🪖 На поўдні Беларусі выйшлі з ладу тры вышкі мабільнай сувязі, якія маглі выкарыстоўвацца для кіравання расейскімі беспілотнікамі Паводле выдання «Флагшток», дзве вышкі знаходзіліся ў Гомельскай вобласці (каля Хойнікаў і Лельчыцаў), яшчэ адна – у Берасцейскай (каля Маларыты). Яны размешчаныя за 12–27 км ад мяжы з Украінай. Украінскія ўлады раней заяўлялі, што такія вышкі могуць выкарыстоўвацца для рэтрансляцыі сігналу і кіравання расейскімі БпЛА. Усе тры базавыя станцыі перасталі працаваць у перыяд з 21 кастрычніка да 3 лістапада. Пры гэтым дакладна пацвердзіць іх ролю ў кіраванні дронамі і эфект ад адключэння пакуль немагчыма.