Лукашэнка наехаў на чыноўнікаў за рэкламу анлайн-казіно: "У нас усе гэтую гусь круцяць, ці як там называецца. Паразвешвалі паўсюль гэтыя рэкламы — ужо дайшло да таго, што, аказваецца, мая сям'я гэтым займаецца". На гэтых словах удзельнікі нарады паўскоквалі са сваіх месцаў. "Усё зарэгулявана!", — запярэчыў было кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Крутой. "Яно зарэгулявана, але ў нас краіна ператварылася ў казіно. Нейкія "фонбеты" і іншае", — спыніў яго Лукашэнка. У сярэдзіне жніўня пытанне пра тое, каб прыбраць з беларускіх гарадоў рэкламу анлайн-казіно, падымалі ў партыі "Белая Русь".