💶 Payoneer больш не працуе з беларусамі, але перавесці грошы з Еўропы ў Беларусь усё яшчэ можна Пасля сыходу Payoneer многія беларусы зноў сутыкнуліся з пытаннем: як бяспечна і адносна танна пераслаць грошы родным або атрымаць аплату за працу з-за мяжы. Сёння для гэтага застаюцца некалькі варыянтаў: ад папулярных сэрвісаў кшталту Paysend і MoneyGram да SWIFT-пераводаў, крыптавалюты і нават банкаўскіх рахункаў у трэціх краінах. Разабраліся, якія схемы цяпер працуюць, дзе меншыя камісіі, якія беларускія банкі прымаюць пераводы і на якія падводныя камяні варта звярнуць увагу. 👉 Чытайце поўны агляд на сайце «Белсату» 🔗️️️️️️ А гэтая спасылка працуе з Беларусі
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
-
edited Памёр стралок, які забіў шэсць чалавек у цэнтры Кракава Польская паліцыя паведаміла, што 24-гадовы мужчына, які 7 лістапада адкрыў агонь па людзях на Рыначнай плошчы ў Кракаве, памёр раніцай у шпіталі. Пасля нападу ён быў паранены падчас затрымання і знаходзіўся ў крытычным стане. Ахвярамі страляніны сталі шэсць чалавек, яшчэ некалькі былі шпіталізаваныя. Пазней у кватэры нападніка былі знойдзеныя целы яго бацькоў і сястры.
-
🇺🇸 Дэмакраты хочуць вылучыць Украіне яшчэ $15 млрд дапамогі Пасля перамогі на прамежкавых выбарах у Кангрэс прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі ЗША рыхтуюць новы пакет дапамогі для Украіны ў сферы бяспекі на суму каля 15 млрд долараў. Пра гэта паведамляе Financial Times. Прыярытэтам таксама застаецца падтрымка ўкраінскай энергасістэмы напярэдадні зімы. Паводле суразмоўцаў выдання, гэтае пытанне цяпер займае «вельмі высокае месца» у парадку дня дэмакратаў. На гэтым фоне Уладзімір Зяленскі нядаўна заявіў, што ў краіне не засталося ніводнай электрастанцыі, якая б не пацярпела ад расейскіх удараў. Раней ЗША ўжо ўхвалілі продаж Украіне 500 ракет для сістэм Patriot, аднак іх пастаўкі могуць заняць некалькі гадоў.
-
🔥 ЗСУ ўдарылі па другім паводле магутнасці НПЗ Расеі Кірышскі нафтаперапрацоўчы завод у Ленінградскай вобласці – адзін з ключавых нафтаперапрацоўчых аб'ектаў Расеі. Праектная магутнасць прадпрыемства складае 20–21 млн тон нафты за год, што забяспечвае каля 7% усёй расейскай нафтаперапрацоўкі. Завод вырабляе дызельнае паліва, бензін, авіяцыйны газ і мазут. Паводле адкрытых звестак, ён забяспечвае палівам не толькі Ленінградскую вобласць, але і ўдзельнічае ў пастаўках для расейскага войска.
-
☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔸 Упершыню за 15-гадовую гісторыю літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця галоўную ўзнагароду атрымаў ананімны аўтар Урачыстае ўзнагароджанне прайшло 7 лістапада ў Гданьску. 🔸 Страляніна ў Кракаве закранула грамадзянаў пяці краінаў Напад расследуюць як тэракт. 🔸 «Выратавалі», а насамрэч асудзілі на жыццё побач з чалавекам У Беларусі набірае папулярнасць небяспечны трэнд – людзі падбіраюць буслянят, гадуюць іх дома, здымаюць кранальны кантэнт для сацсетак, а пасля не ведаюць, што рабіць з птушкамі. #штопачытаць
-
💥 #галоўнае за 8 лістапада ✔️ Страляніна ў Кракаве прызнаная тэрактам. Сярод загінулых і параненых – грамадзяне пяці краінаў. Асобна расследуюць забойства трох сваякоў нападніка. ✔️ Беларус падаў заяву ў пракуратуру Польшчы на галоўнага рэдактара TV Republika праз словы пра замежнікаў ✔️ З Грузіі з пачатку года дэпартавалі 39 беларусаў. Сярод іх – палітычныя ўцекачы ✔️ У Магілёве знішчылі мурал з «Пагоняй» на будынку новай расейскай амбасады. ✔️ Федэрацыя хакею Беларусі збіраецца аспрэчыць недопуск нацыянальнай і моладзевай зборных да чэмпіянатаў свету ✔️ У Беларусі рэзка падаражэла курынае філе: з 11–13 рублёў улетку да 17 рублёў у лістападзе ✔️ Упершыню за 15-гадовую гісторыю літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця галоўную ўзнагароду атрымаў ананімны аўтар ✔️ У Лідзе згарэлі 14 гандлёвых павільёнаў на тэрыторыі міні-рынку. Людзі не пацярпелі. ✔️ У Быхаве адкрылі помнік да Году беларускай жанчыны. Аднак манумент выклікаў крытыку праз свой выгляд
-
🇪🇬 У Егіпце сутыкнуліся два цягнікі: чацвёра загінулі, 88 пацярпелі Аварыя адбылася ў правінцыі Гіза. Адзін цягнік, які ехаў з Гізы ў Фаюм, урэзаўся ў хваставую частку другога. Некалькі вагонаў сышлі з рэек. Усе пацярпелыя шпіталізаваныя. Прычыны аварыі высвятляюцца, на месцы аднаўляюць рух цягнікоў.
-



+4
🎹 Сёння адзначаецца Сусветны дзень піяніста Барысаў лічыцца беларускай сталіцай гэтых музычных інструментаў. З 1935 года тут выраблялі знакамітыя піяніна «Беларусь». Дарэчы, адзін з іх выкарыстаў Kanye West пры запісе альбому «Ye» у 2018 годзе. 👆🏻 Яшчэ больш цікавых фактаў – у нашай падборцы
-
💥 Падсумоўваем вынікі тыдня ў «Студыі Белсат» У сённяшнім выданні: 🔸Лукашэнка прапануе Захаду перагарнуць старонку. Ці гатовыя Еўропа і беларускія дэмсілы да перамоваў? Франак Вячорка – пра магчымыя кампрамісы, санкцыі, спрэчкі вакол палітвязняў ды раскол у апазіцыі 🔸Тым часам Беларусь рыхтуе вайсковую інфраструктуру да вясны 2027 года. Ці можа Беларусь зноў стаць плацдармам для расейскай агрэсіі? 🔸З Сяргеем Пелясой абмяркуем што стаіць за трагедыяй у Кракаве: разбіраемся ў абставінах нападу, магчымых матывах і наступствах для бяспекі ў Польшчы Таксама абмяркуем наступствы расейскіх удараў па ўкраінскай энергетыцы ды пераможцаў прэміі Гедройця, якія хаваюць імёны. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ youtube.com/watch?v=NhvCtDJlg-E
-
🏒 Федэрацыя хакею Беларусі мае намер аспрэчыць недопуск зборных на чэмпіянаты свету Там не выключаюць звароту ў Спартыўны арбітражны суд (CAS). Раней IIHF пастанавіла не дапускаць беларускія мужчынскую і моладзевую зборныя да чэмпіянатаў свету 2027 года. У федэрацыі лічаць такі падыход несправядлівым на фоне рашэння CAS пра вяртанне расейскіх камандаў. Больш падрабязнасцяў — па спасылцы 📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі
-
📕Сёння – дзень народзінаў Вацлава Ластоўскага! 143 гады таму нарадзіўся чалавек-энцыклапедыя, гісторык, мовазнаўца, пісьменнік, грамадскі і палітычны дзеяч, акадэмік і кіраўнік ураду БНР. Ластоўскі прысвяціў жыццё беларускай культуры і нацыянальнай ідэі. Даследаваў гісторыю Беларусі, развіваў мову і літаратуру, а таксама папулярызаваў назву «Крывія» як адну з магчымых для нашай краіны. З гэтай нагоды зрабілі для вас невялікую падборку, якая дапаможа бліжэй пазнаёміцца са спадчынай выбітнага беларуса: 🔹 Адкуль узялася назва Беларусі – Крывія? Чаму Ластоўскі прасоўваў крывіцкую ідэю і хто з беларускіх паэтаў называў сябе крывічам – у праграме «Мова Нанова» 🔹 «Вусы Скарыны» пра Вацлава Ластоўскага. Спецыяльны выпуск 🔹 Калінкавіцкі строй і экспедыцыя Ластоўскага. Якія сакрэты народнага строю захавалі фотаздымкі экспедыцыі 1928 года – у праграме «Нітка Зорка»
-

У Магілёве знішчылі мурал з «Пагоняй» на новым будынку расейскай амбасады А Кіраваць дыпламатычным офісам будзе былы прадстаўнік самаабвешчанай «ЛНР». Камяніцу XVIII стагоддзя на вуліцы Ленінскай рэканструявалі пад дыпламатычнае прадстаўніцтва РФ. А Мурал з гістарычным гербам Магілёва і панарамай гораду, створаны ў 2017 годзе, цалкам зафарбавалі. Пры гэтым дзяржаўная экспертыза забараняла знішчаць роспіс і патрабавала яго захаваць. На рамонт з гарадскога бюджэту выдзелілі каля 613 тысяч рублёў – піша Наша Ніва.
-
🤦♂️ «Дзякуючы нашым продкам, мы жывем пад мірным небам, мы бачым сонца» У Беларусі працягваюць афіцыйна адзначаць савецкія даты, а маладыя людзі ўдзельнічаюць у імпрэзах ля помнікаў бальшавіцкім правадырам.
-
🐓 У Беларусі рэзка падаражэла курынае філе: з Br 11–13 улетку да Br 17 у лістападзе Эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі звязвае гэта з ростам попыту на беларускую кураціну ў Расеі, дзе скарацілася ўласная вытворчасць, а таксама з падаражаннем імпартных кармоў. 🔗 Што яшчэ можа падаражэць у Беларусі найбліжэйшым часам — чытайце тут 📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
-



+4
📸 Пратэсты ў Еўропе, рэлігійныя ўрачыстасці і наступствы расейскіх удараў па Украіне Усё гэта – у нашай падборцы галоўных фотаздымкаў тыдня. Сярод кадраў – дэманстрацыя студэнтаў і выкладчыкаў у Афінах, традыцыйная Ноч вогнішчаў у Вялікай Брытаніі і знішчэнне дамоў палестынцаў на акупаваным Заходнім беразе Ярдану.
-
edited
🚨 Страляніна ў Кракаве закранула грамадзянаў пяці краінаў. Напад расследуюць як тэракт Польская пракуратура асобна расследуе забойства трох чалавек у Астроўцы-Свентакшыскім – бацькоў і 21-гадовай сястры падазраванага ў страляніне ў Кракаве. Страляніна ў Кракаве прызнаная злачынствам тэрарыстычнага характару. Следства таксама расследуе спробы забойства іншых людзей, у тым ліку паліцыянтаў. Сярод загінулых і параненых ёсць грамадзяне пяці краінаў: Вялікай Брытаніі, Аўстрыі, Нямеччыны, Расеі і Партугаліі. Абодвух параненых падчас нападу паліцыянтаў вывелі са штучнай комы, аднак іх стан па-ранейшаму цяжкі. Паводле ваяводы Малопальскага ваяводства, сярод іншых пацярпелых 14 чалавек знаходзяцца ў стабільным стане, адзін – у цяжкім. Сам нападнік пасля некалькіх аперацыяў застаецца ў крытычным стане.
-
З Грузіі з пачатку года выслалі 39 беларусаў У трэцім квартале Грузія выслала 15 беларусаў – 11 мужчын і 4 жанчын. Сярод іх – Леў Міхееў, які пяць гадоў дамагаўся прытулку ў краіне. Цяпер ён знаходзіцца ў Арменіі. З пачатку 2026 года з Грузіі дэпартавалі 39 беларусаў. Агулам за дзевяць месяцаў краіну мусілі пакінуць 3170 замежнікаў. Тым часам 6 лістапада ў Грузіі затрымалі яшчэ аднаго беларуса, які прасіў прытулку. Яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь, дзе ён можа сутыкнуцца з рэпрэсіямі. Суд ужо адхіліў яго апеляцыю на адмову ў прытулку.
-
edited 🔥 Святлана Ціханоўская на Купаллі! Хутар Мроя сабраў вядомых беларусаў на вялікае свята. Разам варылі юшку, збіралі ягады, плялі вянкі, спявалі песні і гулялі ў народныя гульні. А ўвечары запалілі купальскае вогнішча! 🌿 Як прайшло Купалле на хутары Мроя? Глядзіце ў новым выпуску дакументальнага серыялу «Талака. Будуем Мрою»! 🎬 Поўныя выпускі – на YouTube-канале «Belsat Life».
-
edited
Лукашэнка і Ціханоўская выказаліся пра на страляніну ў Кракаве Лукашэнка выказаў спачуванні Польшчы ў сувязі з трагедыяй, што адбылася 7 лістапада. Пра гэта паведаміла прэс-служба дыктатара. У заяве гаворыцца, што ўлады Беларусі з «глыбокім смуткам» успрынялі вестку пра напад. Лукашэнка перадаў словы падтрымкі родным загінулых і пажадаў выздараўлення пацярпелым. Са спачуваннямі таксама выступіла Святлана Ціханоўская. Яна напісала ў сацсетцы X, што беларусы падзяляюць смутак палякаў у гэты змрочны час: «Мае думкі з кожнай сям’ёй, якая смуткуе праз страту блізкага чалавека. Жадаю ўсім пацярпелым сіл і хутчэйшага выздараўлення. Нашым польскім сябрам: беларусы падзяляюць ваш смутак у гэты
-



+4
✍️Упершыню за 15-гадовую гісторыю літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця галоўную ўзнагароду атрымаў ананімны аўтар Урачыстае ўзнагароджанне прайшло 7 лістапада ў Гданьску. Хто яшчэ трапіў у тройку пераможцаў і чаму пісьменнікі вымушаныя хаваць свае імёны — у нашым рэпартажы ✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
- Older posts