Міністэрства юстыцыі прыпыніла працу адразу трох мінскіх рыэлтарскіх агенцтваў. Чыноўнікі выявілі, што паслугі іх кліентам аказвалі супрацоўнікі без неабходнай ліцэнзіі. Ці ўвогуле людзі, нават не аформленыя ў штаце. Гаворка пра агенцтва "ЭРА-Нерухомасці", ТАА "БЕЛЦТН" і ТАА "ВСП нерухомасць-Інвест". У траўні 2026 года ў Беларусі набыў моц закон "Аб рыэлтарскай дзейнасці", згодна з якім на аказанне рыэлтарскіх паслугаў патрэбная ліцэнзія. Але не ўсе арганізацыі выконваюць гэтае патрабаванне. Часам на паказы кватэрыў з боку рыэлтара прыязджаюць агенты па рэкламе, спецыялісты па працы з кліентамі.