❗️🪖 Паводле ўцечкі з базы «Расстату», з 2022 года ва Украніе загінулі 1500 беларусаў Калі гэтыя звесткі пацвердзяцца, гэта будзе самая смяротная для беларусаў вайна з 1945 году – піша «Радыё Свабода». Таксама гэта лічба амаль удвая большая, чым колькасць беларусаў, якія загінулі ў Афганістане. Пры гэтым база не дазваляе вызначыць, ці ўсе загінулыя былі вайскоўцамі і на чыім баку ваявалі. Прадстаўнік АПК Вадзім Кабанчук назваў гэта вялікай трагедыяй і адзначыў, што страты могуць павялічвацца.