У панядзелак Арына Сабаленка перастане быць першай ракеткай свету. Яна ўтрымлівала тытул 99 тыдняў — з 21 кастрычніка 2024 года. Беларуская тэнісістка саступіць лідарства Алене Рыбакінай. Абедзьве спартоўкі працягваюць рухацца па сетцы US Open, але прадстаўніца Казахстана летась вылецела ў 1/8 фінала, а сёлета ўжо выйшла ў паўфінал. Адпаведна, за сёлетні турнір яна атрымае больш ачкоў, якія і дазволяць ёй апярэдзіць Сабаленку. За час свайго лідарства беларуска двойчы перамагала на US Open, па два разы выйгравала турніры ў Брысбене і Маямі, а таксама па адным разе — у Мадрыдзе ды Індыян-Уэлсе.