Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.7/day last 10 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

З Літвы выслалі 22 беларусаў. Яны працавалі ў IT-кампаніі NTLab, што хавала сувязі з беларускай і расійскай вайсковай прамысловасцю. Грамадзянаў Беларусі абвясцілі пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы. Іх літоўскія дазволы на часовае пражыванне былі ануляваныя. Да таго ж, ім на пяць гадоў забаранілі ўезд у Шэнгенскую зону. Усе гэтыя беларусы звязаныя з кампаніяй, якая атрымлівала грошы ад Агенцтва касмічнай праграмы Еўрапейскага саюза (EUSPA) — але пры гэтым працавала з беларускім і расійскім ВПК. Яе праект з еўрапейцамі прадугледжваў стварэнне прымачоў спадарожнікавай навігацыі высокай дакладнасці для патрэбаў сельскай гаспадаркі. Яго агульны бюджэт складаў больш за 1 млн еўра, EUSPA паспела пералічыць 447272 еўра. На мінулым тыдні стала вядома, што Віленскі акруговы суд за махлярства пры атрыманні амаль 0,5 млн еўра асудзіў дваіх грамадзян Беларусі — менеджараў кампаніі. Цяпер жа пад нож пайшлі ўсе яе супрацоўнікі.

Views over time

05001K1.5K2K7 Sep 09:3911 Nov 21:341.7K7 Sep 09:39: 0 views11 Nov 21:34: 1,670 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
7 Sep 2026, 09:390
11 Nov 2026, 21:341.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.