Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.7/day last 10 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. "У гэтым годзе яны мною не ганарацца". Удзельнікі Мінскага паўмарафона крыху засмуціліся, атрымаўшы смскі са сваімі вынікамі. Летась тых, хто паспяхова пераадолеў дыстанцыю, віншавалі словамі "Мы ганарымся вамі!". Сёлета сціпла паведамляюць пра 5, 10 ці 21 "ваў-км", якія засталіся за спінай. "Барамір прабег бы за 39 хвілінаў", — жартуюць каментатары. Мінскі паўмарафон сёлета прайшоў у 11-ы раз. На ўдзел зарэгістраваліся каля 30 тысяч чалавек з 40 краінаў свету. Асноўныя забегі стартавалі і фінішавалі каля стадыёна “Дынама”. Мужчынскі паўмарафон выйграў прадстаўнік Танзаніі Боай Маганга з вынікам 1:04:23, жаночы — кенійка Хільда Кіптум з вынікам 1:11:13.

  2. Конкурс "Міс свету 2026" выйграла дзяўчына з Дамініканскай Рэспублікі. За карону змагаліся 111 удзельніц, выбраных падчас нацыянальных конкурсаў прыгажосці. Джахеры Мола — мадэль з Санта-Дамінга. Па адукацыі — спецыялістка ў галіне кіравання бізнесам. Таксама яна кіруе сацыяльным праектам па падтрымцы дзяцей і моладзі. Другое месца заняла прадстаўніца Іспаніі, трэцяй віцэ-міс стала ўдзельніца з Малайзіі.

  3. Тэксты @euroradio гэтага тыдня. Выбaр рэдaкцыі: 1. Чаму ў Беларусі “харашысты” аказваюцца за бортам, а ПТВ застаецца галоўным страхам бацькоў 2. Большасць беларусаў, якія ваююць на баку Расіі, служыць у “мясных палках” 3. Калі кошты на нерухомасць у Мінску пойдуць уніз? І чаму яны звар'яцелі 4. Кацярына Андрэева: “Мы будзем удзячныя Коўлу ў некалькіх пакаленнях” 5. Атрымаць “нізкі статус” ці дадатковы год: што стаіць за артыкулам 411

  4. Адразу 18 населеных пунктаў зніклі з карты Беларусі ў 2026 годзе. Большасць — невялікія вёскі і хутары. З 18 аб'ектаў 15 знаходзіліся ў Віцебскай вобласці.

  5. У Беларусі нельга нацягваць вяроўкі для сушкі бялізны ад балкона да дрэва ці іншых аб'ектаў ва двары. За гэта могуць нават аштрафаваць. Паводле слоў юрыста Уладзіміра Гарбачова, сушыць бялізну дазваляецца толькі ўнутры балкона або лоджыі, а выносіць вяроўкі і іншыя прыстасаванні за межы перыл нельга. Такія канструкцыі ва двары лічацца самавольнымі — яны могуць псаваць знешні выгляд фасада і загрошчваць прыдамавую тэрыторыю, што супярэчыць правілам дабраўпарадкавання.

  6. Расійскія дроны працягваюць лётаць уздоўж мяжы Беларусі. Лукашэнка зможа гэта "адключыць"? Гэтым разам справа можа быць не толькі ў рэтранслятарах. Чытаць тут: https://euroradio.fm/chamu-rasiyskiya-drony-lyacyac-uzdouzh-myazhy-belarusi-eksperty-prapanuyuc-svae-versii A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  7. Арына Сабаленка ненадоўга перапыніла гульню на US Open. Падчас матчу беларуска адчула настолькі моцны пах канабісу, што падышла да суддзі на вышцы. Гэта адбылося на пачатку сустрэчы Сабаленкі з Камілай Рахімавай. Пры ліку 3:0 беларуска падышла да суддзі Евы Асдэракі-Мур. "Хтосьці паліць траўку... Таму што пах вельмі моцны", — сказала Сабаленка. Пасля матчу тэнісістка ўжо з усмешкай патлумачыла сваю рэакцыю. Яна падкрэсліла, што не збіраецца ўказваць людзям, як ім адпачываць, але папрасіла не паліць побач з тэніснымі кортамі.

  8. Чаму кошты на нерухомасць у Мінску звар'яцелі? Калі ў вас няма 40 тыс. долараў, на сайты па продажы нерухомасці можаце не зазіраць. Падрабязней: https://euroradio.fm/kali-koshty-na-nerukhomasc-u-minsku-poyduc-uniz-i-chamu-yany-zvaryaceli Спасылка, якая працуе без VPN

  9. edited

    Анджэй Пачобут паведаміў, што вернецца ў Беларусь ужо на наступным тыдні. Дакладную дату і пункт пропуску ён пакуль не ведае, паведамляе Polskie Radio Białystok: Я пакуль не ведаю дакладную дату ці месца перасеку мяжы, але гэта будзе на наступным тыдні. Я еду туды не з асабістых прычын. Гэта справа, якой я прысвяціў значную частку сваёй часткі жыцця. Я хочу, каб гэта справа функцыянавала, каб Саюз развіваўся. Пры гэтым з'езд Саюза палякаў Беларусі, перад якім Пачобут першапачаткова планаваў вяртанне, перанеслі з верасня на сакавік 2027 года.

  10. Атрымаць “нізкі статус” ці дадатковы год: што стаіць за артыкулам 411? Артыкул “Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай калоніі” існуе ў беларускім праве з 90-х гадоў. Ён з’явіўся для таго, каб кантраляваць “блатных” зняволеных. Цяпер жа гэты артыкул прымяняюць і ў дачыненні да палітвязняў: https://euroradio.fm/atrymac-nizki-status-ci-dadatkovy-god-shto-staic-za-artykulam-411 A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  11. edited

    Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер прыбылі ў Кіеў. Амерыканцы прыехалі цягніком. "Расіяне не далі амерыканскай дэлегацыі прыляцець самалётамі, хоць нашы аэрапорты былі гатовыя", — заявіў Уладзімір Зяленскі.

  12. Большасць беларусаў, якія ваююць на баку Расіі, служыць у “мясных палках”. А палове з тых, хто пайшоў у расійскую армію, больш за 40. Некалькім дзясяткам беларусаў, якія пайшлі на расійскі кантракт, каля 20 гадоў ці нават менш. @euroradio зрабіла аналіз вядомых даных пра беларусаў у арміі РФ — хто гэтыя людзі, у якіх падраздзяленнях служаць і г.д. Тэкст і інфаграфіка — па спасылцы: https://euroradio.fm/bolshasc-belarusau-yakiya-vayuyuc-na-baku-rasii-sluzhyc-u-myasnykh-palkakh А тут можна паглядзець без VPN

  13. Запазычанасць аграрыяў Гомельскай вобласці ў 2026 годзе вырасла на 129 млн рублёў. Пра гэта гаворыцца ў дакуменце галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама, які знаходзіцца ў распараджэнні @euroradio ад ініцыятывы BELPOL. Паводле даных на 1 жніўня 2026 года, на выкананні знаходзіцца 181 даўжнік з ліку дзяржаўных і камунальных прадпрыемстваў вобласці на агульную суму 1 155 млрд рублёў. З іх 122 даўжнікі — прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу з агульнай сумай запазычанасці 869,3 млн рублёў.

  14. Чаму ў Беларусі “харашысты” аказваюцца за бортам, а ПТВ застаецца галоўным страхам бацькоў? Прыёмная кампанія 2026 года агаліла глыбокі сістэмны крызіс у беларускай адукацыі. Аказалася, што ўчарашнія “харашысты” і нават выдатнікі раптам сталі “лішнімі людзьмі”. Падлеткі з нядрэннымі атэстатамі не могуць прабіцца ні ў каледжы, ні ў дзясятыя класы родных школ. Чытаць тут: https://euroradio.fm/chamu-u-belarusi-kharashysty-akazvayucca-za-bortam-ptv-zastaecca-galounym-strakham-backou A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  15. Савет Саюза палякаў у Беларусі перанёс запланаваны на 13 верасня з'езд арганізацыі. Але гэта не мяняе планы Анджэя Пачобута вярнуцца ў Беларусь у бліжэйшы час. Пра гэта былы палітзняволены, журналіст і актывіст польскай меншасці напісаў у сябе на старонцы ў Фэйсбуку. Прычынай пераносу з'езда сталі праблемы з лагістыкай, мерапрыемства павінна адбыцца на працягу шасці месяцаў.

  16. “Памерці на вайне ў 33 гады не хацелася б”. Што жыхары Латвіі думаюць рабіць, калі Расія нападзе? "Буду шчырым, я баюся. Я ўвогуле чалавек, нясхільны да гвалту, ні разу не біўся. Адзін раз мне рускі гопнік даў па галаве — вось і ўвесь мой досвед. Таму мне адкрыта страшна". Чытайце падрабязней тут: https://euroradio.fm/budu-zmagacca-za-svayu-radzimu-shto-zhykhary-latvii-dumayuc-pra-perspektyvu-napadu-rasii Ці па спасылцы, якая працуе без VPN

  17. У NATO лічаць, што Еўропа не гатова да зацяжной вайны на знясіленне з Расіяй. Пра гэта паведамляе The Guardian са спасылкай на канферэнцыю па будучыні ваеннай каардынацыі ў Еўропе, якая прайшла на бягучым тыдні. Асцярогі ўзмацняюцца на фоне падрыхтоўкі ЗША да скарачэння абарончых абавязацельстваў у Еўропе і росту падтрымкі папулісцкіх сіл у найбуйнейшых еўрапейскіх ваенных дзяржавах.

  18. edited

    "Пуціна ніхто не можа паставіць на месца. У гэтым праблема. Адзіныя, хто яго ставіць на месца — гэта ўзброеныя сілы Украіны". Пра гэта кажа экспертка па міжнародных адносінах Роза Турарбекава. Па яе словах, уплываць на рашэнні Пуціна не можа нават Пекін, нягледзячы на вялікую залежнасць расійскай эканомікі ад КНР. Чытаць тут: https://euroradio.fm/turarbekava-pucina-syonnya-nikhto-ne-mozha-pastavic-na-mesca-navat-kitay A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  19. "Поўнага задавальнення ад свабоды ў мяне не бывае". Інтэрв'ю @euroradio з экс-палітвязынкай, журналісткай Кацярынай Андрэевай. "Шмат добрых людзей, не толькі мой муж, застаюцца там. Узгадваю людзей сталага веку, якія працягваюць жыць у жудасных умовах калоніі. Успамінаю, як пажылых жанчын супрацоўнікі калоніі прымушаюць залазіць на другі ярус ложка проста праз жоўтую бірку. І мне балюча, што гэта адбываецца наўпрост цяпер, пакуль я знаходжуся ў камфорце." Чытайце інтэрв'ю тут: https://euroradio.fm/kacyaryna-andreeva-my-budzem-udzyachnyya-koulu-u-nekalkikh-pakalennyakh Спасылка, якая працуе без VPN

  20. "Гэта была такая псіхатэрапія". За што Лукашэнка апраўдваўся ў Маскве? Пра гэта ў праграме "І што?" на @euroradio паразважалі рэдактарка Plan B. Вольга Лойка і аглядальнік "Беларусы і рынак" Андрэй Махоўскі. Глядзіце цалкам: https://www.youtube.com/live/F1l_ros9j7E

  21. Older posts