🤔🪖У памежным з Расеяй раёне жыхароў заклікалі паведамляць пра падазроных людзей у камуфляжы Міліцыя Крычава папрасіла мясцовых жыхароў паведамляць пра людзей у вайсковай форме, якія паводзяцца скрытна і цікавяцца аб’ектамі інфраструктуры. Абвестку апублікавалі на фоне вучэнняў тэрытарыяльнай абароны. Пры гэтым сілавікі папярэдзілі, што набліжацца да падазроных асобаў і спрабаваць іх затрымліваць нельга. Гэтая абвестка заблытала і напужала жыхароў. З аднаго боку, выглядае так, нібы сілавікі чакаюць нейкага нападу ці дыверсіі, а з іншага – падчас вучэнняў сапраўды людзей у камуфляжы мае стаць болей навідавоку.