"Давайце пасадзім сад". МЗС Беларусі вырашыла пагуляць з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім у метафары — і намякнула на тое, што дыпламата чакаюць у Мінску: "Дыпламатыя пралесак" — гэта добры пачатак новага этапу. Але мы нацэленыя на ўраджай. Давайце пасадзім сад — ён патрабуе догляду штогод, а не раз на дзесяцігоддзе. Мінск гатовы прыняць [беларуска-польскія перамовы]". "Адліга" пачалася з сустрэчы Радаслава Сікорскага і яго беларускага калегі Максіма Рыжанкова на палях Генеральнай Асамблеі ААН. Пазней у Сікорскага запыталіся, ці азначае сустрэча нармалізацыю адносінаў з Беларуссю. Міністр адрэагаваў паэтычна: "Гэта як пралеска, якая можа расквітнець, калі надвор'е спрыяльнае".