Група дзяўчын-псіхолагаў абвінаваціла ў харасменце Дзмітрыя Дзьякава — аднаго з вядучых беларускіх псіхатэрапеўтаў. "Мы доўгі час маўчалі праз страх, сорам і боязь за сваю прафесійную рэпутацыю і кар'еру. Цяпер мы лічым неабходным парушыць гэтае маўчанне і звярнуцца за падтрымкай да калег і іншых людзей, якія маглі сутыкнуцца з аналагічным досведам", — пішуць яны. 47-гадовы Дзьякаў — прафесар Кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі ФФСН БДУ. Паводле заяўніц, дамаганні, злоўжыванне ўладай і выкарыстанне залежнасці ў прафесійных адносінах з яго боку цягнуцца ўжо не менш за восем гадоў. Суполка медыкаў @belhalat_by піша, што мае скрыншоты перапіскі, якія дазваляюць пагадзіцца з неэтычнымі і непрафесійнымі паводзінамі прафесара ў дачыненні да студэнтак. Сітуацыі сэксуальнага харасменту з яго ўдзелам апісалі некалькі незалежных адна ад адной крыніц.