У дзяржаўнай гаспадарцы пад Менскам масава памірае жывёла. Кіраўніцтва спрабуе схаваць паморак У сельскагаспадарчым прадпрыемстве «Пятровічы» ў Смалявіцкім раёне знаходзяць целы загінулых кароваў і рэшткі жывёлы. Пра гэта паведамляе канал «Реальная Беларусь». Паводле іх, кіраўніцтва спрабуе замоўчваць сітуацыю. Работнікам плацяць нізкія заробкі, а з іх грошай вылічваюць нібыта за дрэнную якасць малака. Пры гэтым само малако, як сцвярджаюць крыніцы, зліваюць у каналізацыю. 🔗 Больш падрабязна – па спасылцы ✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі