"Прэвентыўны аўтарытарызм": дзе і ў чым яго слабыя месцы. Стрым з даследчыкам, студэнтам Карлава Універсітэта Глебам Фіцнерам Рэжым Лукашэнкі здолеў дамагчыся частковага дыпламатычнага пацяплення ў адносінах з ЗША і зняцця часткі санкцый. У адказ былі "памілаваныя" сотні палітвязняў. Аднак шмат хто з іх быў дэпартаваны з Беларусі. Іх пашпарты рэжым ануляваў. А рэпрэсіі ў краіне працягваюцца — што наводзіць на думку, што для дэмакратычных сіл і краінаў Захаду "гандаль палітзняволенымі" стане стратэгічным пройгрышам. Чаму пры адсутнасці гарантаваных эканамічных выгодаў рэжым працягвае чапляцца за амерыканскі трэк? Што на сёння з сябе ўяўляе "прэвентыўны аўтарытарызм" Лукашэнкі? У чым галоўныя рызыкі для рэжыму і чаму беларусы імі не могуць скарыстацца? Пра гэта і шмат што іншае размаўляем са стыпендыятам даследчай праграмы імя Віталя Сіліцкага (2026) пры Цэнтры новых ідэяў Глебам Фіцнерам: https://www.youtube.com/watch?v=DVKlH3-pilM