Пра старэнне нацыі, пенсійную рэформу, заробкі і курс долара. Стрым з эканамістам Львом Львоўскім Людзей, якім больш за 50, упершыню стала больш, чым дзяцей ва ўзросце да пяці гадоў. Здавалася б, нічога новага — пра дэмаграфічны крызіс і старэнне нацыі ў краінах Еўропы кажуць даўно. І ў Беларусі ў тым ліку. Пытанне: хто будзе плаціць нам пенсіі — набывае ўсё большую актуальнасць. А працяглая міграцыя вырашэнню гэтага пытання не спрыяе. Як і актыўная праца беларускіх прадпрыемстваў на расійскую ваенку не асабліва ратуе бюджэт. І тую яго частку, з якой фінансуюцца сацыяльныя і пенсійныя праграмы. Наколькі моцна беларускія прадпрыемствы завязаны на супрацу з Расіяй? Як доўга будуць расці заробкі і курс долара? І што праз 10/20/30 гадоў будзе з пенсіямі тых, каму сёння 50/40/30 гадоў? Абмяркоўваем гэта з акадэмічным дырэктарам даследчага цэнтра BEROC Львом Львоўскім: https://www.youtube.com/watch?v=sZT-2leowHU