Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.7/day last 8 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. У кафедральным саборы Вільні будуць шукаць парэшткі князя Вітаўта. У сценах і сутарэннях храма навукоўцы выявілі больш за 20 недаследаваных месцаў. Іх плануюць даследаваць метадам мінімальнай інтэрвенцыі: https://euroradio.fm/u-kafedralnym-sabory-vilni-buduc-shukac-pareshtki-knyazya-vitauta Спасылка, якая адкрыецца без VPN

  2. edited

    "Крышталь" Дар’і Жук — адзін з самых прыкметных беларускіх фільмаў апошніх дзесяцігоддзяў. Кінакрытык Тарас Тарналіцкі у новай праграме для Belarus Tomorrow разбіраецца, што гэты фільм расказвае пра Беларусь 90-х і чаму да яго варта вярнуцца сёння. Паглядзець "Наша кіно" можна тут: https://www.youtube.com/watch?v=goyTsCPKc6Q Стрымінгавая платформа Belarus Tomorrow дасяжная жыхарам Беларусі, у якіх ёсць спадарожнікавыя талеркі. Вось якія наладкі трэба выставіць: Satellite: Hotbird 13G at 13.0E Transponder: tp 122 Frequency: 10949 MHz Polarization: Vertical Symbol rate: 27500 Ksym/s FEC: 2/3 Modulation: DVB-S2/8PSK Раскажыце пра гэта сваякам і сябрам!

  3. Краіны Персідскага заліву збіраюцца ўвесці ўласны "Шэнген". Адзіная Grand Tourist Visa дазволіць наведваць адразу шэсць краінаў: ААЭ, Саудаўскую Аравію, Бахрэйн, Катар, Аман і Кувейт. А дакладней — дазволу на ўезд у адну краіну будзе адкрываць доступ і да астатніх пяці. "Віза хутка ўбачыць свет", — паабяцаў генеральны сакратар Рады супрацоўніцтва краін Персідскага заліва Джасем Мухамед Аль Будэйві. Пакуль жа для беларусаў дзейнічае "бязвіз" у дзве краіны Персідскага заліва. У Катар па ім можна з'ездзіць на 30 дзён, а ў ААЭ — на 90 дзён на працягу кожнага паўгоддзя.

  4. Лукашэнка наехаў на чыноўнікаў за рэкламу анлайн-казіно: "У нас усе гэтую гусь круцяць, ці як там называецца. Паразвешвалі паўсюль гэтыя рэкламы — ужо дайшло да таго, што, аказваецца, мая сям'я гэтым займаецца". На гэтых словах удзельнікі нарады паўскоквалі са сваіх месцаў. "Усё зарэгулявана!", — запярэчыў было кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Крутой. "Яно зарэгулявана, але ў нас краіна ператварылася ў казіно. Нейкія "фонбеты" і іншае", — спыніў яго Лукашэнка. У сярэдзіне жніўня пытанне пра тое, каб прыбраць з беларускіх гарадоў рэкламу анлайн-казіно, падымалі ў партыі "Белая Русь".

  5. Скончылася пяцігадовая дыскваліфікацыя, якую Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) наклала на Дзмітрыя Баскава. Яму адразу ж далі пасаду — старшыні назіральнай рады ХК "Дынама-Мінск". У 2020-м Баскава пазналі сярод тых, хто прыязджаў абразаць БЧБ-стужкі ў пратэстных дварах. Яго падазраюць у датычнасці да нападу на Рамана Бандарэнку на "Плошчы пераменаў" у Мінску, пасля якога малады пратэстоўца загінуў. IIHF прыняла рашэнне пасля 10-месячнага расследавання, якое праводзіла дысцыплінарная рада. Было прызнана, што Баскаў парушыў Кодэкс паводзінаў федэрацыі: пагражаў беларускім спартсменам і дыскрымінаваў іх з-за палітычных перакананняў, а таксама злоўжываў сваімі службовымі паўнамоцтвамі для падтрымкі Лукашэнкі. Функцыянер быў адхілены ад усіх відаў хакейнай дзейнасці і на нацыянальным, і на міжнародным узроўні. "Сёння я перагортваю гэтую старонку, каб з патроенай энергіяй працаваць на карысць беларускага хакея", — напісаў Баскаў у сваім тэлеграм-канале.

  6. Стала вядома, дзе працуюць сястра, пляменнікі і іншыя сваякі Ліліі Лукашэнкі. Шлюб са старэйшым сынам кіраўніка Беларусі адкрыў шлях да хлебных месцаў не толькі ёй самой, але і яе сваякам. Ад КДБ і ААЦ — да будаўнічага бізнеса: https://euroradio.fm/stala-vyadoma-dze-pracuyuc-svayaki-lilii-lukashenki Спасылка, якая працуе без VPN

  7. "Прэвентыўны аўтарытарызм": дзе і ў чым яго слабыя месцы. Стрым з даследчыкам, студэнтам Карлава Універсітэта Глебам Фіцнерам Рэжым Лукашэнкі здолеў дамагчыся частковага дыпламатычнага пацяплення ў адносінах з ЗША і зняцця часткі санкцый. У адказ былі "памілаваныя" сотні палітвязняў. Аднак шмат хто з іх быў дэпартаваны з Беларусі. Іх пашпарты рэжым ануляваў. А рэпрэсіі ў краіне працягваюцца — што наводзіць на думку, што для дэмакратычных сіл і краінаў Захаду "гандаль палітзняволенымі" стане стратэгічным пройгрышам. Чаму пры адсутнасці гарантаваных эканамічных выгодаў рэжым працягвае чапляцца за амерыканскі трэк? Што на сёння з сябе ўяўляе "прэвентыўны аўтарытарызм" Лукашэнкі? У чым галоўныя рызыкі для рэжыму і чаму беларусы імі не могуць скарыстацца? Пра гэта і шмат што іншае размаўляем са стыпендыятам даследчай праграмы імя Віталя Сіліцкага (2026) пры Цэнтры новых ідэяў Глебам Фіцнерам: https://www.youtube.com/watch?v=DVKlH3-pilM

  8. edited

    У панядзелак Арына Сабаленка перастане быць першай ракеткай свету. Яна ўтрымлівала тытул 99 тыдняў — з 21 кастрычніка 2024 года. Беларуская тэнісістка саступіць лідарства Алене Рыбакінай. Абедзьве спартоўкі працягваюць рухацца па сетцы US Open, але прадстаўніца Казахстана летась вылецела ў 1/8 фінала, а сёлета ўжо выйшла ў паўфінал. Адпаведна, за сёлетні турнір яна атрымае больш ачкоў, якія і дазволяць ёй апярэдзіць Сабаленку. За час свайго лідарства беларуска двойчы перамагала на US Open, па два разы выйгравала турніры ў Брысбене і Маямі, а таксама па адным разе — у Мадрыдзе ды Індыян-Уэлсе.

  9. Долар абрынуўся на беларускай біржы. На сённяшніх валютных таргах ён патаннеў амаль на чатыры капейкі. Курс еўра сёння таксама зменшыўся — таксама амаль на чатыры капейкі. А расійскі рубель, наадварот, падаражэў. Вось на якіх лічбах спыніліся таргі: 1 долар 🇺🇸 = 3,0197 рубля | -3,84 капейкі 1 еўра 🇪🇺 = 3,5187 рубля | -3,96 капейкі 100 расійскіх рублёў = 3,6038 рубля | +1,76 капейкі

  10. Мы розныя, але дом у нас адзін — і нам там быць гаспадарамі. У праграме "Ідэя X" на @euroradio сябра Рады праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Валянцін Стэфановіч Дзяржава павінна быць максімальна прыязнай да сваіх грамадзянаў. Роўнасць перад законам, свабода бізнеса, правы чалавека, свабодны выбар мовы — гэта ўсё не мусіць быць пустымі словамі. Пра тое, чаму тэма правоў чалавека такая важная для пабудовы нацыянальнай дзяржавы, ці магчыма дамагчыся перамогі выключна мірным супрацівам і ці мае народ права на сілавы супраціў, размаўляем у праграме “Ідэя Х” з праваабаронцам, вызваленым палітвязнем Валянцінам Стэфановічам: https://www.youtube.com/watch?v=7rkZM9TFQdI

  11. Генеральная пракуратура Швейцарыі спыніла разгляд скаргі былой беларускай палітзняволенай Наталлі Хершэ. Пракурор пагадзіўся, што ўмовы яе зняволення былі "надзвычай цяжкімі" і "часткова зневажальнымі". Але прыйшоў да высновы, што гэта звычайныя акалічнасці турмаў аўтарытарнага рэжыму, а не катаванні. Ён таксама адзначыў, што 13 беларускіх афіцыйных асобаў, супраць якіх была пададзеная скарга, ніколі не бывалі ў Швейцарыі. За сарваную з АМАПаўца балаклаву Наталлю Хершэ — грамадзянку Беларусі і Швейцарыі — прысудзілі да 2,5 гадоў калоніі. Яна выйшла на волю ў лютым 2022-га, правёўшы ў зняволенні 17 месяцаў.

  12. edited

    41,3% беларусаў кожны месяц выдаткоўваюць усё, што зарабляюць, і не могуць нічога адкладаць. А 33,4% вымушаныя нават браць крэдыты. Такія даныя прынесла апытанка, праведзеная ў ліпені-жніўні дзяржаўнымі сацыёлагамі — Інстытутам сацыялогіі Акадэміі навук. 28,1% назапашваюць грошы ў беларускіх рублях, 18,4% — у валюце. 14,1% укладваюцца ў адукацыю — сваю і дзяцей. 12,4 "лішнія" грошы кладуць у банкі, а 5,4% інвестуюць у нерухомасць. На іншае пытанне: што вы (ваша сям'я) зрабілі/набылі для паляпшэння вашага жыцця ў наступны перыяд? — больш за палову рэспандэнтаў не знайшлі, што адказаць.

  13. Набор пірожных пасварыў блогераў-ябацек з Магілёва. Канфлікт на квізе скончыўся заявай у міліцыю за паклёп. Але справу заводзіць адмовіліся (і, відаць, доўга смяяліся). Гэтая гісторыя пачалася 7-га траўня, калі каманда газеты "Могилёвские ведомости" прыйшла ў ГЦ "Атрыум" на квіз, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. У яе складзе былі блогеры Сяргей Лосеў і Юлія Эдзірывіра Арачыге. Каманда заняла трэцяе месца і выйграла набор з 36 пірожных. Сяргей вырашыў забраць яго сабе. А Юлію гэта глыбока пакрыўдзіла. Яна заявіла правы на сваю долю ад прыза. Але ён пагадзіўся саступіць ёй толькі чатыры пірожных. Абураная Эдзірывіра Арачыге расказала пра гэта ў інстаграме. А Лосеў пайшоў у міліцыю — напісаў заяву за паклёп. Але міліцыянты пайшлі ў інстаграм і паглядзелі відэа пра чатыры пірожных. І чамусьці адмовіліся заводзіць крымінальную справу — за адсутнасцю склада злачынства. Спадзяемся, хоць пірожанкі былі смачныя!

  14. edited

    📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на чацвер (час пазначаны беларускі): 14:00 — вызвалены палітвязень, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч у праграме "Идэя X" 15:00 — даследчык, студэнт Карлава Універсітэта Глеб Фіцнер 16:00 — кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка UPD: Павел Латушка не паспявае на наш жывы эфір. Пераносім! Кожны працоўны дзень мы стрымім з экспертамі, палітыкамі, артыстамі і мастакамі, актывістамі і не толькі. Падтрымайце нас праз спонсарства на ютубе, калі для вас гэта бяспечна!

  15. Чарговыя рэгуляцыі чакаюць і прыватную адукацыю. Падчас нарады, прысвечанай ліцэнзаванню некаторых відаў дзейнасці, Лукашэнка патрабуе "абараніць дзяцей ад прайдзісветаў". "Мы данастройваем, а не закручваем гайкі", — лічыць ён. Пры гэтым пасля 2020 года ў Беларусі закрыліся амаль усе прыватныя школы і ВНУ, а міністр адукацыі ў сярэдзіне жніўня рэзка выказаўся супраць рэпетытараў: "Я іх арганічна не ўспрымаю, ад слова "зусім". У кожнага чалавека ёсць свой патэнцыял, у тым ліку інтэлектуальны". Лукашэнка лічыць, што сферу адукацыі трэба рэгуляваць "з улікам нацыянальных інтарэсаў".

  16. Мінэканомікі прапануе дазволіць дактарам працаваць у прыватных медцэнтрах толькі пасля сямі гадоў у дзяржаўнай установе. Цяпер мінімальны патрэбны стаж — тры гады. Але ў Лукашэнкі ёсць сумневы. Ён, з аднаго боку, незадаволены тым, што "дзяржаўныя арганізацыі становяцца трамплінам для прыватнага бізнесу". А з іншага — не разумее, "як прапанаваныя меры дадуць магчымасць узмацніць кадравыя рэзервы дзяржаўных установаў аховы здароўя".

  17. Ацяпленне сёлета ўключаць раней, бо змяніліся нормы. Цяпер камунальнікам дастаткова трох дзён з нізкімі сярэднімі тэмпературамі замест ранейшых пяці. З гэтага сеэона ацяпленне ўключаецца ў жылых будынках, калі сярэднесутачная тэмпература трымаецца на ўзроўні 8°C ці ніжэй на працягу трох дзён. А ў школах, дзіцячых садках і медычных установах — калі тэмпература апускаецца ніжэй за 10°C. Што праўда, батарэі могуць прагравацца паэтапна — на працягу 3-5 дзён. Гэта неабходна для перадухілення аварый.

  18. edited

    Сілавікі расказалі, што прадухілілі ўзброены напад на школу ў Горках. Група вучняў нібыта "збіралася ісці да аднакласнікаў" з сякерай, нажом і малатком. "Менавіта праз такія пагрозы на ўваходах у школы цяпер разгорнуты кантроль", — сцвярджаюць яны. З 1-га верасня міліцыянты, якія дзяжураць у навучальных установах, і школьныя ахоўнікі атрымалі права ператрасаць рэчы вучняў без прысутнасці бацькоў. Шмат каму гэта не падабаецца — таму і з'яўляюцца нявыдуманыя гісторыі пра падрыхтоўку ўзброеных нападаў. "18 небяспечных прадметаў канфіскавалі ў вучняў па ўсёй краіне ўсяго за першыя тры дні верасня: сапраўдную заточку, нажы, гільзы і вейпы знаходзяць у заплечніках проста на ўваходзе", — працягвае праўладная прапаганда. Але колькі менавіта вейпаў было сярод небяспечных прадметаў — не кажуць.

  19. Трое жыхароў Мазыра напалі на выпадковых мінакоў. А пасля ў міліцыі расказалі, што былі нападпітку — і ім проста "захацелася памахаць кулакамі". Жыхары шматпавярховіка на вуліцы Інтэрнацыянальнай пачулі шум, а калі паглядзелі ў вокны — сталі сведкамі бойкі. Трое мужчын накінуліся на кампанію, якая бавіла час у двары. Неўзабаве ўсіх траіх затрымалі. На іх завялі крымінальную справу.

  20. У Гродне сцяна старога склада ўпала на дарогу. Цудам ніхто не пацярпеў — адзін аўтамабіль толькі-толькі мінуў небяспечнае месца, другі паспеў спыніцца. Усё гэта адбылося падчас планавага зносу будынка, які праводзіла ААТ "Гроднажылбуд". Але нешта пайшло не па плане: сцяна склалася не ў той бок і накыла агароджу, а аскепкі рассыпаліся па праезнай частцы. У выніку нязначна пашкоджаны аўтамабіль. Ён бы пацярпеў болей, калі б хлопец з ходнікаў не паспеў паказаць кіроўцы, што трэба тэрмінова прыняць налева.

  21. Older posts