У снежні будзе часова спынены адзін з энергаблокаў Беларускай АЭС. На гэты раз энергетыкі вырашылі папярэдзіць пра гэта загадзя. "Гэта традыцыйна звязана з перагрузкай паліва, а таксама выкананнем працаў па кантролі металу, дыягностыкай абсталявання, выкананнем працаў па тэхнічным абслугоўванні і рамонце", — расказвае намеснік галоўнага інжынера па вытворча-тэхнічным забеспячэнні БелАЭС Яўген Бацько. Папярэдняе адключэнне энергаблока ад сетак, пра якое беларусы даведаліся з медыяў, Бацько тлумачыць прафілактычнымі працамі. Але не вельмі ўпэўнена. "Можна сказаць, у планавым парадку", — кажа супрацоўнік БелАЭС пра сітуацыю, што склалася ў канцы ліпеня.