Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.6/day last 34 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

Не толькі з Рыжанковым. На палях Генеральнай асамблеі ААН Радаслаў Сікорскі размаўляў і са Святланай Ціханоўскай. Прычым гэта адбылося двойчы: і да, і пасля таго, як міністр замежных справаў Польшчы сустрэўся са сваім беларускім калегам. "І ў панядзелак, і ў аўторак", — расказаў @euroradio кіраўнік Офіса Святланы Ціханоўскай у Вільні Дзяніс Кучынскі. Сустрэча Сікорскага і Рыжанкова і магчымае пацяпленне беларуска-польскіх адносінаў сталі галоўнай тэмай 23-га верасня. "Польшча сустрэчай з міністрам замежных справаў Лукашэнкі дала вялізны крэдыт рэжыму, — лічыць кіраўнік НАУ Павел Латушка. — Ці дастаткова суб'ектыўны рэжым, каб скарыстацца гэтым крэдытам, — пытанне адкрытае. Але думаю, што парушэнне гэтага крэдыту стане апошнім для рэжыму ў тым сэнсе, што на гэтым будзе пастаўленая кропка ў пытанні яго суб'ектнасці і самастойнасці". Таксама Латушка нагадвае пра прынцып: "Нічога пра нас без нас". Як бачна, у выпадку з сустрэчай Сікорскага і Рыжанкова ён выконваецца.

Views over time

05001K1.5K23 Sep 14:0411 Nov 21:341.5K23 Sep 14:04: 0 views11 Nov 21:34: 1,490 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
23 Sep 2026, 14:040
11 Nov 2026, 21:341.5K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.