Спецпасланнік Трампа па Беларусі Джон Коўл разлічвае ў сярэдзіне верасня прыехаць у Мінск і дамовіцца на вызваленне новых палітвязняў. Паводле яго, пры ўдзеле ЗША ўжо выйшлі на волю каля 700–800 чалавек. Цяпер ён хоча давесці гэтую колькасць да тысячы. Коўл расказаў, што ЗША працягваюць дамагацца вызвалення як вядомых палітвязняў, так і іншых удзельнікаў пратэстаў 2020 года. Сярод тых, каго атрымалася вызваліць, ён назваў лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага. Паводле Коўла, для яго асабліва важна, каб людзі маглі вярнуцца дадому, да сваіх сем’яў, і заставацца ў Беларусі. Паралельна ЗША хочуць палепшыць адносіны з Беларуссю. Коўл дадаў, што ў спадзяецца дапамагчы з вызваленнем расійскіх палітвязняў і амерыканскіх грамадзянаў, якія знаходзяцца ў зняволенні ў Расіі.