Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.6/day last 34 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

Варожая беларускасць: чыму рэжыму не да спадобы народная музыка і музыкі? Стрым з гусляром Алесем Чумаковым Гусляра, шматгадовага ўдзельніка гурта "Стары Ольса" і аўтара сольных праектаў Алеся Чумакова арыштавалі летась у снежні, перад самымі Калядамі. Увесь час зняволення ён правёў у Калядзічах, трапіць у калонію так і не паспеў. У якасці абвінавачання на судзе прагучала такое: “Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро”. Алеся вызвалілі з-за кратаў 16-га верасня — і дэпартавалі ў Літву, адкуль ён пераехаў у Польшчу. Што прымушала музыку заставацца ў Беларусі, нават пад пагрозай затрымання? Ці стаў нечаканым прысуд за "экстрэмізм" і асабліва фармулёўка віны? Абмяркоўваем гэта і іншае з гусляром, удзельнікам “Старога Ольсы” Алесем Чумаковым: https://www.youtube.com/watch?v=JC1vL9Ydk34

Views over time

05001K1.5K2K23 Sep 10:5911 Nov 21:341.7K23 Sep 10:59: 0 views11 Nov 21:34: 1,700 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
23 Sep 2026, 10:590
11 Nov 2026, 21:341.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.