Мінскую піцэрыю "Гарыныч пінса" ўпрыгожваюць жывыя акварыюмныя рыбкі ў лямпы. Меркаванні ў сацсетках падзяліліся: адны абураюцца і называюць рэстаратараў жывадзёрамі, а іншыя не разумеюць, што не так. Шмат хто ўказвае, што рыбак у такіх умовах не ўтрымліваюць. Яны пераграваюцца ад лямпы, пакутуюць ад недахопу месца і раслінаў. І ў выніку хутка гінуць. Але іншыя пішуць, што гэтыя рыбкі — пеўнічкі — байцовыя і не прызначаныя для суседства з іншымі. І што іх і ў заалагічных крамах утрымліваюць прыкладна такім чынам. Лямпы з рыбкамі дасталіся "Гарыныч Пінсе" ў спадчыну ад іншага рэстарана, які працаваў на гэтым месцы раней. Прадстаўнікі піцэрыі не спяшаюцца рэагаваць на заўвагі — у каментарах яны пішуць, што чакаюць "меркавання спецыялістаў".
Еўрарадыё | Еврорадио ✔
Subscribers
8.4K
+0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR)
16.8%1.4K avg views
Posting
22.6/day
last 28 minutes ago
Reactions per 1K views
18.5
👍 ❤ 🤬
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 24 Aug 2026, 16:01 | 0 |
| 11 Nov 2026, 21:34 | 1.5K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.