Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Subscribers8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR)16.8%1.4K avg views
Posting22.7/daylast 17 minutes ago
Reactions per 1K views18.5👍 ❤ 🤬
Лукашэнку прадставілі першы беларускі аўтамат. Што з ім не так?
@euroradio вывучыла "новую" распрацоўку і тлумачыць, у чым яе недахопы.
Чытаць тут: https://euroradio.fm/lukashenku-pradstavili-pershy-belaruski-autamat-shto-z-im-ne-tak
A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Чый насамрэч ЕГУ? Што ў ім беларускага? Хто фарміруе яго праграму?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае дацэнт ЕГУ Сцяпан Стурэйка.
https://www.youtube.com/watch?v=EXrDmvlNGN4
edited
У Польшчы адбылася ўцечка даных амаль 19 мільёнаў чалавек. У іх лік трапілі і беларусы.
Хакеры ўзламалі сістэму электроннай аховы здароўя MyDr. Факт уцечкі даных пацвердзіў міністр лічбавізацыі Польшчы Кшыштаф Гаўкоўскі.
Паводле яго, слядоў замежных спецслужбаў за гэтай атакай не заўважылі.
Праверыць, ці трапілі вы ў папярэднія злівы, можна на адмысловым сайце: bezpiecznedane.gov.pl. Там жа можна зрабіць так, каб вам прыйшло апавяшчэнне пры трапленні ў новыя базы.
Пагроза з поўначы: што стаіць за словамі Лукашэнкі пра жаданне міру?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае ваенны эксперт Аляксандр Каваленка.
https://www.youtube.com/watch?v=mJPIiUDz-Nw
Масавыя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца, і казаць пра іх спад рана. Так лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі пракаментаваў тое, што ў Беларусі яго абвясцілі ў вышук.
Картка з ягонымі данымі з'явілася ў базе вышуку МУС Расіі. У ёй пазначана, што нобелеўскага лаўрэата шукаюць па крымінальнай справе, але канкрэтны артыкул Крымінальнага кодэкса не называецца.
edited
Асабістая лекарка Лукашэнкі ездзіць на аўто за $60 000. І носіць гадзіннік за €33 000, піша @buroBY.
У сваіх сацсетках Алена Казак абураецца "гнілымі заходнімі каштоўнасцямі". Але ў рэальным жыцці вядзе неверагодна раскошнае жыццё, у тым ліку і ў краінах ЕC.
Чытаць тут: https://euroradio.fm/asabistaya-lekarka-lukashenki-ezdzic-na-auto-za-60-tysyach-dolarau
A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
edited
Чым адметны візіт дэлегацыі талібаў і на якое супрацоўніцтва з Кабулам Мінск разлічвае?
Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры @euroradio з эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.
https://www.youtube.com/watch?v=CGCBqw0tEf0
6 гадоў таму памёр Генадзь Шутаў. Падчас паслявыбарчых пратэстаў 11 жніўня 2020 года ў Брэсце яму ў галаву стрэліў сілавік, апрануты ў цывільнае. 8 дзён дактары змагаліся за яго жыццё ў мінскім вайсковым шпіталі.
У лютым 2021 года суд пасмяротна прызнаў Шутава вінаватым у супраціве прадстаўнікам улады. Сведку забойства Аляксандра Кардзюкова пакаралі 10 гадамі калоніі. Cілавіка Рамана Гаўрылава, які забіў мужчыну, прызналі пацярпелым. Разглядала справу суддзя Святлана Крамянёўская.
Чаму Лукашэнка пачаў гаварыць пра мір і на што ён такім чынам рэагуе?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.
https://www.youtube.com/watch?v=AFG2Ych268E
"Нядбайныя"аграрыі знаходзяцца на вайсковых зборах у складзе сілаў спецыяльных аперацый. У Мінабароны паказалі, як яны адпрацоўваюць элементы тактычнай падрыхтоўкі на ваенным палігоне.
У ліпені Лукашэнка распарадзіўся адпраўляць у войска тых, хто кепска працуе на жніве. Адпраўляць іх ён загадаў на мяжу з Украінай.
Хаця такой нормы пакарання няма ні ў адным з беларускіх законаў, чыноўнікі кінуліся выконваць распараджэнне. Паведамлялася, што ў такі "чорны спіс" трапілі каля 500 чалавек. Іх забралі на вайсковыя зборы на 60 дзён.
edited
Развітанне з Мілінкевічам адбудзецца ў Варшаве 22 жніўня. З палітыкам можна будзе развітацца ў суботу ў галоўным каталіцкім храме Варшавы.
З 10‑й гадзіны труна будзе размешчана ў Саборы Святога Яна Хрысціцеля. А 12‑й там жа адбудзецца імша.
Пахаваюць Мілінкевіча а 15‑й на Вайсковых могілках на Павонзках (ul. Powązkowska 43/45).
Кім быў Аляксандр Мілінкевіч. Біяграфія палітыка
Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны праводзіць спецаперацыю па выкрыцці злачыннай арганізацыі. Сцвярджаецца, што групоўка дзейнічала пад кіраўніцтвам цяперашняга і былога народных дэпутатаў Украіны. Акрамя таго, у ёй бралі ўдзел чыноўнікі Офіса прэзідэнта.
Дэталі спецаперацыі ў НАБУ не раскрываюць. Тым не менш ва ўкраінскіх СМІ з'явіліся звесткі, што антыкарупцыйная аперацыя датычыць намесніцы кіраўніка Офіса прэзідэнта Ірыны Мудрай, народнага дэпутата Вадзіма Столара, экс-дэпутата Максіма Мікітася, чыноўнікаў Міністэрства юстыцыі, прадстаўнікоў "Сэнс банка".
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на сераду (час пазначаны беларускі):
12:00 — палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
13:00 — экспертка па міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава
14:00 — ваенны эксперт Аляксандр Каваленка
15:00 — дацэнт ЕГУ Сцяпан Стурэйка
Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні
Міністр адукацыі Андрэй Іванец рэзка выказаўся супраць рэпетытараў і рэпетытарства: "Я іх арганічна не ўспрымаю, ад слова "зусім". У кожнага чалавека ёсць свой патэнцыял, у тым ліку інтэлектуальны".
На яго думку, рэпетытар "за кароткі прамежак часу спрабуе надзьмуць гумовы шарык да памеру аўтамабільнай шыны. Але шарык шынай быць не можа — хіба што толькі на час экзаменаў".
Іванец мяркуе, што сучасная школьная праграма вельмі простая. Таму любы бацька можа сесці і растлумачыць яе свайму дзіцяці: "Калі тата ці мама не ў стане рашыць задачу па матэматыцы чацвёртага класа, значыць, у бацькоў нешта пайшло не так".
"З зямлі да гэтага месца яшчэ ніхто не падымаўся. Значыць, пацвердзіць знаходку цяпер не можа ніхто, ні мы, ні любая інстанцыя". Так арганізатары пошуку зніклых альпіністаў пракаментавалі заяву МНС Кыргызстана.
Напярэдадні ведамства заявіла, што целы зніклых альпіністаў не знайшлі, а выявілі з дапамогай дрона толькі іх абутак.
Беларусы Максім Палянскі і Мікалай Свірыдаў, а таксама грамадзянін Літвы Сяргей Рубцоў 1 жніўня падняліся на пік Курумды ў Кыргызстане. Апошні раз на сувязь яны выйшлі 2 жніўня, пасля чаго планавалі спуск у базавы лагер. Аднак на месца сустрэчы альпіністы так і не выйшлі. Іх пошукі працягваліся больш за тыдзень.
19 жніўня 1991 камуністы пачалі путч у спробе спыніць развал СССР. Пратэсты супраць гэтых дзеянняў адбываліся па ўсёй краіне, у тым ліку ў Беларусі. Праз некалькі дзён путч праваліўся, а ў нашай краіне быў падрыхтаваны закон аб наданні дэкларацыі аб незалежнасці канстытуцыйнага статусу.
Сімвалам тых падзей стала "Лебядзінае возера" — падчас пачатку путчу яго ўключылі па дзяржТБ.
Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 18 жніўня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:21 Долар па 3 рублі: ці чакаць абвалу
09:18 Навіны спорту
11:50 Выплаты на дзяцей паводле заробку — добрая ідэя?
24:58 Навіны шоу-бізу
27:48 Чаму беларусы ідуць у секты?
Што адбываецца з курсам рубля адносна долара?
На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі.
Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=YaeAbcb1LDs
Чаму "Нафтан" раптоўна стаў на рамонт?
На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі.
Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=YaeAbcb1LDs
Рэзкі рост фінансавання Дома Масквы ў Мінску. Што за гэтым стаіць?
У эфіры @euroradio разбіраемся з журналістамі-расследавальнікамі “Бюро Медыя” Ксеніяй Вязнікоўцавай і Аляксандрам Ярашэвічам.
Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=YaeAbcb1LDs