarus Tomorrow: https://youtu.be/YEBCpfC4RHY
-
У Мінгандлю загаварылі пра абмежаванне рэкламы анлайн-казіно. Яе хочуць прыбраць з грамадскага транспарту і з прыпынкаў, з вакзалаў, з гандлёвых аб'ектаў, кавярняў, рэстаранаў і нават са шматкватэрных дамоў. Яшчэ адно прапанаванае абмежаванне датычыцца зместу рэкламы. Яе немагчыма будзе размясціць без папярэджання пра тое, што выйгрыш не гарантаваны, а ўдзел у азартных гульнях звязаны з рызыкай страты грошай. Прыкладна так, як на пачках цыгарэт папярэджваюць, што курэнне забівае.
-
Ці дастаткова дапамогі атрымліваюць палітвязні? Якая яна і ў якім аб'ёме? Стрым з лідаркай ініцыятывы “Вольныя” Вераніка Станкевіч Неабходную суму ў 25 тысяч еўра для вызваленых і дэпартаваных з Беларусі 25 палітвязняў сабралі за шэсць гадзін. Але збор працягваецца, і на гэты момант сабрана ўжо амаль 40 тысяч еўра. І тыя палітвязні, хто застаўся ў Літве, і тыя, хто пасля дэпартацыі з Беларусі паехаў у Польшчу, былі заселеныя, атрымалі першую падтрымку і ўжо пачалі працэс легалізацыі… Але ўсё роўна застаюцца — і нават увесь час грамчэюць — галасы пра тое, што дапамогі для палітвязняў недастаткова... Як фонды, ініцыятывы і агулам дэмсілы рыхтаваліся да прыёму новай групы вызваленых? Якую падтрымку і дапамогу мусяць атрымаць былыя вязні, і ці ўсім яна будзе аднолькавая? Якія патрэбы застаюцца незакрытымі і з якімі складанасцямі людзі сутыкаюцца на волі? Размаўляем з лідаркай ініцыятывы “Вольныя” Веранікай Станкевіч: https://www.youtube.com/watch?v=xaQbPkpspyg
-

Журналісты прыдумалі першы гродзенскі віртуальны забег. Прабяжы 11,27 км з 1-га кастрычніка па 3-га лістапада, атрымай медаль і падтрымай Hrodna.life! Чаму 11,27 км? І чаму да 3-га лістапада? Паўсюль закладзены зразумелы гродзенцам сэнс. 1127-ы лічыцца годам заснавання Гродна. А 3-га лістапада — Дзень святога Губерта, апекуна паляўнічых і заступніка горада. "Мы можам жыць у розных краінах і часавых паясах, але нашыя сэрцы застаюцца на берагах Нёмана. Сёння, калі для многіх гродзенцаў сустрэчы ў родным горадзе немагчымыя, прапануем стварыць новую супольную традыцыю і аб’яднаць гродзенскую дыяспару па ўсім свеце", — кажуць арганізатары. Як паўдзельнічаць? Зарэгіструйцеся праз форму ўнізе гэтай старонкі і зрабіце данат. Пазначце ваш мэйл і паштовы адрас. Далей, з 1-га кастрычніка па 3-га лістапада прабяжыце 11,27 км у сваім горадзе ці мястэчку. І, нарэшце, загрузіце скрыншот з фітнес-трэкера праз Google-форму ўнізе той жа старонкі. І чакайце Дня святога Губерта, пасля якога пачнецца рассылка медалёў. Забег адкрыты не толькі для гродзенцаў. Паўдзельнічаць можа кожны і кожная, хто любіць Гродна. А не любіць Гродна проста нельга!
-
Чаму беларускія незалежныя медыі бесяць усіх: ад Лукашэнкі да Ціханоўскага? Пра гэта ў новай праграме з серыі "Беларусь 2030" разважаюць галоўная рэдактарка Plan B Вольга Лойка і медыяэксперт, у мінулым дацэнт Факультэта журналістыкі БДУ Зміцер Нікановіч. Што застанецца ад дэмсілаў, калі знікнуць медыі? Што журналістыка дае "звычайным людзям"? Чаму свет усё менш давярае журналістам — затое з задавальненнем слухае блогераў-вар'ятаў? Абмяркоўваем у сумесным праекце "Банка ідэй" і @euroradio "Беларусь 2030": https://www.youtube.com/watch?v=pxgasJOfaCE
- Older posts