Экс-палітзняволены Сяргей Ярашэвіч сустрэўся з дзецьмі. “Дзеці ў абдымках таты, і больш тут нічога не трэба тлумачыць”, — напісала былая жонка Сяргея Антаніна Канавалава. Ярашэвіч — былы адмін тг-канала “Армія з народам”. Быў затрыманы ў кастрычніку 2020 года і асуджаны да 6 гадоў зняволення. Адбыў тэрмін цалкам. Пакуль Сяргей і Антаніна знаходзіліся за кратамі, іх дзецьмі — Ваняй і Насцяй — апекавалася маці Антаніны, Ганна. Фільм пра тое, як Антаніна далучылася да сваёй сям’і ў Варшаве, глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=Xy5h9HvaSDc