Мінчук дачапіўся да выпадковага мінака ў пераходзе станцыі метро "Каменная горка". Бойку спынілі супрацоўнікі метрапалітэна, хулігана затрымалі. Спярша 34-гадовы мужчына выбег на дарогу на скрыжаванні над станцыяй. А пасля спусціўся ў пераход і напаў на мінака. Інспектары службы бяспекі метро спынілі бойку і выклікалі міліцыю. Цяпер мінчук затрыманы. Ён знаходзіцца пад наглядам медыкаў.
Еўрарадыё | Еврорадио ✔
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
-
-
edited
Жыхары Беларусі больш не змогуць карыстацца плацёжнай сістэмай Payoneer. Кампанія абвясціла, што з 31-га жніўня яе апошні банкаўскі партнёр, які застаўся ў Беларусі, спыніць прадастаўленне паслугі. У лістападзе 2025 года Payoneer перастаў падтрымліваць плацяжы ў доларах у Беларусь. Тады доларавыя банкаўскія рахункі беларусаў адключылі ад акаўнтаў, "каб пазбегнуць няўдалых транзакцый". Але пераводы ў Беларусь на рахункі ў еўра працягвалі працаваць.
-
Што пачытаць у нядзелю — галоўныя матэрыялы @euroradio за тыдзень: У Варшаве беларусы і палякі развіталіся з Аляксандрам Мілінкевічам. Фота і відэа "Яго жыццё было ўзорам". Польскія і беларускія палітыкі — пра Мілінкевіча "Ліберал-Берыя", Качанава і адзін з сыноў. Дракахруст — пра магчымых пераемнікаў Лукашэнкі Промпты замест ведаў: што не так з навучаннем ШІ ў беларускіх школах У Беларусі Эйнштэйн застаўся б троечнікам. Навошта міністр ваюе з рэпетытарамі "Вы дастанеце ўсё з кішэняў". Добра падумайце, перш чым браць іпатэку пад 1%
-
Кароткачасовыя дажджы і парывісты вецер — сіноптыкі распавялі пра надвор’е на панядзелак 24 жніўня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Уначы па поўначы, а ўдзень па большай частцы краіны пройдуць дажджы, якія будуць суправаджацца заходнім і паўднёва-заходнім парывістым ветрам. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусов, на поўначы будзе да + 14. Удзень слупок тэрмотрера будзе трымацца ў межах +17 +23 градусаў.
-
edited Спецпасланнік Трампа ў Беларусі Джон Коўл абяцае, што ў хуткім часе на волю выйдзе вялікая група беларускіх палітвязняў. Аднак падобныя заявы мы чуем ад сакавіка, калі Коўл апошні раз наведваў Мінск. Тым часам у беларускую сталіцу па чарзе заязджаюць прадстаўнікі сумнеўных рэжымаў, як гэта было на мінулым тыдні, калі ў палацы Незалежнасці можна было назіраць і кіраўнікоў ісламісцкай групоўкі Талібан і лідара ваеннай хунты М’янмы. “У Лукашэнкі няшмат выбару, — тлумачыць амерыканіст Антон Пянькоўскі. — Але гэта не кажа пра тое, што візіт Коўла немагчымы і што амерыканскія дыпламаты не ездзяць у Беларусь”. Цалкам стрым з экспертам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=Oc_eQRUNN9E
-
edited Беларускі камбайнёр працаваў 40 дзён без выхадных і зарабіў 13 тысяч рублёў. Паводле Ігара, гэта было складана, і часта пасля працы ён вяртаўся дадому зусім без сіл. Камбаёнёр падкрэслівае, што заробак механізатара падчас жніва залежыць ад намалоту. 13 тысяч рублёў ён атрымаў за намалот 3000 тон зерня. Гэта не кажа пра тое, што вы 40 дзён пахадзілі і зарабілі такі заробак. Калі хтосьці “паша”, то і зарабляе, — рэзюмуе камбайнёр. А вы як лічыце — 4300 долараў за 40 дзён цяжкай працы без выхадных у любое надвор’е — гэта добры заробак?
-
Па беларускай метадычцы: у Расіі праходзяць масавыя аблавы на фестывалях і ў клубах Як піша @novaya_europe, на цяперашні час вядома пра тры хапуны, якія здарыліся ў нядзелю. Спачатку сілавіку разам з АМАПам і “Расгвардыяй” накрылі фестываль Day x Night пад Выбаргам — нібыта праз тое, што там спявалі песні ў падтрымку Украіны і гучалі заклікі да змены ўлады. Затым наведаліся ў начны клуб ў Петразаводску і рэстаран у Маскве. Па словах відавочцаў, у наведвальнікаў івентаў правяралі дакументы і даглядалі на наяўнасць наркотыкаў. Удзельнікаў фестываля паклалі тварам у зямлю. Людзей білі, прымянялі электрашокер і ўжывалі гамафобныя жарты.Пры вобшуках у людзей прападалі грошы.
-
"Загадзілі Мінск!": беларусы скардзяцца на панаехаўшых расіян — ЦікТок знайшоў рашэнне У свежым выпуску праграмы @euroradio — скандал з размеркаваннем, новае ад Маргарыты Ляўчук, агляд аўталаўкі, новы гонар прапаганды, скаргі на панаехаўшых, вынікі кіравання Лукашэнкі, расіянка вывучыла беларускую мову. https://youtu.be/bXM4hPmY04Y
-
Беларуса Якава Кудзялевіча не дэпартуюць з Чэхіі. Пра гэта паведаміў яго бацька. "Чэшскі суд абвясціў рашэнне аб апеляцыі на адмову ў міжнароднай абароне майму сыну Якаву. Рашэнне на нашу карысць!" — напісаў Дзмітрый Кудзялевіч. На пачатку года Якаў Кудзялевіч падаўся на міжнародную абарону, але атрымаў адмову ад МУС Чэхіі. У красавіку яго знайшлі ў непрытомным стане ў пакоі ў прыёмным цэнтры для мігрантаў, якія хадайнічаюць аб міжнароднай абароне. Дактары кажуць, што Якаў прыняў шэраг медпрэпаратаў і правёў без дапамогі каля сутак. Хлопца тэрмінова перавезлі ў шпіталь. 2 ліпеня хлопец выйшаў з комы, у якой правёў 73 дні.
-
На волю выйшаў магілёўскі журналіст Яўген Глушкоў. Яго тут жа шпіталізавалі з трафічнай язвай. Да вызвалення ён таксама знаходзіўся ў лякарні, піша выданне “Позірк”. Яўгену Глушкову 57 гадоў. Ён быў затрыманы на пачатку 2024 года і асуджаны на 3 гады калоніі — нібыта за стварэнне экстрэмістскага фарміравання ці ўдзел у ім і падрыхтоўку да ўзброеных дзеянняў да межамі краіны. Глушакоў адбыў пакаранне цалкам.
-

“Караль баіцца ветракоў”: у цэнтры Варшавы з'явіліся карыкатуры на прэзідэнта Польшчы Акцыя прымеркавана да першага прэзідэнтцкага вета Наўроцкага, які год таму адхіліў закон, які мусіў спрасціць будаўніцтва ветраных электрастанцый і скараціць мінімальную адлегласць ад іх да жылых дамоў з 700 да 500 метраў. Аўтар плакатаў — Greenpeace. На іх напісана: Гэта Караль. Караль — прэзідэнт. Караль баіцца ветракоў і год таму забараніў іх развіццё. Праз гэта кожная польская сям'я губляе 1500 злотых за год. Не будзь як Караль. Адкуль такая сума? У Greenpeace кажуць, што 600–800 злотых ідуць на субсідыі на нерэнтабельную здабычу карысных выкапняў, 300 — выдаткі на выкіды CO2, звязаныя з вытворчасцю энергіі з вугалю, яшчэ 300 злотых — выдаткі на імпарт прыроднага газу, 200 — выдаткі, звязаныя з рынкам магутнасцяў. Актывісты перакананыя, што развіццё больш танных аднаўляльных крыніц энергіі зменшыць залежнасць ад вугалю і газу. А вы калі апошні раз бачылі карыкатуры на беларускага кіраўніка ў Мінску?
-
edited Беларусы Варшавы! Калі не ведаеце, чым сябе заняць сёння пад вечар — кіруйцеся ў клуб SPATIF. Новае творчае ўтварэнне — калабарацыя Беларускага музычнага медыя К6 і дакументальнага праекту “Твары” — 23 жніўня ладзіць першы сумесны івент. У яго межах адбудзецца прэм’ера фільма пра легенду беларускага андэграўнду Мікіту Арлова, вядомага па сольным праекце Applepicker, гурце SOYUZ і іншых творчых хаўрусах. Пасля кіно будзе канцэрт — прэм’ера сумеснай праграмы Applepicker і спявачкі Mnogolun. З ёй музыкі едуць на Burning Man і іх можна падтрымаць грашыма. Фільм пра Мікіту пачнецца ў 16:30. Канцэрт Applepicker + Mnogolun — у 20:00. Днямі музыкі прэзентавалі супольны беларускамоўны трэк “Ці ў бок”, цалкам ён дасяжны тут: https://klik.music/release/ci-u-bok Падрабязнасці: http://euroradio.fm/applepicker-i-mnogolun-napisali-modnykh-pesen-i-educ-na-burning-man
-
edited
Ozon схаваў адрасы расійскіх складоў. У базе даных маркетплэйса цяпер няма фактычных і юрыдычных адрасоў, каардынат у “Яндэкс Картах” і схем праезду. У Ozon кажуць, што справа ў абнаўленні даведкі, і што прадаўцы цяпер атрымліваюць дакладны адрас і маршрут індывідуальна — пры стварэнні заяўкі на пастаўку або праз тэхпадтрымку. Уноч на 23 жніўня ўкраінскія беспілотнікі ўдарылі па лагістычным комплексе Ozon у Арэнбургу. За дзень да гэтага дроны атакавалі склад пад Самарай. Раней пад удары траплялі толькі склады іншага буйнога расійскага маркетплэйса — Wildberries.
-
На мінулым тыдні азначыўся міністр адукацыі Андрэй Іванец, наехаўшы на рэпетытараў і бацькоў школьнікаў: маўляў, калі апошнія не могуць дапамагчы сваім дзецям з дамашнім заданнем, то нешта з імі не так. Але ў сацсетках беларусы ў сваёй большасці мяркуюць, што нешта не так з самім міністрам адукацыі. Такога ж меркавання прытрымліваецца і Аляксандр Кныровіч. У эфіры @euroradio блогер спрабаваў стрымліваць эмоцыі, але не вельмі атрымалася. Свежы стрым цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=AjvBD5O3IzY&t=2432s
-
Зяленскі выказаўся пра выбары падчас вайны. Па яго словах, гэта нясе вялікія рызыкі і можа выклікаць раскол у грамадстве. Выбары прама цяпер — цунамі для дзяржавы, якое расколе Украіну. Таму мая стратэгія — давесці краіну да заканчэння вайны і захаваць незалежную і суверэнную дзяржаву. Па словах Зяленскага, каля года таму Украіну з розных бакоў падштурхоўвалі да правядзення выбараў падчас вайны. Але тады ніводны заходні партнёр не прапанаваў канкрэтных умоў, якія маглі б гарантаваць бяспеку правядзення выбараў. Разам з тым, па яго словах, гэта немагчыма, пакуль Пуцін не пагаджаецца на спыненне агню. Гаворка пра правядзенне прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне падчас вайны стала актуальнай пасля адпаведнага закліку былога міністра абароны Міхаіла Фёдарава. Палітыка адправілі ў адстаўку ў сярэдзіне ліпеня, гэта выклікала хвалю пратэстаў на краіне. Сам жа Фёдараў апынуўся ў апазіцыі цяперашняму кіраўніцтву Украіны.
-
Таемная бландзінка ў камандзе Трампа і стаўкі на Polymarket. Амерыканскі веснік Некаторыя падзеі ў ЗША могуць непасрэдна ўплываць на жыццё беларусаў — як, напрыклад, візіты спецпасланніка Джона Коўла. Але апасродкавана на нас уплывае амаль уся амерыканская палітыка. Гэта як афтэршокі землятрусу — мы не ў эпіцэнтры, але эфект напэўна адчуем. Таму Еўрарадыё вырашыла расказаць вам пра тое, што адбывалася ў іншым паўшар’і, пакуль мы спалі. https://euroradio.fm/taemnaya-blandzinka-u-kamandze-trampa-i-stauki-na-polymarket-amerykanski-vesnik Чытаць бяспечна з Беларусі
-
edited Былы прэм’ер Польшчы Матэуш Маравецкі стварае новую правацэнтрыстскую партыю “Развіццё Плюс” і ідзе з ёй на парламентскія выбары ў 2027 годзе. Раней Маравецкі быў актыўным сябрам права-кансерватыўнай партыі “ПіС” — адной з вядучых сіл Польшчы. Але пасля расколу яго адтуль выгналі, і цяпер яго сольную кар’еру акрэсляюць “ПіС-лайтам”. Што праўда, агучаную нядаўна Маравецкім уласную канцэпцыю міграцыйнай палітыкі лайтам не назавеш. Былы прэм’ер прапануе стварыць службу дэпартацыі і завесці профіль на кожнага мігранта. “Ніякага мультыкультуралізму, пра які казала Ангела Меркель. Толькі поўная, цвёрдая асіміляцыя”, — заявіў надоечы палітык. Палітычны аглядальнік Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі мяркуе, што сітуацыя ў Польшчы будзе толькі пагаршацца. То бок, беларусам цяпер не варта разглядаць Польшчу як краіну для пераезду? Вось як эксперт адказвае на гэтае пытанне @euroradio. Цалкам эфір тут: https://www.youtube.com/watch?v=o99z57DytKU&t=2165s
-
Затрыманы падазваны ў разбойным нападзе на ювелірную краму ў Мінску. Ім апынуўся 34-гадовы мінчук. З нарабаваным ён спрабаваў з’ехаць за мяжу, але быў схоплены ў Оршы. Здарэнне адбылося 21 жніўня каля 17:57. Невядомы ў медыцынскай масцы зайшоў у ювелірную краму на праспекце Незалежнасці, пагражаў прадаўцу прадметам, падобным да пісталета, забраў ювелірныя вырабы і ўцёк. Яму пагражае да 15 гадоў турмы.
-
Шквалісты вецер, залевы і навальніцы — сіноптыкі папярэджваюць пра неспрыяльныя ўмовы надвор’я ў нядзелю 23 жніўня. Чакаецца паўднёва-заходні, заходні, парывісты, а па поўначы — моцна парывісты вецер. Парывы — да 15–20 м/с і да 21–24 м/с у Віцебскай вобласці. Праз гэта Белгідрамет аб’явіў аранжавы ўзровень небяспекі. Пры гэтым будзе даволі цёпла — ад +18°С да +24°С. У сераду, абяцаюць спецыялісты, дажджы адступяць. А бліжэй да выхадных будзе пару спякотных дзён.
-
edited
У пятніцу Акруговая суддзя ЗША Жанет Варгас адхіліла рашэнне Дзярждэпа, якое прыпыняе выдачу іміграцыйных віз заяўнікам з 75 краін, у тым ліку беларусам. Па яе словах, рашэнне перавышае заканадаўчыя паўнамоцтвы дзяржаўнага сакратара Марка Рубіа. Жанет Варгас на Манхэтэне заявіла, што палітыка, абвешчаная Дзяржаўным дэпартаментам, з'яўляецца "відавочна незаконнай" і супярэчыць федэральнаму іміграцыйнаму заканадаўству, якое відавочна пазбаўляе дзяржаўнага сакратара паўнамоцтваў адносна апрацоўкі іміграцыйных віз консульскімі супрацоўнікамі. Рашэнне Дзярждэпа дзейнічала са студзеня 2026 года. Улады ЗША абумовілі яго тым, што імігранты сталі для краіны “грамадскай нагрузкай”.
- Older posts