Ціханоўская павіншавала Зяленскага і народ Украіны з Днём Незалежнасці: "Сваім прыкладам вы паказваеце ўсяму свету, што такое мужнасць. І даеце надзею іншым народам, якія таксама змагаюцца за свабоду". Украінцы святкуюць Дзень Незалежнасці 24-га жніўня — у гонар пра Акт незалежнасці, які Вярхоўны савет Украіны прыняў 35 гадоў таму. "Я хачу, каб вы ведалі: беларусы — на вашым баку. Беларускія добраахвотнікі ваююць за Украіну са зброяй у руках. Беларускія партызаны спынялі расійскія вайсковыя эшалоны. Валанцёры ратуюць жыцці, збіраюць машыны, дроны і медыцынскую дапамогу. Беларуская дыяспара дапамагае Украіне па ўсім свеце. Журналісты і актывісты выкрываюць расійскую прапаганду і злачынствы рэжыму. А ў беларускіх турмах дагэтуль сядзяць людзі — за салідарнасць з Украінай і супраціў расійскай агрэсіі. Гэта — сапраўдная Беларусь", — сказала ў сваім віншаванні Святлана Ціханоўская.