Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.7/day last 9 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. У мінчанкі не атрымалася набыць мяса ў “Еўраопце”. Прадавачка адмовілася адразаць паўкіло — бо кавалачак, які застанецца, “ніхто не будзе купляць”. “Я растлумачыла, што мне не трэба столькі, і яна працягнула адмаўляцца рэзаць мяса, — расказвае жанчына. — Хачу даведацца, наколькі ўвогуле гэта законна?” Прадстаўнікі крамы выбачыліся за сітуацыю. “Вам павінны былі адрэзаць паўкілаграма мяса, як вы і прасілі, — адказваюць у “Еўраопце”. — Адмаўляць і настойваць на набыцці ўсяго кавалка было няправільна”.

  2. Беларусаў чакаюць змены пры выездзе за мяжу. Коўл едзе да Лукашэнкі, каб да “Дня народнага адзінства” вызваліць 200-300 палітвязняў. Пачобут у Гродне: ужо сустрэўся з актывістамі Саюза палякаў. Гэта “Сэнсы”, дзе мы тлумачым падзеі дня ў кароткім відэа: https://www.youtube.com/watch?v=xzrmS1nHsK0

  3. edited

    Важныя падзеі і сэнсы серады, 9 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:09 Чаго чакаць ад візіту Коўла ў Мінск? 10:16 Навіны спорту 12:33 Даныя беларусаў, якія едуць за мяжу, будуць трапляць у адмысловую базу — навошта? 20:44 Навіны шоу-бізу 23:15 Як паездка Пачобута Гродна адаб'ецца на беларусах у Польшчы ”Сэнсы” — тлумачым падзеі дня ў кароткім відэа!

  4. Азаронак ужо не торт. Праўладныя тэлеграм-каналы страчваюць уплыў на беларусаў — аднастайная лухта, якую яны шматкроць тыражуюць, усім надакучыла. "Рэжымным" СММшчыкам не трэба працаваць. Іх галоўная задача — як мага хутчэй рэпостнуць "Пул Першага". Даследаванне Цэнтра новых ідэяў: https://euroradio.fm/prauladnyya-telegram-kanaly-strachvayuc-uplyu-na-belarusau-dasledavanne Спасылка, якая працуе без VPN

  5. Беларусы любяць Беларусь і хочуць на радзіму. Менавіта таму людзям, якія вымушана апынуліся ў эміграцыі, вельмі хочацца бачыць у тым, што Анджэю Пачобуту дазволілі вярнуцца ў Гродна, знак таго, што вецер змяняецца. І хутка ўлады дазволяць вярнуцца ўсім. Экспертцы ў міжнароднай палітыцы Розе Турарбекавай таксама хацелася б так думаць. Але на тое яна і экспертка, каб не рабіць паспешлівых высноваў. Цалкам свежы стрым са спадарыняй Турарбекавай глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=OnTYrAvP87g

  6. Беларускія НПЗ паказалі максімальны прыбытак за апошняе дзесяцігоддзе. Пра гэта расказаў кіраўнік "Белнафтахіма". Каму вайна — а каму родная маці: https://euroradio.fm/prybytak-belaruskikh-npz-pakazau-maksimum-za-dzesyacigoddze-kiraunik-belnaftakhima Спасылка, якая працуе без VPN

  7. Як толькі на рынку нерухомасці з'явіўся іпатэчны крэдыт пад 1% — забудоўшчыкі паднялі цэны. Як гэта працуе? І ці стане беларусам прасцей набыць уласнае жыллё? Расказвае старшая навуковая супрацоўніца BEROC Анастасія Лузгіна. Цалкам сённяшні стрым з эканамісткай глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=DHI4uD5FOaA

  8. Адваката Змітра Лаеўскага, які ў свой час абараняў Віктара Бабарыку, Максіма Знака і Аляся Бяляцкага, асудзілі на тры гады зняволення. Яго ўзялі пад варту ў зале суда. Пра гэта са спасылкай на сябра і калегу Лаеўскага Яўгена Пыльчанку паведамляе @viasna96. Адваката абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь. Падставай для гэтага сталі яго інтэрв'ю незалежным медыя. У 2020–2021 гадах Зміцер Лаеўскі абараняў палітыка Віктара Бабарыку і адваката Максіма Знака. Адразу пасля вынясення прысуду па той справе яго выключылі з калегіі адвакатаў — бо некаму вельмі не спадабалася, як Лаеўскі выступаў падчас судовых спрэчак. Раней, у 2011–2012 гадах Лаеўскі абараняў у судзе праваабаронцу Алеся Бяляцкага. Пасля той справы пад ціскам ён быў вымушаны на некалькі гадоў пакінуць адвакатуру.

  9. Баец САХР стрэліў у наркакур'ера пры затрыманні. Па версіі міліцыі, той пагражаў групе захопу "прадметам, падобным да нажа". Здарэнне адбылося ў Салігорску. Супрацоўнікі наркакантролю пры падтрымцы спецназа праводзілі затрыманне 47-гадовага мясцовага жыхара. Мужчыну падазраюць у распаўсюдзе буйных партый наркотыкаў на тэрыторыі Мінскай вобласці. Мужчына вырашыў не здавацца проста так і скіраваўся ў бок міліцыянтаў з нажом. Каб спыінць яго, баец САХР стрэліў яму ў нагу. Затрыманага давялося адразу шпіталізаваць.

  10. Стаўленне да мігрантаў у краінах Еўрасаюза змяняецца. Але не трэба думаць, што ў Польшчы ксенафобія датычыцца толькі ўкраінцаў і беларусаў. Вось, напрыклад, Анаіс Марэн — францужанка, якая жыве ў Польшчы 12 гадоў. Некалькі гадоў яна была спецдакладчыцай ААН па правах чалавка ў Беларусі. У яе шмат сяброў з нашай краіны, і часам яна размаўляе з імі па-руску. А пасля чуе ад суседзяў-палякаў... Самі здагадайцеся, што. Цалкам стрым з Анаіс Марэн глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=T94wmwZHNpM

  11. Анджэй Пачобут не губляе часу. Сёння ён наведаў офіс Саюза палякаў Беларусі ў Гродне. "Там было шмат эмоцый, — расказвае журналіст. — І шмат гісторый пра тое, як людзі перажылі — і выжылі — хвалю рэпрэсій, якая пракацілася па нашай арганізацыі з 2021 па 2023 год. Былі кранальныя расказы настаўнікаў пра тое, як яны хавалі спісы вучняў, каб абараніць дзяцей і іх бацькоў ад помсты... І ўспаміны пра нявызначанасць у верасні 2021 года: прыйдуць дзеці ў школу — ці спужаюцца? Яны прыйшлі. Толькі некалькі сем'яў адмовіліся. Перафразуючы знакамітую цытату з кіно: «Саюз палякаў мае рэпутацыю»". Учора Пачобут — журналіст і актывіст польскай меншасці — вярнуўся ў Беларусь з Польшчы, куды быў вывезены пасля вызвалення з-за кратаў у чэрвені 2026 года. Як бачым, прынамсі ў першы дзень знаходжання на беларуская зямлі яго не затрымалі.

  12. edited

    Буйному рытэйлеру "Твоё", які працуе на рынках Беларусі, Расіі і Малдовы, пагражае банкруцтва. Да бізнеса, заснаванага ураджэнцам Бабруйска Ігарам Юшкевічам, з'явіліся прэтэнзіі ў расійскай транспартнай кампаніі "Поволжье-Транс". Патрабаванні пазоўніка пакуль невялікія — 40,8 млн расійскіх рублёў (прыкладна 1,46 млн беларускіх). Але эксперты не выключаюць, што справа можа завяршыцца рэальным банкруцтвам, піша @belrynok. "Твоё" мае разгалінаваную сетку крамаў і фабрыкі ў Беларусі. Фінансавае становішча рытэйлера складанае: ён стратны, прычым па выніках 2025 года чыстая страта вырасла з 372,3 млн да 620,8 млн расійскіх рублёў.

  13. edited

    Заробак у 8 тысяч рублёў прапануюць на беларускай чыгунцы. Вакансію размясціла Магілёўскае аддзяленне БЧ — гэтаму прадпрыемству патрэбны новы начальнік. Плаціць яму гатовыя ад 3294 да 8235 рублёў за месяц. Максімум прыкметна вышэй за сярэднія заробкі ў чыгуначнай галіне, якія складаюць да 2853 рублёў у залежнасці ад сферы. Праўда, разлічваць на такі высокі заробак зможа далёка не кожны. Ад кандыдата патрабуюць профільную чыгуначную адукацыю і не менш як 20 гадоў досведу работы. Дзяржаўным холдынгам не хапае тысяч працоўных рук

  14. Міністр транспарту Літвы кажа, што ўрад не плануе забараняць аўтобусы ў Беларусь. "Мы заўсёды трымаем руку на пульсе, заўсёды ўзважваем. Перыядычна даем гэтаму ацэнку. Але рэзкіх рухаў рабіць дакладна не будзем", — цытуе Юраса Тамінскаса інфармагенцтва BNS. Раніцай дэпутат Сейма Літвы Арвідас Анушаўскас прапанаваў забараніць аўтобусныя рэйсы ў Расію і Беларусь — каб падтрымаць Латвію, дзе падобная норма разглядаецца і можа быць уведзеная з пачатку наступнага года.

  15. Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі сустрэўся са спецпасланнікам Трампа па Беларусі Джонам Коўлам. Яны пабачыліся ўчора, гэта адбылося ў Вашынгтоне. "Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы", — расказаў кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна". Праз пяць дзён, 14-га верасня, Коўл збіраецца прыехаць у Беларусь. Усе чакаюць, што яго візіт прывядзе да вызвалення яшчэ адной групы беларускіх палітвязняў.

  16. Школы пачалі збіраць інфармацыю пра сужыцеляў бацькоў сваіх навучэнцаў. Навошта? Раней у анкетах, якія просяць запоўніць настаўнікі, пытанняў пра такое не было. "Дзяржава мае права цікавіцца ўмовамі, у якіх жывуць і выхоўваюцца дзеці": https://euroradio.fm/shkoly-pachali-zbirac-infarmacyyu-pra-suzhycelyau-backou-svaikh-navuchencau-navoshta Спасылка, якая працуе без VPN

  17. Коўл будзе ў Беларусі праз пяць дзён. Колькі з 889 палітвязняў ён зможа вызваліць? Стрым з былой спецдакладчыцай ААН па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн Беларускія праваабаронцы і еўрапейскія бюракраты разыходзяцца ў ацэнцы сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. І Анджэй Пачобут, якому беларускія ўлады дазволілі вярнуцца на радзіму і (пакуль) не затрымалі, толькі ўпэўніць у сваёй праваце апошніх. Але ў беларускіх калоніях і турмах па-ранейшаму знаходзяцца амаль 900 палітвязняў. Мінімум 185 з іх — у асабліва ўразлівым становішчы праз свой стан здароўя, узрост або абставіны зняволення. А ёсць яшчэ і трансмежныя рэпрэсіі... Ці працягнуць беларусы атрымліваць адмовы ў міжнароднай абароне на падставе "паляпшэння сітуацыі" з рэпрэсіямі? Як пераламаць такія тэндэнцыі і давесці еўрапейскім палітыкам і чыноўнікам пра рэальны стан унутры нашай краіны? Ці могуць недзяржаўныя дабрачынныя ініцыятывы справіцца з выклікамі, што паўстаюць перад беларусамі ў эміграцыі? Распытваем пра гэта паліталагіню, кіраўніцу па пытаннях адвакацыі дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Анаіс Марэн: https://www.youtube.com/watch?v=T94wmwZHNpM

  18. У Літве следам за Латвіяй прапаноўваюць забараніць аўтобусы ў Беларусь і Расію. "Калі мы не далучымся — ператворымся ў транзітны двор", — мяркуе дэпутат літоўскага Сейма. Цяпер паміж Літвой і Беларуссю курсуюць 29 аўтобусных рэйсаў. Штодня імі карыстаюцца прыкладна тры тысячы чалавек: https://euroradio.fm/u-litve-taksama-prapanouvayuc-zabaranic-autobusnyya-reysy-u-belarus-i-rasiyu Спасылка, якая працуе без VPN

  19. Як “танная” іпатэка зрабіла жыллё яшчэ больш недаступным. Стрым са старшай навуковай супрацоўніцай BEROC Анастасіяй Лузгіной "Беларусбанк" прапануе крэдыт на жыллё пад 1% гадавых. А пасля наведвання Наталляй Качанавай вясковых крамаў там такі выбар прадуктаў, што аж зайздрасць бярэ. Праўда, забудоўшчыкі "нечакана" падвысілі кошт квадратнага метра. А з вёсак людзі працягваюць з’язджаць, нягледзячы асартымент на прылаўках. Ізноў жа, з доларам невядома што адбываецца. Хаця ўлады кажуць — беларусы фактычна адмовіліся і ад яго, і ад еўра, бо няма даверу да гэтых валютаў. Добра хоць заробкі ў беларускіх рублях стабільна працягваюць расці... Пра гэта ўсё размаўляем з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной: https://www.youtube.com/watch?v=DHI4uD5FOaA

  20. Віктар Бабарыка расказаў, ці ўплывае на яго публічныя паводзіны тое, што ўлады Беларусі трымаюць яго сына Эдуарда за кратамі. Ні ў часе зняволення, ні пазней яму не выстаўлялі ніякіх умоваў, звязаных з узятым у закладнікі сынам. Але менавіта адсутнасць такіх умоваў і пакідае яго ў нявызначанасці: https://euroradio.fm/babaryka-raskazau-yak-aryshty-syna-uplyvae-na-yago-publichnyya-pavodziny Спасылка, якая працуе без VPN

  21. Older posts