Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.2%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
  1. 🤯У Менск прыехала дэлегацыя нямецкіх палітыкаў і актывістаў з Брандэнбургу, якая выступае за аднаўленне кантактаў з Беларуссю Сярод удзельнікаў — палітыкі, звязаныя з прарасейскімі сіламі BSW і AfD. Ініцыятарам візіту стаў дэпутат Свэн Горнаўф, які раней наведваў амбасаду Расеі і выступаў супраць узмацнення абароны Нямеччыны. На сустрэчы з дэлегацыяй намеснік кіраўніка МЗС Беларусі Ігар Сакрэта абвінаваціў Брусель і Берлін у пагаршэнні адносінаў, заявіўшы, што Менск хоча наладзіць сувязі з Нямеччынай, але не коштам адносінаў з Расеяй і Кітаем.

  2. 🚌 У Харватыі перакуліўся аўтобус – сярод пацярпелых беларуска, два чалавекі загінулі Аварыя адбылася раніцай 8 лістапада падчас рэйсу з Бялграду ў Заграб. Яшчэ 30 пасажыраў пацярпелі, пяцёра з іх — цяжка. Паводле некаторых пасажыраў, кіроўца мог заснуць за рулём, але афіцыйна гэта не пацверджана. 🔗 Больш пдарабзяна — па спасылцы 📌 Адкрыць спасылку з Беларусі

  3. 🤔🪖У памежным з Расеяй раёне жыхароў заклікалі паведамляць пра падазроных людзей у камуфляжы Міліцыя Крычава папрасіла мясцовых жыхароў паведамляць пра людзей у вайсковай форме, якія паводзяцца скрытна і цікавяцца аб’ектамі інфраструктуры. Абвестку апублікавалі на фоне вучэнняў тэрытарыяльнай абароны. Пры гэтым сілавікі папярэдзілі, што набліжацца да падазроных асобаў і спрабаваць іх затрымліваць нельга. Гэтая абвестка заблытала і напужала жыхароў. З аднаго боку, выглядае так, нібы сілавікі чакаюць нейкага нападу ці дыверсіі, а з іншага – падчас вучэнняў сапраўды людзей у камуфляжы мае стаць болей навідавоку.

  4. 🥔 Як прыцягнуць увагу ў медыях і прымусіць усіх гаварыць пра сябе? Чаму адны публікацыі застаюцца незаўважанымі, а іншыя выклікаюць бурныя спрэчкі і ператвараюцца ў сапраўдныя бульбасрачы? Як працуе механіка такіх скандалаў і ці можна наўмысна стаць іх эпіцэнтрам? Медыяменеджар і галоўны рэдактар Rеfоrm.nеws Фёдар Паўлючэнка падзяліўся адказамі на гэтыя пытанні ў відэа ☝️ 🎬 А цалкам праграму «Калыханка для дарослых» глядзіце на YouTube-канале «Belsat Life»!

  5. edited

    ❗️🪖 Паводле ўцечкі з базы «Расстату», з 2022 года ва Украніе загінулі 1500 беларусаў Калі гэтыя звесткі пацвердзяцца, гэта будзе самая смяротная для беларусаў вайна з 1945 году – піша «Радыё Свабода». Таксама гэта лічба амаль удвая большая, чым колькасць беларусаў, якія загінулі ў Афганістане. Пры гэтым база не дазваляе вызначыць, ці ўсе загінулыя былі вайскоўцамі і на чыім баку ваявалі. Прадстаўнік АПК Вадзім Кабанчук назваў гэта вялікай трагедыяй і адзначыў, што страты могуць павялічвацца.

  6. ⚠️ Увага! Жахлівыя кадры ДТЗ! На вуліцы Герояў 120-й дывізіі ў Менску кіроўцу стала дрэнна за стырном – ён на вялікай хуткасці збіў пешахода. Падчас руху мужчыну стала дрэнна, аўтамабіль вылецеў за межы праезнай часткі і наехаў на чалавека. Як паведамляецца, кіроўца меў медычныя абмежаванні на кіраванне аўтамабілем.

  7. edited

    💸 Працаўнікі рамонтна-будаўнічага ўпраўлення №132 у Рэчыцы з красавіка не могуць атрымаць заробак Паводле іх, Рэчыцкае рачное параходства вінаватае больш за 180 тысяч рублёў за рамонт баржаў. Кіраўніцтва тлумачыць затрымку адсутнасцю фінансавання з боку Міністэрства транспарту. Звароты ў Міністэрства працы і Адміністрацыю Лукашэнкі вынікаў не далі. 🔗 Больш падрабязнасцяў – па спасылцы 📌 Чытаць з Беларусі

  8. ▶️Жывы эфір «Наш дзень» Сёння ў студыі абмяркуем: 🟠Прыгоннае права па-лукашэнкаўску. Падчас наведвання Шклоўшчыны самаабвешчаны ізноў забараніў вяскоўцам з’язджаць з вёсак без дазволу кіраўнікоў прадпрыемстваў і райвыканкамаў 🟠Прапаганда танчыць на касцях. Пагаворым з Віталём Цыганковым пра рэакцыю лукашэнкаўскай прапаганды на тэракт у Кракаве 🟠Чарговы наступ «рускага міра» абмяркуем з Паўлам Севярынцам Таксама пагаворым пра рост інфляцыі, звароты працоўных да Лукашэнкі, папярэджванні сілавікоў ды іншыя апошнія навіны. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://youtube.com/live/T18SbH8Jlzs

  9. 🪖 На поўдні Беларусі выйшлі з ладу тры вышкі мабільнай сувязі, якія маглі выкарыстоўвацца для кіравання расейскімі беспілотнікамі Паводле выдання «Флагшток», дзве вышкі знаходзіліся ў Гомельскай вобласці (каля Хойнікаў і Лельчыцаў), яшчэ адна – у Берасцейскай (каля Маларыты). Яны размешчаныя за 12–27 км ад мяжы з Украінай. Украінскія ўлады раней заяўлялі, што такія вышкі могуць выкарыстоўвацца для рэтрансляцыі сігналу і кіравання расейскімі БпЛА. Усе тры базавыя станцыі перасталі працаваць у перыяд з 21 кастрычніка да 3 лістапада. Пры гэтым дакладна пацвердзіць іх ролю ў кіраванні дронамі і эфект ад адключэння пакуль немагчыма.

  10. У дзяржаўнай гаспадарцы пад Менскам масава памірае жывёла. Кіраўніцтва спрабуе схаваць паморак У сельскагаспадарчым прадпрыемстве «Пятровічы» ў Смалявіцкім раёне знаходзяць целы загінулых кароваў і рэшткі жывёлы. Пра гэта паведамляе канал «Реальная Беларусь». Паводле іх, кіраўніцтва спрабуе замоўчваць сітуацыю. Работнікам плацяць нізкія заробкі, а з іх грошай вылічваюць нібыта за дрэнную якасць малака. Пры гэтым само малако, як сцвярджаюць крыніцы, зліваюць у каналізацыю. 🔗 Больш падрабязна – па спасылцы ✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі

  11. edited

    💱 Курсы валютаў 9 лістапада Долар працягвае даражэць і амаль дасягнуў рысы ў 3 рублі. Еўра таксама крыху падаражэў. Расейскі рубель, наадварот, нязначна страціў у кошце. Пры гэтым за першы тыдзень лістапада долар вырас прыкладна на 1,5%, а еўра – амаль на 1,8%. Расейскі рубель за гэты час крыху патаннеў. #курсывалютаў

  12. edited

    😨 У Беларусі махляры выманьваюць грошы ў дзяцей! У Калінкавіцкім раёне ў ДТЗ загінула жанчына, а ў Магілёве знішчылі гістарычны мурал з Пагоняй. Тым часам Трамп зноў загаварыў пра тэрытарыяльныя саступкі Украіны, а ў Кракаве памёр нападнік, які расстраляў людзей у цэнтры гораду. ❓Крамы якога заходняга брэнду ліквідуюць у Беларусі і чаму беларус раскрытыкаваў польскага журналіста, якія асвячаў падзеі тэракту – глядзіце ў кароткім выданні навінаў за 9 лістапада на «Белсаце»

  13. 😳 Рагaчоўская згушчонка скарае беларускую сцэну Нарадзінка Рагачова і студэнтка першага курсу БДУ Паліна Казакевіч праспявала на тэлешоу «Зорны шлях» песню пра знакаміты мясцовы ласунак. Выступленне так спадабалася журы, што дзяўчына атрымала максімальную адзнаку.

  14. edited

    🪖 BELPOL прадставіў даклад пра мілітарызацыю Беларусі ў парламенце Аўстрыі 5 лістапада прадстаўнікі BELPOL правялі закрыты брыфінг. Яны распавялі аўстрыйскім дэпутатам пра мілітарызацыю беларускай эканомікі, развіццё ВПК, вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва з Расеяй і выкарыстанне тэрыторыі Беларусі расейскім войскам. Брыфінг прайшоў пры падтрымцы Народнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі.

  15. 😳 Дзеці зладзілі бойку ў двары дома на вуліцы Грыбаедава ў Берасці Канфлікт каля дома № 37 трапіў на камеры відэаназірання ў гэтую суботу. Удзельнікам бойкі на выгляд усяго 8–10 гадоў. Адметна, што паблізу размешчаныя арэндныя дамы, у якіх атрымалі кватэры вайскоўцы 38-й дэсантна-штурмавой брыгады і берасцейскія памежнікі.

  16. edited

    🇺🇸 Трамп заявіў, што дзеля замірэння «Украіна будзе выглядаць крыху па-іншаму» Доналд Трамп заявіў, што ЗША наблізіліся да мірнага пагаднення паміж Украінай і Расеяй, але ў выніку Украіна можа страціць частку тэрыторыяў: «Я веру, што гэтая вайна скончыцца, і скончыцца яна хутка. І адзіная прычына, з якой яна скончыцца, – гэта я. Паміж прэзідэнтам Пуціным і прэзідэнтам Зяленскім існуе велічэзная нянавісць» Таксама Трамп патлумачыў, што дазволіў Расеі экспартаваць нафту і дызельнае паліва ў іншыя краіны, якія мелі патрэбу ў пастаўках, але не лічыць гэта саступкай Крамлю. Пра Starlink ён сказаў, што не аддаваў загад абмежаваць працу спадарожнікавага інтэрнэту ва Украіне і не ведае, хто гэта зрабіў. 🔗 Больш падрабязнасцяў — чытайце тут 📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі

  17. edited

    😨 У Гомлі жанчына забіла сужыцеля праз сварку вакол стрыму ў TikTok. Пасля спаліла цела ў бочцы 53-гадовую жанчыну абвінавачваюць у забойстве 31-гадовага замежніка. Каб схаваць злачынства, яна прыцягнула да справы свайго 18-гадовага сына. Паводле СК, трагедыя адбылася ўвечары 23 траўня. Жанчына і мужчына выпівалі. Калі мужчына пачаў весці стрым у TikTok, гаспадыня кватэры запатрабавала спыніць трансляцыю, выхапіла тэлефон і разбіла яго. Падчас сваркі яна ўдарыла мужчыну нажом у грудзі. Ён памёр на месцы. Пасля жанчына прымусіла сына дапамагчы схаваць цела. Спачатку яны вывезлі яго на лецішча і закапалі. Аднак раніцай вырашылі, што пахаванне могуць знайсці. Тады цела адкапалі, спалілі ў металічнай бочцы, а рэшткі раскідалі па гародзе і прыхавалі саджанцамі. Пра знікненне мужчыны заявіў дырэктар аўтасэрвісу, дзе той працаваў аўтаслесарам, бо мужчына не выйшаў на працу. Жанчыне выставілі абвінавачанне ў наўмысным забойстве, яе сыну – ва ўтойванні асабліва цяжкага злачынства.

  18. edited

    «Маладыя студэнты аказваюцца на фронце ва Украіне ці на заводах па вытворчасці беспілотнікаў. Расейская сістэма вербавання працуе без разбору» ❓Чаму беларускія студэнты выбіраюць расейскія ўніверсітэты замест еўрапейскіх і якія небяспекі іх там чакаюць – чытайце ў нашым артыкуле. ✅ Адкрыць спасылку з Беларусі

  19. edited

    💥У Менску аўтамабіль урэзаўся ў будынак 57-гадовы кіроўца Hyundai не даў рады з кіраваннем на праспекце Машэрава, пашкодзіў ліхтарны слуп і ўрэзаўся ў фасад будынку. Ніхто не пацярпеў.

  20. Older posts