Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы правядзе праверку новапрызначанага чальца праўлення кампаніі "Літоўскія Аэрапорты". Аляксандра Ланецкага падазраюць у сувязі з Расіяй і Беларуссю. Мужчына дае інтэрв'ю і каментары прарасійскім СМІ, публікуе ў іх артыкулы пра тое, як абысці заходнія санкцыі.