Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.7/day last 10 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. Пасля візітаў прадстаўнікоў Трампа ў Маскву і ў Кіеў ізноў шмат кажуць пра мірныя перамовы па Украіне. Якім можа быць іх фармат — і ці ёсць за сталом месца для Лукашэнкі? Ёсць, лічыць украінскі палітолаг Яўген Магда. Але з 2015 года, калі ён прымаў у Мінску "Нармандскую чацвёрку", шмат што змянілася. Цалкам стрым з Яўгенам Магдам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=ZOWCQ_uHMsA

  2. edited

    У Сербіі з вайсковым ушанаваннем пахавалі генерала Ратка Младзіча. Апршнія 15 гадоў ён правёў у турме — трыбунал у Гаазе асудзіў яго за разню ў Срэбраніцы. На паніхіду прыбылі некалькі міністраў і сын прэзідэнта Даніла Вучыч: https://euroradio.fm/u-serbii-z-vayskovym-ushanavannem-pakhavali-mladzicha-asudzhanaga-za-raznyu-u-srebranicy Спасылка, якая працуе без VPN

  3. Так званая "спецыяльная вайсковая аперацыя" заўважна паўплывала на метады выхавання ў Расіі. Месца дзеяння крынжовага відэа — Цюмень. У ролях: дзеці, іх бацькі і прадстаўнік мясцовай ветэранскай арганізацыі “Саюз дэсантнікаў”. Больш свежага вераснёўскага крынжа — у апошнім выпуску "Крынжа тыдня": https://youtu.be/8NxTSLRg71E

  4. Чыноўнікі спрабуюць цэнзураваць беларускую "Вікіпедыю". Акаўнт, падпісаны як "Мінінфарм Беларусі", хавае змест старонак, якія не падабаюцца ўладам, пад заглушкай пра "абмежаваны доступ". Гэта заўважыў вядомы беларускі вікіпедыст Уладзіслаў Чаховіч. Пад забарону трапілі старонкі "Секс", "Бісексуальнасць", "Парнаграфія", "ЛГБТ", "Вясёлкавы сцяг (ЛГБТ)", "Аранжавая рэвалюцыя", "Пуцінізм", "Уварванне Расіі ва Украіну (з 2022)", "Пратэсты ў Беларусі (2017)", "Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)", артыкулы пра зніклых апанентаў Лукашэнкі Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага, а таксама пра асобаў, якія могуць быць датычнымі да гэтых знікненняў: Дзмітрыя Паўлічэнку, Уладзіміра Навумава, Юрыя Сівакова. І іншыя. Пасля таго, як злачынны акаўнт быў заблакаваны, выдаленні працягнуліся з новага акаўнта — "МІБ БЕЛАРУСЬ". Яго ахвярамі сталі артыкулы "Пуцін — х****!", "Дыктатура", "Аўтарытарызм", "БДСМ", "Фембой", "Сексуальныя меншасці". Першы акаўнт быў створаны з Венгрыі, другі — з Азербайджана. Усе праўкі, унесеныя з іх, скасаваныя. Але не выключана, што набег на беларускую "Вікіпедыю" працягнецца.

  5. edited

    Група дзяўчын-псіхолагаў абвінаваціла ў харасменце Дзмітрыя Дзьякава — аднаго з вядучых беларускіх псіхатэрапеўтаў. "Мы доўгі час маўчалі праз страх, сорам і боязь за сваю прафесійную рэпутацыю і кар'еру. Цяпер мы лічым неабходным парушыць гэтае маўчанне і звярнуцца за падтрымкай да калег і іншых людзей, якія маглі сутыкнуцца з аналагічным досведам", — пішуць яны. 47-гадовы Дзьякаў — прафесар Кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі ФФСН БДУ. Паводле заяўніц, дамаганні, злоўжыванне ўладай і выкарыстанне залежнасці ў прафесійных адносінах з яго боку цягнуцца ўжо не менш за восем гадоў. Суполка медыкаў @belhalat_by піша, што мае скрыншоты перапіскі, якія дазваляюць пагадзіцца з неэтычнымі і непрафесійнымі паводзінамі прафесара ў дачыненні да студэнтак. Сітуацыі сэксуальнага харасменту з яго ўдзелам апісалі некалькі незалежных адна ад адной крыніц.

  6. BELPOL назваў яшчэ адну беларускую фірму, якая працуе на расійскі ВПК. Кампанія выпускае вырабы для ўводу і адлюстравання інфармацыі ў складаных умовах эксплуатацыі. Гаворка пра навукова-вытворчае прадпрыемства "Кантактмодуль" з Мінска: https://euroradio.fm/belpol-nazvau-yashche-adnu-belaruskuyu-firmu-yakaya-pracue-na-rasiyski-vpk Спасылка, якая працуе без VPN

  7. За чатыры месяцы ў следчым ізалятары сузаснавальнік архітэктурнай студыі ZROBIM Андрэй Макоўскі намаляваў партрэты сукамернікаў і архітэктурныя скетчы, навучыўся гуляць у шахматы, падцягнуў англійскую мову і напісаў кнігу. А таксама — скінуў 10 кг. У камеры архітэктар прачытаў восем кніг. А схуднець дазволілі рэгулярныя заняткі ёгай і адцісканні. А таксама кантроль за харчаваннем. Паводле Макоўскага, за час яго зняволення кампанію ZROBIM architects пакінулі 30% супрацоўнікаў. Аднак гэта яго не засмучае: "Я падумаў: "Крута, 70% засталося". Гэта ж вельмі шмат. Наогул клас. Гэта як патрэсці яблыню: тое, што ўпала, яно б і так упала. Яны ўжо саспелі да сыходу, калі сышлі".

  8. Украінцы знішчылі расійскі рэтранслятар каля беларускай мяжы. Але на гэты раз — з яе расійскага боку, на тэрыторыі Бранскай вобласці. Пасля гэтага масіраваных атак на ўкраінскую сталіцу не было тры дні. Але не факт, што гэта звязана менавіта са знішчэннем рэтранслятара — ёсць іншая прычына: https://euroradio.fm/kalya-belaruskay-myazhy-ukraincy-znishchyli-rasiyski-retranslyatar Спасылка, якая працуе без VPN

  9. Гуляй — інакш прайграеш: якія вынікі прынесла нашумелая “гульня Мацкевіча”? Стрым з майстрам гульні Уладзімірам Мацкевічам За чатыры месяцы, якія прайшлі пасля інтрыгоўнай “гульні Мацкевіча”, пра яе практычна ўсё паспелі забыцца. І вось, нарэшце, метадолаг і майстар гульні Уладзімір Мацкевіч апублікаваў 35-старонкавы дакумент з высновамі, да якіх дазволіла прыйсці гульня. Збіраючы яе ўдзельнікаў, Мацкевіч папярэджваў асноўных актараў палітычнага, экспертнага і медыйнага поля: “Гуляй — інакш прайграеш”. Дык што, хто прайграў — а хто застаўся ў выйгрышы? Ці сапраўды ў беларусаў “няма палітычнага суб’екта, здольнага рэалізаваць стратэгію трансфармацыі Беларусі? А значыць, агульная стратэгія нікому і не патрэбная? Чаму адна з галоўных высноваў — "Мы хлусім"? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае метадолаг, былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч: https://www.youtube.com/watch?v=tmoUB2gUBxA

  10. На трасе Мінск — Брэст перакулілася фура. Ды так, што і збоычна, і дзве паласы апынуліся перакрытымі. ДТЗ адбылося ў Дзяржынскім раёне. Рух у бок Брэста спыніўся.

  11. Пра старэнне нацыі, пенсійную рэформу, заробкі і курс долара. Стрым з эканамістам Львом Львоўскім Людзей, якім больш за 50, упершыню стала больш, чым дзяцей ва ўзросце да пяці гадоў. Здавалася б, нічога новага — пра дэмаграфічны крызіс і старэнне нацыі ў краінах Еўропы кажуць даўно. І ў Беларусі ў тым ліку. Пытанне: хто будзе плаціць нам пенсіі — набывае ўсё большую актуальнасць. А працяглая міграцыя вырашэнню гэтага пытання не спрыяе. Як і актыўная праца беларускіх прадпрыемстваў на расійскую ваенку не асабліва ратуе бюджэт. І тую яго частку, з якой фінансуюцца сацыяльныя і пенсійныя праграмы. Наколькі моцна беларускія прадпрыемствы завязаны на супрацу з Расіяй? Як доўга будуць расці заробкі і курс долара? І што праз 10/20/30 гадоў будзе з пенсіямі тых, каму сёння 50/40/30 гадоў? Абмяркоўваем гэта з акадэмічным дырэктарам даследчага цэнтра BEROC Львом Львоўскім: https://www.youtube.com/watch?v=sZT-2leowHU

  12. "Не курыў, не піў, актыўна займаўся спортам. Гэта быў не першы яго забег". Што вядома пра Аляксея Дашыневіча, які памёр падчас Мінскага паўмарафона. Мужчына ўпаў на 13-м кіламетры дыстанцыі, проста на Кастрычніцкай плошчы. Валанцёры выклікалі хуткую, якая стаяла ў раёне Плошчы перамогі. Праз 10 хвілінаў Дашыневіч ужо быў у руках медыкаў — а ўвесь гэты час яму спрабавалі дапамагчы бегуны, якія былі побач. Але выратаваць яго не атрымалася. Аляксей Дашыневіч нарадзіўся ў Арэнбургскай вобласці Расіі. 28-га лютага яму споўнілася 50 гадоў. Працаваў галоўным інжынерам ТАА "АРМАД", дырэктарам ЖЭС-119 у Мінску. Як расказалі @euroradio знаёмыя мужчыны, ён вёў здаровы лад жыцця, і хаця і не быў прафесйіным спартоўцам — Мінскі паўмарафон не быў першым яго забегам. Дашыневіч быў жанаты — сёлета пара адсвяткавала 30 гадоў у шлюбе. У сям'і — двое дзяцей. І яшчэ адзін факт пра яго. Вядома, што падчас пратэстаў 2020-га года. Аляксей Дашыневіч званіў у мініцыю. Ён скардзіўся на расцяжку белага колеру з чорным надпісам "Выгоните Россию", што вісела на мосце на мінскай кальцавой дарозе з боку Шабаноў.

  13. Ці здольны Трамп спыніць вайну, памірыўшы Пуціна і Зяленскага? Стрым з украінскім палітолагам Яўгенам Магдам Прызідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ў яго ёсць новая ідэя (як звычайна, “выдатная” і “прыгожая”) пра мірнае пагадненне паміж Расіяй і Украінай. І адправіў сваіх спецпасланнікаў Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера гэтую ідэю данесці да Пуціна і да Зяленскага. Уіткаф, як звычайна, ззяў у прысутнасці Пуціна і казаў, што на пенсіі будзе прыгадваць сустрэчы з ім як лепшае, што адбылося ў яго жыцці. А вось наконт перамоваў — што ў Крамлі, што ў Кіеве — усё складана. Ці рэальна сёння дзякуючы пасярэдніцтву Трампа выйсці на хоць нейкія мірныя пагадненні паміж Расіяй і Украінай? Як на пазіцыю Пуціна ўплывае пазіцыя краін-удзельніц саміту ШАС адносна вайны ва Украіне, і асабліва кіраўнікоў Індыі і Кітая? Як змянілася за апошні час стаўленне ўкраінскага грамадства і кіраўніцтва краіны да супрацы з беларускімі дэмсіламі і дачыненні з рэжымам Лукашэнкі? Распытваем пра гэта дырэктара ўкраінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўгена Магду: https://www.youtube.com/watch?v=ZOWCQ_uHMsA

  14. З Літвы выслалі 22 беларусаў. Яны працавалі ў IT-кампаніі NTLab, што хавала сувязі з беларускай і расійскай вайсковай прамысловасцю. Грамадзянаў Беларусі абвясцілі пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы. Іх літоўскія дазволы на часовае пражыванне былі ануляваныя. Да таго ж, ім на пяць гадоў забаранілі ўезд у Шэнгенскую зону. Усе гэтыя беларусы звязаныя з кампаніяй, якая атрымлівала грошы ад Агенцтва касмічнай праграмы Еўрапейскага саюза (EUSPA) — але пры гэтым працавала з беларускім і расійскім ВПК. Яе праект з еўрапейцамі прадугледжваў стварэнне прымачоў спадарожнікавай навігацыі высокай дакладнасці для патрэбаў сельскай гаспадаркі. Яго агульны бюджэт складаў больш за 1 млн еўра, EUSPA паспела пералічыць 447272 еўра. На мінулым тыдні стала вядома, што Віленскі акруговы суд за махлярства пры атрыманні амаль 0,5 млн еўра асудзіў дваіх грамадзян Беларусі — менеджараў кампаніі. Цяпер жа пад нож пайшлі ўсе яе супрацоўнікі.

  15. 📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на панядзелак. 13:00 — украінскі палітолаг Яўген Магда 14:00 — эканаміст, акадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі 15:00 — метадолаг, экс-палітвязень, майстар арганізацыйна-дзейнаснай гульні Уладзімір Мацкевіч Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

  16. edited

    "Альтэрнатыва для Германіі" перамагла на выбарах у парламент нямецкай зямлі Саксонія-Анхальт. 43,8% — гэта найлепшы вынік АдГ на зямельных выбарах за ўсю гісторыю гэтай ультраправай партыі. У той жа час, Хрысціянска-дэмакратычны саюз дзейнага прэм'ер-міністра зямлі Свена Шульцэ паказаў найгоршы вынік у сваёй гісторыі — 17,2%. "Альтэрнатыва для Германіі" атрымае 39 з 83 месцаў у ландтагу. Да абсалютнай большасці, якая дазволіла б партыі самастойна сфарміраваць урад, не хапіла ўсяго трох мандатаў. Кандыдат на пасаду прэм'ер-міністра ад АдГ Ульрых Зігмунд заявіў, што гатовы ўвайсці ў кааліцыю з іншымі фракцыямі і асобнымі дэпутатамі. Парадаксальным чынам, у Саксоніі-Анхальт скрайне правыя могуць сыйсціся ў кааліцыі хіба што са скрайне левымі — "Саюзам Сары Вагенкнехт", які ўпершыню прайшоў у ландтаг, набраўшы 5,3% галасоў.

  17. edited

    Мяркуючы па відэа, стартавы нумар удзельніка Мінскага паўмарафона, якога рэанімуюць каля Палаца Рэспублікі, — 2292. Пад гэтым нумарам зарэгістраваны 50-гадовы Аляксей Дашыневіч. Ён сапраўды не здолеў скончыць дыстанцыю паўмарафона. Мяркуючы па фінішным пратаколе, Дашыневіч сыйшоў з трасы паміж адзнакамі 12,1 км і 14,6 км. Гэта прыкладна адпавядае Кастрычніцкай плошчы. "Ён учора ўпаў проста каля мяне, — расказвае ўдзельніца забега Яна. — Я адразу не зразумела, што адбылося, таму што ён бег крыху наперадзе мяне, справа. Павярнула галаву — ён ужо ляжаў. Гэта было каля пункта з вадой. Хлопцы-бегуны, якія аказаліся побач і падбеглі да яго, крычалі, каб выклікалі хуткую. Тыя, хто раздаваў ваду, крыкнулі: "Ужо тэлефануюць!". Я не бачыла ніводнай хуткай на дыстанцыі. Спадзявалася, што з ім усё будзе добра, і цяпер прачытала гэта..."

  18. Падчас Мінскага паўмарафона памёр чалавек. Мужчыне стала дрэнна ў сярэдзіне дыстанцыі. Іншыя ўдзельнікі забега спрабавалі рэанімаваць яго — гэта трапіла на відэа. Мяркуючы па кадрах, здарэнне адбылося на Кастрычніцкай плошчы. Афіцыйнай інфармацыі пра гэта пакуль што няма. "Арганізатары маўчаць, жонка больш за гадзіну не магла дабіцца ад іх інфармацыі, дзе яе муж: усе прыйшлі да фінішу, а яго няма. Толькі звярнуўшыся ў міліцыю, яна даведалася страшную навіну", — пішуць у Threads знаёмыя загінулага бегуна.

  19. Дроны атакавалі расійскую Перм — прыкладна за 1600 км ад тэрыторыі, якая знаходзіцца пад кантролем Украіны. Мэтай быў мясцовы нафтаперапрацоўчы завод. Таксама пад удар маглі трапіць два вайсковыя заводы — парахавы завод і "Машынабудаўнік", які вырабляе цвёрдапаліўныя ракетныя рухавікі і авіяцыйныя рухавікі. Адзін з беспілотнікаў патрапіў у жылы шматпавярховік. Імаверна, яго збілі з курса сродкі радыёэлектроннай барацьбы. Адзін чалавек там загінуў, чацвёра былі параненыя.

  20. Анджэй Пачобут плануе ехаць у Беларусь цягам бліжэйшага тыдня. Пра гэта ён заявіў падчас пасяджэння Вышэйшай рады Саюза палякаў Беларусі, якое адбылося 5-га верасня ў Беластоку. "Я пакуль не ведаю дакладнага дня і месца перасячэння мяжы. Я еду туды не з асабістых прычынаў. Гэта справа, якой я прысвяціў значную частку свайго жыцця. Я хачу, каб гэтая справа функцыянавала, каб Саюз развіваўся", — цытуе актывіста @bajmedia. Раней Пачобут казаў, што прыедзе ў Беларусь на з’езд Саюза палякаў. Ён меў адбыцца 13-га верасня, але быў перанесены на сакавік 2027-га года. Тым не менш, актывіст не адмаўляецца ад плана вярнуцца ў Гродна.

  21. Older posts