Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.6/day last 29 minutes ago
Reactions per 1K views 18.5 👍 ❤ 🤬

Плацёжная сістэма Payoneer канчаткова сыходзіць з Беларусі. Гэта ўдарыць па людзях творчых прафесій, якія прадавалі свае працы за мяжу. Payoneer быў бадай што апошняй плацёжнай сістэмай, якая дазваляла фрылансерам з Беларусі атрымліваць аплату за сваю працу з-за межаў краіны. У лістападзе 2025 года яна перастала падтрымліваць плацяжы ў доларах, а цяпер адвязвае ад сваіх акаўнтаў і рахункі ў еўра. Дызайнеры, ілюстратары і фатографы, якія публікавалі свае працы на стоках, больш не змогуць выводзіць грошы, атрыманыя за іх выкарыстанне. Выйсце ў тым, каб прывязаць да акаўнта ў Payoneer рахунак у банку іншай краіны.

Views over time

05001K1.5K24 Aug 09:0011 Nov 21:341.4K24 Aug 09:00: 0 views11 Nov 21:34: 1,420 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
24 Aug 2026, 09:000
11 Nov 2026, 21:341.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.