Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.7/day last 22 minutes ago
Reactions per 1K views 18.5 👍 ❤ 🤬
  1. Мінскую піцэрыю "Гарыныч пінса" ўпрыгожваюць жывыя акварыюмныя рыбкі ў лямпы. Меркаванні ў сацсетках падзяліліся: адны абураюцца і называюць рэстаратараў жывадзёрамі, а іншыя не разумеюць, што не так. Шмат хто ўказвае, што рыбак у такіх умовах не ўтрымліваюць. Яны пераграваюцца ад лямпы, пакутуюць ад недахопу месца і раслінаў. І ў выніку хутка гінуць. Але іншыя пішуць, што гэтыя рыбкі — пеўнічкі — байцовыя і не прызначаныя для суседства з іншымі. І што іх і ў заалагічных крамах утрымліваюць прыкладна такім чынам. Лямпы з рыбкамі дасталіся "Гарыныч Пінсе" ў спадчыну ад іншага рэстарана, які працаваў на гэтым месцы раней. Прадстаўнікі піцэрыі не спяшаюцца рэагаваць на заўвагі — у каментарах яны пішуць, што чакаюць "меркавання спецыялістаў".

  2. Рыхтавацца і чакаць наступнага выбуху — больш нічога мы не можам сёння зрабіць для дэмакратычных пераменаў у Беларусі. Так лічыць былы палітзняволены, блогер Павел Вінаградаў. І заадно расказвае, як рыхтавацца — ад "перайдзіце на мову" да "ў вас не мусіць быць крэдытаў". Цалкам стрым з Вінаградавым глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=wtMwV3WVvKI

  3. Устаноўка мемарыяла Марыі Зайцавай і іншым загінулым беларускім ваярам зацягваецца. Магіла беларускай добраахвотніцы можа застацца безымяннай. Пакуль што там — сціплая драўляная канструкцыя: https://euroradio.fm/va-ukraine-zacyagvaecca-ustanouka-memaryyala-zaginulay-belaruscy-maryi-zaycavay Спасылка, якая працуе без VPN

  4. edited

    Вылічылі па біяматэрыяле на медычнай масцы. Праз суткі пасля рабавання ювелірнай крамы ў Мінску затрыманы падазраваны — 34-гадовы жыхар сталіцы. Кайданкі на яго апранулі пад Оршай — у салоне аўтобуса "Мінск — Санкт-Пецярбург". Мужчына доўга рыхтаваўся да злачынства. Ён вынес з крамы ўпрыгожанняў больш як на 400 тысяч рублёў. А далей зайшоў у шматпавярховік і пераапрануўся ў рэчы, якія загадзя пакінуў на гарышчы. У пад'ездзе дома следчыя знайшлі медычную маску, якая была на рабаўніку падчас злачынства. З біяматэрыяла на ёй вылучылі генатып, які дазволіў выявіць яго асобу. І затрымаць на шляху ў Расію, дзе ён збіраўся прадаць упрыгожанні.

  5. "Проста не верыцца". Гаспадыня з-пад Ваўкавыска паказала кавуны, што выраслі ў яе на градках. З адной семечкі атрымліваецца амаль 90 кг ягадаў! Трэцяе месца заняў кавун гатунку "Талісман". "Срэбра" ў "Эль уафі": іх вырасла 11 штук агульнай вагой у 83,4 кг. Прычым пара "дробных" яшчэ засталася на градках. А лідарам стаў гатунак "Раманза". З аднаго кораня вырасла 10 кавуноў агульнай вагой у 89,2 кг.

  6. edited

    Пацыент памёр пасля шасці гадзін чакання ў прыёмным аддзяленні барысаўскай лякарні. Увесь гэты час на яго не звярталі ўвагі. “У 18:40 у яго пачалася пена з рота”: https://euroradio.fm/u-barysauskay-lyakarni-paslya-shasci-gadzin-chakannya-u-pryyomnay-pamyor-pacyent Спасылка, якая працуе без VPN

  7. Пра "скрадзеныя" грошы палітвязняў, бясконцую крытыку і "плато рэпрэсій". Стрым з былым палітвязнем, грамадскім актывістам Паўлам Вінаградавым Джон Коўл усё ніяк не едзе ў Мінск, і гэта ўжо выклікае занепакоенасць. Няўжо "перамоўны трэк" паміж Вашынгтонам і Мінскам скончыўся, і ніякай "біг дзіл" з вызваленнем палітвязняў не будзе?! У гэты час нявызначаанасці адны заклікаюць еўрапейцаў далучыцца да перамоваў, іншыя разважаюць пра магчымасць Круглага стала і нацыянальнага дыялогу. Нехта аднекуль пабачыў змяншэнне рэпрэсій. А традыцыйныя крытыкі Святланы Ціханоўскай лічаць грошы ў кішэнях вызваленых палітвязняў. Ці дастаткова падтрымліваюць тых, хто выходзіць з-за кратаў, і ці ўвогуле можа такая падтрымка быць "дастатковай"? А "медыйным" палітвязням дастаецца больш? І ці залежыць памер дапамогі ад "лаяльнасці да Офіса"? Ці ёсць прыкметы гатовасці рэжыму да лібералізацыі? Ці прыйшоў час адмовіцца ад санкцыйнага ціску і пачаць дамаўляцца з Лукашэнкам? Разважае вызвалены палітвязень, грамадскі актывіст Павел Вінаградаў: https://www.youtube.com/watch?v=wtMwV3WVvKI

  8. Калі паказчыкі будуць ніжэйшыя за норму — дзяўчыну пачнуць агітаваць "пакуль не позна" бегчы і нараджаць. Гінеколаг патлумачыў, навошта ўлады прыдумалі праверку беларусак на бясплоднасць. Тое, што падаецца як клопат пра здароўе, насамрэч будзе элементам ціску: https://euroradio.fm/praverka-belarusak-na-byasploddze-ne-mae-klinichnaga-abgruntavannya-urach-ginekolag Спасылка, якая працуе без VPN

  9. Пад прыкрыццём: як рэжым Лукашэнкі зарабляе на вайне і шпіянажы — стрым з прадстаўніком ініцыятывы BELPOL Уладзімірам Жыгарам Спецслужбы часта дзейнічаюць на тэрыторыі іншых краінаў пад дыпламатычным прыкрыццём — уладкоўваючы сваіх агентаў у амбасады ды консульствы пад выглядам дыпламатаў і супрацоўнікаў дыпмісій. Тут табе і легальнае знаходжанне ў краіне, і дыпламатычная недатыкальнасць. А з улікам таго, што на сёння спецслужбы Лукашэнкі і Пуціна ўяўляюць сабой фактычна дзве часткі аднаго цэлага, дык на каго працуюць ”чырвона-зялёныя шпікі” — відавочна. Як выкрываюць шпіёнаў рэжыму Лукашэнкі, якія працуюць пад дыпламатычным прыкрыццём? Ці можна казаць, што Беларусь ператварылася ў зборачны цэх расійскай вайны, і ці пад прымусам Крамля гэта адбылося? Пра гэта і шмат што іншае распцтваем прадстаўніка BELPOL Уладзіміра Жыгара: https://www.youtube.com/watch?v=TxT6skmGYHI

  10. edited

    Удзельнікі мітынга скандуюць: "Дзе мая карта?". Некаторыя трымаюць плакаты пра 400+ дзён, якія правялі ў чаканні разгляду дакументаў на карту побыта — так па-польску называецца від на жыхарства. Мітынг праходзіць на польскай мове, мэседж прызначаны чыноўнікам з мясцовага "аблвыканкама" — Упраўлення Мазавецкага ваяводства ў Варшаве.

  11. У Варшаве пачаўся мітынг супраць праблем з легалізацыяй замежнікаў. З надвор'ем арганізатарам не пашанцавала, але людзі працягваюць збірацца. Чаканне відаў на жыхарства і іншых дакументаў расцягваецца ў Польшчы на доўгія месяцы, а ў некаторых рэгіёнах — і на гады. Пры гэтым усё па законе — праз вялікую колькасць заявак урад дазволіў дзяржаўным органам не выконваць тэрміны, вызначаныя на разгляд заяваў.

  12. У Мінску — талібы і хунта з М'янмы, а "тэрарыст" усё роўна ты. Стрым з палітычным аналітыкам Аляксандрам Класкоўскім Лукашэнка пашырае кантакты з талібамі і ўзмацняе супрацу з хунтай М’янмы. І калі ў выпадку з Афганістанам яшчэ можна казаць пра гандаль "таварамі народнага спажывання", дык супраца з м'янмарцамі круціцца вакол гандлю зброяй. У той жа час, міністр замежных справаў Максім Рыжанкоў абяцае беларусам бязвізавы рэжым... з Паўночнай Карэяй. Чаму Мінск так ухапіўся за супрацу з жабрацкай, адсталай М’янмай і што звязвае з Лукашэнкам талібаў? Пра што сведчаць залёты ў нашу краіну расійскіх беспілотнікаў? Што адбываецца на перамоўным трэку з Вашынгтонам і ці "адваюе" сабе месца на палітычным полі Віктар Бабарыка? Гэтыя ды іншыя пытанні задаем палітычнаму аналітыку інфармагенцтва “Позірк” Аляксандру Класкоўскаму: https://www.youtube.com/watch?v=mBO5IvhULcY

  13. edited

    Гродзенскі квіз, з якога пачаліся забароны, выходзіць з вымушанай паўзы. Арганізатары "VSпомнить VSё" абвясцілі пра дзве гульні на гэтым тыдні. Напачатку жніўня ўлады Гродна прыраўнялі паб-квізы да масавых мерапрыемстваў. Гульні перапыніліся. Але праз два тыдні першым да правядзення гульняў вярнуўся найбуйнейшы праект — "Мазгабойня". Цяпер, як бачым, "лібералізацыя" працягваецца.

  14. Міністэрства юстыцыі прыпыніла працу адразу трох мінскіх рыэлтарскіх агенцтваў. Чыноўнікі выявілі, што паслугі іх кліентам аказвалі супрацоўнікі без неабходнай ліцэнзіі. Ці ўвогуле людзі, нават не аформленыя ў штаце. Гаворка пра агенцтва "ЭРА-Нерухомасці", ТАА "БЕЛЦТН" і ТАА "ВСП нерухомасць-Інвест". У траўні 2026 года ў Беларусі набыў моц закон "Аб рыэлтарскай дзейнасці", згодна з якім на аказанне рыэлтарскіх паслугаў патрэбная ліцэнзія. Але не ўсе арганізацыі выконваюць гэтае патрабаванне. Часам на паказы кватэрыў з боку рыэлтара прыязджаюць агенты па рэкламе, спецыялісты па працы з кліентамі.

  15. Плацёжная сістэма Payoneer канчаткова сыходзіць з Беларусі. Гэта ўдарыць па людзях творчых прафесій, якія прадавалі свае працы за мяжу. Payoneer быў бадай што апошняй плацёжнай сістэмай, якая дазваляла фрылансерам з Беларусі атрымліваць аплату за сваю працу з-за межаў краіны. У лістападзе 2025 года яна перастала падтрымліваць плацяжы ў доларах, а цяпер адвязвае ад сваіх акаўнтаў і рахункі ў еўра. Дызайнеры, ілюстратары і фатографы, якія публікавалі свае працы на стоках, больш не змогуць выводзіць грошы, атрыманыя за іх выкарыстанне. Выйсце ў тым, каб прывязаць да акаўнта ў Payoneer рахунак у банку іншай краіны.

  16. 📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на панядзелак. 13:00 — палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі 14:00 — прадстаўнік БЕЛПОЛ Уладзімір Жыгар 15:00 — блогер, вызвалены палітвязень Павел Вінаградаў Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

  17. Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын паляцеў у Санкт-Пецярбург на перамовы з менеджарамі "Газпрама" звычайным рэйсам. У яго ёсць урадавы бізнес-джэт — але гэты самалёт ужо другі месяц выкарыстоўваецца для чартарных палётаў на турэцкія курорты, заўважылі @reformby. Борт, прадугледжаны для працоўных паездак кіраўніка ўрада, і цяпер знаходзіцца на фешэнэбельным турэцкім курорце Бодрум. Мяркуючы па даных flightradar24.com, ён вернецца ў Мінск сёння толькі ўвечары. Турчыну ж давялося скарыстацца рэйсавым лайнерам Embraer E195LR авіякампаніі "Белавія". Хто менавіта тыя пасажыры, дзеля якіх давялося пасунуцца прэм'ер-міністру Беларусі, пакуль невядома.

  18. edited

    У снежні будзе часова спынены адзін з энергаблокаў Беларускай АЭС. На гэты раз энергетыкі вырашылі папярэдзіць пра гэта загадзя. "Гэта традыцыйна звязана з перагрузкай паліва, а таксама выкананнем працаў па кантролі металу, дыягностыкай абсталявання, выкананнем працаў па тэхнічным абслугоўванні і рамонце", — расказвае намеснік галоўнага інжынера па вытворча-тэхнічным забеспячэнні БелАЭС Яўген Бацько. Папярэдняе адключэнне энергаблока ад сетак, пра якое беларусы даведаліся з медыяў, Бацько тлумачыць прафілактычнымі працамі. Але не вельмі ўпэўнена. "Можна сказаць, у планавым парадку", — кажа супрацоўнік БелАЭС пра сітуацыю, што склалася ў канцы ліпеня.

  19. Ціханоўская павіншавала Зяленскага і народ Украіны з Днём Незалежнасці: "Сваім прыкладам вы паказваеце ўсяму свету, што такое мужнасць. І даеце надзею іншым народам, якія таксама змагаюцца за свабоду". Украінцы святкуюць Дзень Незалежнасці 24-га жніўня — у гонар пра Акт незалежнасці, які Вярхоўны савет Украіны прыняў 35 гадоў таму. "Я хачу, каб вы ведалі: беларусы — на вашым баку. Беларускія добраахвотнікі ваююць за Украіну са зброяй у руках. Беларускія партызаны спынялі расійскія вайсковыя эшалоны. Валанцёры ратуюць жыцці, збіраюць машыны, дроны і медыцынскую дапамогу. Беларуская дыяспара дапамагае Украіне па ўсім свеце. Журналісты і актывісты выкрываюць расійскую прапаганду і злачынствы рэжыму. А ў беларускіх турмах дагэтуль сядзяць людзі — за салідарнасць з Украінай і супраціў расійскай агрэсіі. Гэта — сапраўдная Беларусь", — сказала ў сваім віншаванні Святлана Ціханоўская.

  20. Украінцы атакавалі адразу тры лагістычныя цэнтры Ozon на поўдні Расіі. Сёння склады кампаніі гараць у Дагестане, Адыгеі і Стаўрапольскім краі. Расіяне ж уночы і раніцай ударылі "Шахедамі" па Адэскай вобласці Украіны. Там пажары пачаліся ў двух будаўнічых гіпермаркетах "Эпіцэнтр".

  21. Older posts