Ці здольны Трамп спыніць вайну, памірыўшы Пуціна і Зяленскага? Стрым з украінскім палітолагам Яўгенам Магдам Прызідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ў яго ёсць новая ідэя (як звычайна, “выдатная” і “прыгожая”) пра мірнае пагадненне паміж Расіяй і Украінай. І адправіў сваіх спецпасланнікаў Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера гэтую ідэю данесці да Пуціна і да Зяленскага. Уіткаф, як звычайна, ззяў у прысутнасці Пуціна і казаў, што на пенсіі будзе прыгадваць сустрэчы з ім як лепшае, што адбылося ў яго жыцці. А вось наконт перамоваў — што ў Крамлі, што ў Кіеве — усё складана. Ці рэальна сёння дзякуючы пасярэдніцтву Трампа выйсці на хоць нейкія мірныя пагадненні паміж Расіяй і Украінай? Як на пазіцыю Пуціна ўплывае пазіцыя краін-удзельніц саміту ШАС адносна вайны ва Украіне, і асабліва кіраўнікоў Індыі і Кітая? Як змянілася за апошні час стаўленне ўкраінскага грамадства і кіраўніцтва краіны да супрацы з беларускімі дэмсіламі і дачыненні з рэжымам Лукашэнкі? Распытваем пра гэта дырэктара ўкраінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўгена Магду: https://www.youtube.com/watch?v=ZOWCQ_uHMsA