У Варшаве пачаўся мітынг супраць праблем з легалізацыяй замежнікаў. З надвор'ем арганізатарам не пашанцавала, але людзі працягваюць збірацца. Чаканне відаў на жыхарства і іншых дакументаў расцягваецца ў Польшчы на доўгія месяцы, а ў некаторых рэгіёнах — і на гады. Пры гэтым усё па законе — праз вялікую колькасць заявак урад дазволіў дзяржаўным органам не выконваць тэрміны, вызначаныя на разгляд заяваў.