Выхоўваць школьнікаў прапануюць цытатамі Лукашэнкі. У адмысловым дакуменце, распрацаваным Мінадукацыі, ягоныя выказванні прыводзяцца побач з выдуманымі словамі “старажытнагрэчаскіх філосафаў”. Адна з цытат, пры дапамозе якой дзяцей плануюць зараджаць "правільным" патрыятызмам: "Не будзеце займацца працоўнай адукацыяй, выхаваннем дзяцей у школе – напалову ваша эфектыўнасць на ўроках знікне". Цікавая дэталь: Міністэрства адукацыі прыпісвае дзве цытаты Сакрату і Платону. Але тыя, хто ў Беларусі нібыта займаецца адукацыяй, не змаглі знайсці сапраўдныя словы філосафаў. Тыя, што фігуруюць у дакуменце, да гэтых мысляроў не маюць ніякага дачынення.