🤯У Менск прыехала дэлегацыя нямецкіх палітыкаў і актывістаў з Брандэнбургу, якая выступае за аднаўленне кантактаў з Беларуссю Сярод удзельнікаў — палітыкі, звязаныя з прарасейскімі сіламі BSW і AfD. Ініцыятарам візіту стаў дэпутат Свэн Горнаўф, які раней наведваў амбасаду Расеі і выступаў супраць узмацнення абароны Нямеччыны. На сустрэчы з дэлегацыяй намеснік кіраўніка МЗС Беларусі Ігар Сакрэта абвінаваціў Брусель і Берлін у пагаршэнні адносінаў, заявіўшы, што Менск хоча наладзіць сувязі з Нямеччынай, але не коштам адносінаў з Расеяй і Кітаем.