Дроны атакавалі расійскую Перм — прыкладна за 1600 км ад тэрыторыі, якая знаходзіцца пад кантролем Украіны. Мэтай быў мясцовы нафтаперапрацоўчы завод. Таксама пад удар маглі трапіць два вайсковыя заводы — парахавы завод і "Машынабудаўнік", які вырабляе цвёрдапаліўныя ракетныя рухавікі і авіяцыйныя рухавікі. Адзін з беспілотнікаў патрапіў у жылы шматпавярховік. Імаверна, яго збілі з курса сродкі радыёэлектроннай барацьбы. Адзін чалавек там загінуў, чацвёра былі параненыя.