Школа №1 у Баранавічах увяла патрабаванні да знешняга выгляду вучняў. Хлопцам забаранілі "экстравагантныя і яркія прычоскі", меліраванне афарбоўванне, гелі і лакі. Дзяўчатам загадалі збіраць доўгія валасы ў хвост ці ў касу. Буйныя завушніцы і яркі манікюр таксама пад забаронай. "Школа — гэта месца атрымання ведаў", — сцвярджаюць аўтары памяткі. Што праўда, сувязь паміж валасамі і ведамі не тлумачаць.