Дзярждоўг ЗША за час кіравання краінай Байдэнам і Трампам упершыню перакрочыў адзнаку ў 40 трыліёнаў долараў. На пачатку першага прэзідэнтскага Трампа сума дзярждоўга складала 19,95 трыліёнаў долараў. Траціна падваення сумы прыпала на два “кавідныя гады”, піша Reuters. На мінулым тыдні Мінфін ЗША паведаміў пра чацвёрты па велічыні ў гісторыі краіны месячны дэфіцыт бюджэту — у ліпені ён склаў 432 млрд долараў. Але Трамп кажа, што амерыканцам не трэба турбавацца пра валацільнасць рынку аблігацый. “Думаю, у нас вельмі магутная краіна", — сказаў Трамп, паўтарыўшы, што лічыць неабходным зніжаць працэнтныя стаўкі. Днямі амерыканскі прэзідэнт аб’явіў пра трохдзённую адтэрміноўку ўвядзення новых пошлін для Канады і пачатак маштабнай эканамічнай аперацыі супраць Ірана.