Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.6/day last 37 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

Плошчы крэатыўнага квартала ОК-16, якім у 2020 годзе карыстаўся выбарчы штаб Віктара Бабарыкі, ізноў можна арандаваць. Цяпер імі распараджаецца ТАА "Белрэканструкцыя", за якой стаіць сям'я бізнесоўцаў Анішчанка. Раней гэтай джэнтрыфікаванай прасторай на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску валодаў "Белгазпрамбанк". Пасля падзеяў 2020-га банк пазбавіўся звязанага з палітыкай актыву, але хто стаў новым уласнікам — не паведамлялася. У 2020-м "Белцяжмашу" Ігара Анішчанкі належыла і іншае памяшканне — па вуліцы Веры Харужай, 25 — у якім спярша мясціўся штаб Віктара Бабарыкі, а пазней і офіс Каардынацыйнай рады першага склікання. Пасля выбараў бізнесовец на нейкі час нават апынуўся за кратамі — імаверна, якраз за тое, што пусціў на сваю тэрыторыю "не тых" арандатараў.

Views over time

05001K1.5K2K30 Aug 09:4811 Nov 21:341.6K30 Aug 09:48: 0 views11 Nov 21:34: 1,610 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
30 Aug 2026, 09:480
11 Nov 2026, 21:341.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.