У Віктара Бабарыкі яўна ёсць амбіцыі быць лідарам, а ўсё, што сёння могуць прапанаваць яму дэмсілы — убудавацца ў існуючую сістэму, мяркуе палітычны аналітык Арцём Шрайбман. Так ён каментуе заяву Бабарыкі, быццам той не патрэбны дэмакратычным структурам ні ў якой якасці. Бабарыка часткова справядліва бачыць сябе галоўным героем 20-га года — не адзіным, але адным з рухавікоў таго, што адбылося. І не гатовы ўставаць на другую ці трэцюю прыступку ў структурах, сфармаваных за гэты час. Шрайбман падкрэслівае, што для міжнародных партнёраў Бабарыка — малавядомая постаць. Для беларускай апазіцыі — таксама, бо Бабарыку-палітыка мы ведалі ўсяго паўтара месяцы. На яго думку, Бабарыка наўрад ці крыўдуе на тое, што застаўся па-за палітычным полем: "Я думаю, што крыўда ў цэлым у тым, што пратэсты асацыююцца не з тымі, хто за іх адседзеў". https://euroradio.fm/babaryka-ne-gatovy-stanavicca-na-druguyu-ci-trecyuyu-prystupku-shraybman З Беларусі — без VPN