Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.6/day last 13 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. edited

    Калі б фільм "Абсэсія" здымалі на постсавецкай прасторы — ён мог бы быць пра утрапёнасць Пуціна вайной. У расійскага прэзідэнта атрымалася згадаць "СВА" нават падчас размовы з педагогамі і студэнтамі пра Арктыку.

  2. edited

    Мінздароўя выдала дапаможнік па перадабортным кансультаванні жанчын. У спецыялістаў да яго шмат пытанняў. У дапаможніку прыведзеныя рэкамендацыі. Напрыклад: калі ў жанчыны фінансавыя цяжкасці, псіхолагу прапануецца растлумачыць ёй, што дзіця "не патрабуе вялікіх матэрыяльных выдаткаў"; у выпадку занепакоенасці кар'ерай — паведаміць, што "каштоўнасць мацярынства вышэй". Падрабязней: https://euroradio.fm/minzdarouya-vydala-dapamozhnik-pa-predabortnym-kansultavanni-zhanchyn-da-yago-shmat-pytannyau Спасылка, якая працуе без VPN

  3. edited

    Вольга Такарчук выбачылася перад Сяргеем Ціханоўскім за сваю заяву ў эфіры @euroradio пра ўмовы яго знаходжання ў турме. Аднак яна лічыць, што ён нарабіў "фатальных памылак". "Я шчыра прашу прабачэння перад Сяргеям Ціханоўскім за сваю фразу, што яго не прымала ніводная камера. Мне не варта было гэта казаць, таму што толькі яму аднаму вядома, што з ім рабілі ў турме, у якой ён у прынцыпе не павінен быў апынуцца, як і ўсе астатнія ПЗ, у тым ліку і я. у кожнага свой парог страху, болю і вынослівасці", — напісала блогерка ў фэйсбуку; Такарчук кажа, што ніколі не абражала Ціханоўскага, не апускалася да прыніжэнняў. Блогерка кажа, што спрабавала спыніць выратаваць яго ад "фатальных памылак, якія ён у выніку і зрабіў". "Сяргей прынізіў беларусаў, а потым пайшоў змагацца супраць жонкі і яе офіса. Барацьбу са мной я наогул апушчу, таму што я з ім ніколі не змагалася. Мы ўсе крычым пра свабоду слова — вось я і скарысталася гэтым правам: казаць тое, што думаю". Такарчук таксама напісала пра памылкі, якія, на яе думку, пасля выхаду з турмы зрабілі іншыя лідары падзей 2020-га — Марыя Калеснікава і Віктар Бабарыка. Напрыканцы допісу яна заклікала памятаваць, хто наш агульны вораг. Цалкам чытайце яе пост па спасылцы.

  4. "Гэта трохі іншая працэдура". Як праводзіць люстрацыю суддзяў у дэмакратычнай Беларусі? І ў чым адна з прычын падкантрольнасці судовага корпусу сёння? Распавядае адвакат Дзмітрый Лепрэтар. Цалкам стрым з ім глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=QPLb4m6rCuw

  5. 37 чалавек загінулі ў выніку расійскай атакі на сяло Міла гэтай ноччу. Колькасць ахвяр можа павялічыцца, бо працягваецца разбор завалаў прадпрыемства, па якому быў нанесены ўдар, і пошук пацярпелых. Траўмы атрымалі 42 чалавекі, з іх 4 дзіцяці. 7 пацярпелых шпіталізавалі, піша @hromadske_ua.

  6. "Агульная праблема на поўдні Беларусі і захадзе РФ". Што мае на ўвазе Лукашэнка і чаму ён вырашыў так выказацца? Запыталі палітычнага аглядальніка, гісторыка Аляксандра Фрыдмана. Глядзіце эфір цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=eesdvwtAtMw

  7. Французы могуць выбіраць прэзідэнта паміж ультраправым і ўльтралевым кандыдатамі. Прынамсі, цяпер сацыялагічныя апытанні дэманструюць сур'ёзную магчымасць такога сцэнара ў другім туры. Выбары прэзідэнта Францыі пройдуць 18 красавіка (першы тур) і 2 траўня (другі тур) 2027-га. Ужо ёсць як мінімум сем кандыдатаў на пасаду, але сур'ёзнымі з'яўляюцца ўсяго некалькі кандыдатур. У апытаннях першае месца займае старшыня ўльтраправага "Нацыянальнага аб'яднання" Марын Ле Пэн — яе цяпер падтрымліваюць 35-38% выбаршчыкаў. Раней яе асноўным канкурэнтам лічыўся былы прэм'ер цэнтрыст Эдуард Філіп. Аднак ён губляе пазіцыі — яго гатовыя падтрымаць 17%, аднак толькі калі здымуцца іншыя цэнтрысты. Цяпер тры з пяці сцэнароў даюць магчымасць выхаду ў другі тур Жан-Люка Меланшона — лідара ўльтралевай "Непакорнай Францыі". У яго таксама 17%, аднак з падтрымкай іншых левых кандыдатаў ён стане больш папулярным за Філіпа. Такім чынам, паведамляе France24, галоўным супернікам Ле Пэн у другім туры выбараў можа стаць менавіта Меланшон, што яскрава дэманструе ступень палярызацыі грамадства.

  8. edited

    Навошта ЦРУшнік прыязджаў у Маскву і чаму Тэхас супраць дата-цэнтраў? Наш штотыднёвы "Амерыканскі веснік". Пра што размаўляюць у гасціных дамоў Вашынгтона і Нью-Ёрка, пакуль мы спім, — у кароткім аглядзе @euroradio. Чытайце тут: https://euroradio.fm/navoshta-crushnik-pryyazdzhau-u-maskvu-i-chamu-tekhas-suprac-data-centrau-amerykanski-vesnik Спасылка, якая працуе без VPN

  9. edited

    Карыстальнікі з Беларусі могуць бясплатна спампаваць новую кнігу Бахарэвіча. Выдавецтва "Янушкевіч" дае такую магчымасць на тры дні. "Ніякіх банкаўскіх транзакцый. Рэкамендуем стварыць часовы акаўнт Google для спампавання кнігі, каб вы заўсёды маглі яго цалкам выдаліць. Памятайце, што нават нулявая (бясплатная) пакупка застанецца ў вашай гісторыі заказаў, яе адтуль выдаліць немагчыма". Інтэрв'ю @euroradio з Альгердам Бахарэвічам пра яго новую кнігу "Падземныя пераходы" і не толькі глядзіце тут: https://www.youtube.com/live/i4R-Yh0eGNs?si=BZwRltIHd4l5D71E 🟣Спампаваць кнігу на зарэгістраваны ў Беларусі гугл-акаўнт можна па спасылцы.

  10. "Гэта гістарычная ўгода". ЗША атрымалі кантроль над 65 млрд барэлямі венесуэльскай нафты. "Гэтая гістарычная ўгода больш чым удвая павялічвае амерыканскія запасы нафты, значна пашырае нашы пастаўкі нафты і істотна знізіць кошты бензіну для ўсіх амерыканцаў", — напісаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сацсетцы Truth Social. 65 млрд барэляў — крыху больш за 20% ад усіх даказаных запасаў нафты ў Венесуэле.

  11. На якую правакацыю супраць Латвіі можа пайсці Расія? І якая ў гэтым можа быць роля Беларусі? Разважае палітычны аналітык Ігар Тышкевіч. Эфір цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=wi4PDUG76FI

  12. Санкцыі перашкаджаюць пастаўляць у Беларусь заходнія лекі і медыцынскія вырабы? Такое часта можна пачуць ад крытыкаў санкцыйнай палітыкі. Але, калі спраўдзіць дзяржаўныя рэестры, можна зрабіць выснову: гэта не так. Прынамсі, еўрапейскія і амерыканскія вытворцы працягваюць рэгістраваць у Беларусі сваю прадукцыю. Падрабязней: https://euroradio.fm/sankcyi-perashkadzhayuc-pastaulyac-u-belarus-leki-z-europy-spraudzili-reestry Тут можна паглядзець без VPN

  13. Калі заўтра вайна: украінка і беларуска з Бучы даюць парады, як падрыхтавацца. Гэты тэкст @euroradio рыхтавала год там упад чарговыя вучэнні "Захад". На жаль, парады могуць стаць актуальнымі ў любы час. Нагадваем іх на фоне новых папярэджанняў польскага прэм'ера пра магчымасць эскалацыі ў рэгіёне: https://euroradio.fm/kali-zautra-vayna-ukrainka-i-belaruska-z-buchy-dayuc-parady-yak-padrykhtavacca Спасылка, якая працуе без VPN

  14. Расія рыхтуецца да эскалацыі ў рэгіёне, заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск. "Зразумела, што Расія рыхтуецца да эскалацыі напружанасці як у вайне з Украінай, так і ва ўсім рэгіёне. Восень і зіма, як чакаецца, будуць вырашальнымі для Расіі", — заявіў Туск. Туск падкрэсліў, што Польшча "павінна быць гатовая да розных сцэнароў развіцця падзей". "Наступныя сем-восем месяцаў, безумоўна, будуць вырашальнымі. Украінска-расійская вайна знаходзіцца на пераломным этапе", — дадаў ён.

  15. edited

    Колькасць ахвяраў паводкі ў Непале перавысіла 600 чалавек. Колькасць зніклых амаль дасягае 2,5 тысяч. Захоўваецца рызыка паўторнай катастрофы, парода, што абрынулася, перакрыла рэчышча горнай ракі на мяжы Непала і Тыбета. Утварылася своеасаблівае возера, якое хутка перапаўняецца, і вада адтуль можа ізноў рынуцца ўніз па цяснінах. Смяротная паводка адбылася пасля таго, як у Гімалаях адкалолася частка ледніка. У выніку мільёны кубаметраў вады і камянёў рынуліся ўніз.

  16. Важныя падзеі і сэнсы пятніцы, 28 жніўня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:10 Бязвіз з Паўночнай Карэяй: ці паедуць беларусы? 11:16 Навіны спорту 13:35 Трэк Вашынгтон-Мінск: калі пачнецца рэальны рух 26:53 Навіны шоу-бізу 29:51 “Паздемныя пераходы”: чаму варта чытаць новую кнігу Бахарэвіча

  17. У суботу Беларусь накрыюць дажджы. Яны прыйдуць з Польшчы але, на шчасце, будуць не такімі моцнымі як над тымі ж Уроцлавам ці Познанню. Удзень у суботу чакаецца ад +21 па поўначы да +27 градусаў па поўдні краіны.

  18. OZON спрабуе выратавацца ад страт ад атак беспілотнікамі. Кампанія вырашыла, што пункты выдачы заказаў змогуць працаваць "як невялікія лагістычныя цэнтры". То бок кампанія будзе размяшчаць і прадаваць тавары наўпрост са сваіх ПВЗ. Атакі на склады іншага маркетплэйса, Wildberries, акрамя вялікіх страт у тым ліку ў беларускіх прадаўцоў прывялі да затрымак з атрыманнем пакупнікамі сваіх заказаў. Некаторыя беларусы скардзіліся, што чакаюць іх ужо па некалькі тыдняў. Згодна з данымі Similarweb, аплікацыя OZON з'яўляецца найбольш папулярнай сярод беларускіх карыстальнікаў і ў Google Play, і ў App Store.

  19. Чаму беларусам адключаюць акаўнты на Payoneer і аналагічных сэрвісах? Ці ўвогуле можна такое рашэнне кампаніі справядлівым? Пра гэта ў эфіры @euroradio выказалася эканамістка, прадстаўніца АПК па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка. "Калі беларусы чакаюць, што на гэта [саўдзел у вайне] усе закрыюць вочы і скажуць "добра, працуйце" — ну, гэтага не будзе". Глядзіце стрым цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=oRbZ4ppIwbQ

  20. edited

    Экс-міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў знайшоў новую працу. Не ва Украіне, але паабяцаў працаваць над паляпшэннем абароны ў радной краіне. Цяпер Фёдараў будзе дарадцам міністра абароны Італіі. Як кажа экс-міністр, у гэтай ролі ён будзе дапамагаць развіваць тэхналогіі сучаснай вайны і паляпшаць сферу абароны краіны. Пры гэтым Фёдараў паабяцаў працаваць і ва Украіне: "Я працягваю працу ва Украіне над ключавымі праектамі, якія ўмацоўваюць нашу абарону і дапамагаюць прыцягваць міжнародныя рэсурсы". Пра якія менавіта праекты ідзе гаворка, ён не ўдакладніў. Уладзімір Зяленскі адправіў Фёдарава ў адстаўку 15 ліпеня, пасля чаго ва Украіне пачаліся акцыі пратэсту, удзельнікі якіх патрабавалі вярнуць чыноўніка на пасаду. Прэзідэнт Украіны заяўляў, што рабіць Фёдараву чатыры розныя прапановы працы, аднак той адмяўляўся.

  21. Older posts