Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын паляцеў у Санкт-Пецярбург на перамовы з менеджарамі "Газпрама" звычайным рэйсам. У яго ёсць урадавы бізнес-джэт — але гэты самалёт ужо другі месяц выкарыстоўваецца для чартарных палётаў на турэцкія курорты, заўважылі @reformby. Борт, прадугледжаны для працоўных паездак кіраўніка ўрада, і цяпер знаходзіцца на фешэнэбельным турэцкім курорце Бодрум. Мяркуючы па даных flightradar24.com, ён вернецца ў Мінск сёння толькі ўвечары. Турчыну ж давялося скарыстацца рэйсавым лайнерам Embraer E195LR авіякампаніі "Белавія". Хто менавіта тыя пасажыры, дзеля якіх давялося пасунуцца прэм'ер-міністру Беларусі, пакуль невядома.