💱 Курсы валютаў 9 лістапада Долар працягвае даражэць і амаль дасягнуў рысы ў 3 рублі. Еўра таксама крыху падаражэў. Расейскі рубель, наадварот, нязначна страціў у кошце. Пры гэтым за першы тыдзень лістапада долар вырас прыкладна на 1,5%, а еўра – амаль на 1,8%. Расейскі рубель за гэты час крыху патаннеў. #курсывалютаў