Дырэктар ЦРУ прапанаваў правесці трохбаковую сустрэчу Трампа, Пуціна і Зяленскага. Раней адміністрацыя ЗША ўжо прапаноўвала арганізаваць такую сустрэчу, але Пуцін адкінуў гэтую ідэю. Джон Рэткліф наведаў Маскву 25-га жніўня. Ён сустрэўся з дырэктарам Службы знешняй разведкі Расіі Сяргеем Нарышкіным і кіраўніком ФСБ Аляксандрам Бортнікавым. Паводле Axios, адной з мэтаў паездкі было высветліць, ці змогуць кіраўнікі расійскіх спецслужбаў пераканаць Пуціна ў неабходнасці перамоваў з Украінай пры пасярэдніцтве ЗША. Трамп назваў паездку Рэткліфа ў Маскву "звычайнай працоўнай практыкай". У ЦРУ візіт не каментавалі. Уладзімір Зяленскі 28-га жніўня падзякаваў Вашынгтону за "неабходную танальнасць размовы з Расіяй". А кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў дапусціў, што расійска-ўкраінскія перамовы пры пасярэдніцтве ЗША могуць аднавіцца ў верасні.