"Не курыў, не піў, актыўна займаўся спортам. Гэта быў не першы яго забег". Што вядома пра Аляксея Дашыневіча, які памёр падчас Мінскага паўмарафона. Мужчына ўпаў на 13-м кіламетры дыстанцыі, проста на Кастрычніцкай плошчы. Валанцёры выклікалі хуткую, якая стаяла ў раёне Плошчы перамогі. Праз 10 хвілінаў Дашыневіч ужо быў у руках медыкаў — а ўвесь гэты час яму спрабавалі дапамагчы бегуны, якія былі побач. Але выратаваць яго не атрымалася. Аляксей Дашыневіч нарадзіўся ў Арэнбургскай вобласці Расіі. 28-га лютага яму споўнілася 50 гадоў. Працаваў галоўным інжынерам ТАА "АРМАД", дырэктарам ЖЭС-119 у Мінску. Як расказалі @euroradio знаёмыя мужчыны, ён вёў здаровы лад жыцця, і хаця і не быў прафесйіным спартоўцам — Мінскі паўмарафон не быў першым яго забегам. Дашыневіч быў жанаты — сёлета пара адсвяткавала 30 гадоў у шлюбе. У сям'і — двое дзяцей. І яшчэ адзін факт пра яго. Вядома, што падчас пратэстаў 2020-га года. Аляксей Дашыневіч званіў у мініцыю. Ён скардзіўся на расцяжку белага колеру з чорным надпісам "Выгоните Россию", што вісела на мосце на мінскай кальцавой дарозе з боку Шабаноў.