Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.7/day last 5 minutes ago
Reactions per 1K views 18.5 👍 ❤ 🤬
  1. Раніцай 20 жніўня гамельчукі прачнуліся ад “страшнага трэску і грукату”. У сацсетках жыхары абласнога цэнтру абмяркоўваюць здарэнне, якое па часе супадае з чарговай расійскай атакай на Кіеў. "Разбудзіў страшны трэск і грукат", "Быў гук, нейкі дзікі трэск", "Пачуўся грукат над домам", — так яны апісваюць пачутыя гукі. Грунтуючыся на апісаннях відавочцаў, выданне "Флагшток" мяркуе, што яны чулі пралёт дрона і выбух ці пралёт знішчальніка. Адзначаецца, што гук не быў падобны да матора мапеда — характэрны шум БПЛА "Герань-136", які найчасцей выкарыстоўваюць расійскія войскі. Пра выпадкі залётаў БПЛА на тэрыторыю Беларусі не паведамляецца.

  2. Экс-палітзняволены Сяргей Ярашэвіч сустрэўся з дзецьмі. “Дзеці ў абдымках таты, і больш тут нічога не трэба тлумачыць”, — напісала былая жонка Сяргея Антаніна Канавалава. Ярашэвіч — былы адмін тг-канала “Армія з народам”. Быў затрыманы ў кастрычніку 2020 года і асуджаны да 6 гадоў зняволення. Адбыў тэрмін цалкам. Пакуль Сяргей і Антаніна знаходзіліся за кратамі, іх дзецьмі — Ваняй і Насцяй — апекавалася маці Антаніны, Ганна. Фільм пра тое, як Антаніна далучылася да сваёй сям’і ў Варшаве, глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=Xy5h9HvaSDc

  3. edited

    Зміцер Вішнёў выпускае новую кнігу “Мая свабода п'яная і танчыць аголенай”. Паводле аўтара, зборнік складзены з розных тэкстаў — гэта пераважна эсэ, напісаныя цягам апошніх пяці гадоў, якія друкаваліся ў нямецкіх выданнях і на інтэрнэт-платформах. Апроч эсэістыкі ў кнігу ўвойдуць апавяданні, казкі, некалькі вершаў, паэтычны дзённік і п'еса. “Усе творы аб'яднаныя агульнай тэмай свабоды. Гэта кніга пра свабоду — у мысленні, у мове, у форме і ў праве быць розным. Пра свабоду як галоўную ўмову існавання тэксту і аўтарскага голасу”, — распавядае Вішнёў. Пісьменнік кажа, што атрымаўся цэласны і жывы сусвет са сваімі героямі і экзатычнымі драпежнікамі, страхамі і перамогамі. Таксама ў кніжцы ёсць асэнсаванне досведу эміграцыі, развагі пра дыктатуру, літаратуру і культуру. Кніга выходзіць у выдавецтве Skaryna Press. Яе прэзентацыя адбудзецца ў берлінскім клубе PANDA platforma 17 верасня.

  4. edited

    У Віктара Бабарыкі яўна ёсць амбіцыі быць лідарам, а ўсё, што сёння могуць прапанаваць яму дэмсілы — убудавацца ў існуючую сістэму, мяркуе палітычны аналітык Арцём Шрайбман. Так ён каментуе заяву Бабарыкі, быццам той не патрэбны дэмакратычным структурам ні ў якой якасці. Бабарыка часткова справядліва бачыць сябе галоўным героем 20-га года — не адзіным, але адным з рухавікоў таго, што адбылося. І не гатовы ўставаць на другую ці трэцюю прыступку ў структурах, сфармаваных за гэты час. Шрайбман падкрэслівае, што для міжнародных партнёраў Бабарыка — малавядомая постаць. Для беларускай апазіцыі — таксама, бо Бабарыку-палітыка мы ведалі ўсяго паўтара месяцы. На яго думку, Бабарыка наўрад ці крыўдуе на тое, што застаўся па-за палітычным полем: "Я думаю, што крыўда ў цэлым у тым, што пратэсты асацыююцца не з тымі, хто за іх адседзеў". https://euroradio.fm/babaryka-ne-gatovy-stanavicca-na-druguyu-ci-trecyuyu-prystupku-shraybman З Беларусі — без VPN

  5. edited

    Папулярны мінскі тэатр упершыню пачне ставіць спектаклі на рускай мове. Прэм’ерай новага сезону Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стане спектакль "Маленькія трагедыі" паводле аднайменнага твора Аляксандра Пушкіна. Як вынікае з публікацыі на сайце тэатра, спектакль будзе пастаўлены па-руску. Рыхтуе пастаноўку Святлана Навуменка. Яна стала дырэктаркай РТПД у жніўні 2024-га. Увосень таго ж года ў тэатры прайшлі масавыя звальненні, праз што быў адменены шэраг спектакляў. На сёння ў Беларусі 28 прафесійных тэатраў. РТБД адзін з трох, дзе ставяць спектаклі толькі па-беларуску. Калі ж у гэтым тэатры адбудзецца рускамоўная пастаноўка, то беларускіх тэатраў застанецца толькі два — Купалаўскі ў Мінску і Коласаўскі ў Віцебску.

  6. Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на сераду (час пазначаны беларускі): 13:00 — юрыстка ў галіне легалізацыі ў Польшчы Вольга Дабравольская 15:00 — амерыканіст Антон Пянькоўскі Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні

  7. edited

    Беларусак 18-39 гадоў правераць на бясплоднасць і ацэняць запас іх яйцаклетак. Акцыя Мінздароўя прымеркавана да Года жанчыны. “Гэта дазволіць выявіць рызыкі бясплоддзя задоўга да клінічных праяў. Маладым жанчынам будуць таксама адрасаваны розныя акцыі: “Будучая мама”, “Здароўе шчытападобнай залозы”; для жанчын больш старэйшага ўзросту — мэтавыя скрынінгі рака малочнай залозы і астэапарозу”, — расказаў намеснік дырэктара па навуковай працы РНПЦ "Маці і дзіця" Іван Курловіч. Таксама Курловіч нагадаў пра перадабортнае кансультаванне ў паліклініках. З яго слоў, летась размовы пра аборты дапамаглі захаваць 4350 цяжарнасцяў у Беларусі.

  8. Дзярждоўг ЗША за час кіравання краінай Байдэнам і Трампам упершыню перакрочыў адзнаку ў 40 трыліёнаў долараў. На пачатку першага прэзідэнтскага Трампа сума дзярждоўга складала 19,95 трыліёнаў долараў. Траціна падваення сумы прыпала на два “кавідныя гады”, піша Reuters. На мінулым тыдні Мінфін ЗША паведаміў пра чацвёрты па велічыні ў гісторыі краіны месячны дэфіцыт бюджэту — у ліпені ён склаў 432 млрд долараў. Але Трамп кажа, што амерыканцам не трэба турбавацца пра валацільнасць рынку аблігацый. “Думаю, у нас вельмі магутная краіна", — сказаў Трамп, паўтарыўшы, што лічыць неабходным зніжаць працэнтныя стаўкі. Днямі амерыканскі прэзідэнт аб’явіў пра трохдзённую адтэрміноўку ўвядзення новых пошлін для Канады і пачатак маштабнай эканамічнай аперацыі супраць Ірана.

  9. Новая рэальнасць,у якой Кіеў за 3000 км дастае расійскія мішэні, прымусіла Лукашэнку змяніць рыторыку адносна ўкраінцаў на больш міралюбівую, мяркуе палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў. Больш развагаў пра новую рыторыку беларускага кіраўніка слухайце ў свежым стрыме @euroradio: https://www.youtube.com/watch?v=AFG2Ych268E&t=20s

  10. Уноч на чацвер Расія зноў ударыла па Кіеве балістычнымі ракетамі. 12 чалавек загінула, 34 пацярпелі. Пашкоджаныя шматпавярховік, школа, дзіцячая бальніца, ратавальнікі тушаць пажары. 21 жніўня ва Украіне аб’ялена Днём жалобы.

  11. Важныя падзеі і сэнсы серады, 19 жніўня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:01 Адказ міністру адукацыі, які хэйціць рэпетытараў і бацькоў 15:34 Навіны спорту 18:19 Ці пачуе Арына Сабаленка Паўла Латушку 27:50 Навіны шоу-бізу 32:09 Што талібы робяць у Мінску?

  12. Узровень беларускіх настаўнікаў зніжаецца апошнія 20 гадоў. Палітычная аглядальніца Роза Турарбекава на прыкладзе ўласнага сына расказвае, як гэта выглядае. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=CGCBqw0tEf0

  13. "Вы дастанеце ўсё з кішэняў". Ці варта браць іпатэку пад 1%? Эканамічная аглядальніца Вольга Лойка тлумачыць сэнс такога крэдыту на жыллё ў Беларусі. Чытаць тут: https://euroradio.fm/vy-dastanece-usyo-z-kishenyau-dobra-padumayce-persh-chym-brac-ipateku-pad-1 A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  14. Што зразумеў Лукашэнка, калі змяніў рыторыку на міралюбівую? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=AFG2Ych268E

  15. Чым адметныя Паванзкоўскія могілкі ў Варшаве, дзе пахаваюць Аляксандра Мілінкевіча? Тут ляжаць важныя для гісторыі Польшчы беларусы. Чытаць тут: https://euroradio.fm/chym-admetnyya-pavanzkouskiya-mogilki-u-varshave-dze-pakhavayuc-alyaksandra-milinkevicha A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  16. Ці зумеры не тупыя? Такім пытаннем задалася бумерка-прапагандыстка. Пра гэта і не толькі глядзіце на YouTube у праграме "Крынж тыдня": https://www.youtube.com/watch?v=kYhID2AB1Y0

  17. Не менш за 83 палітвязні асуджаныя па абвінавачанні ў "злосным непадпарадкаванні законным патрабаванням адміністрацыі". Такую статыстыку паведамляе праваабарончы цэнтр @viasna96 Гэты артыкул Крымінальнага кодэкса праваабаронцы называюць адным з самых цынічных інструментаў ціску на палітвязняў, бо чалавек страчвае надзею на вызваленне. Некаторыя палітзняволеныя асуджаныя па ім ужо некалькі разоў. Падставай для дадатковага тэрміну зняволення можа стаць любая фармальная дысцыплінарная правіна ў калоніі.

  18. edited

    Часопіс Metal Hammer прызнаў альбом беларускага гурта адным з найлепшых сёлета. Гаворка ідзе пра "Vyraj" гурта Dymna Lotva. У часопісе беларускі альбом характарызуецца як яркі, унікальны і надзвычай разнастайны. Самі музыкі цяпер працуюць у вымушанай эміграцыі — пасля падтрымкі пратэстаў 2020 года яны пакінулі Беларусь. Кліпы гурта прызнавалі "экстрэмісцкімі". Над вакалісткай гурта Кацярынай Манкевіч цяпер ідзе завочны суд адразу паводле пяці артыкулаў, у тым ліку за "прапаганду тэрарызму". Гурт Dymna Lotva ў эфіры на @euroradio

  19. Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы правядзе праверку новапрызначанага чальца праўлення кампаніі "Літоўскія Аэрапорты". Аляксандра Ланецкага падазраюць у сувязі з Расіяй і Беларуссю. Мужчына дае інтэрв'ю і каментары прарасійскім СМІ, публікуе ў іх артыкулы пра тое, як абысці заходнія санкцыі.

  20. У Вілейскім раёне пракуратура выявіла несанкцыянаваны дзіцячы летнік. Ён размяшчаўся ў адной з аграсядзіб. У летніку пад наглядам трох выхавальнікаў-трэнераў было больш за 30 дзяцей ад 7 да 17 гадоў. Як заяўляююць у пракуратуры, выхавальнікі "пазіцыянавалі сваю дзейнасць як выкладанне спартовых трэніровак па каратэ".

  21. Older posts