Адну з мінскіх вуліц хочуць пакінуць без дрэваў. Увогуле. Прынамсі, на такую абвестку, якую заўважылі жыхары раёна, зварнуў увагу @citydogby. “Мінскі “Зеленбуд”, вам час перайменавацца ў “Зелендэстрой”, — абураюцца жыхары вуліцы. Яны публікуюць фотаздымкі высокіх зялёных дрэваў, якіх там шмат. Імаверна, бліжэйшым часам ад іх застануцца толькі пянькі.