😨 У Гомлі жанчына забіла сужыцеля праз сварку вакол стрыму ў TikTok. Пасля спаліла цела ў бочцы 53-гадовую жанчыну абвінавачваюць у забойстве 31-гадовага замежніка. Каб схаваць злачынства, яна прыцягнула да справы свайго 18-гадовага сына. Паводле СК, трагедыя адбылася ўвечары 23 траўня. Жанчына і мужчына выпівалі. Калі мужчына пачаў весці стрым у TikTok, гаспадыня кватэры запатрабавала спыніць трансляцыю, выхапіла тэлефон і разбіла яго. Падчас сваркі яна ўдарыла мужчыну нажом у грудзі. Ён памёр на месцы. Пасля жанчына прымусіла сына дапамагчы схаваць цела. Спачатку яны вывезлі яго на лецішча і закапалі. Аднак раніцай вырашылі, што пахаванне могуць знайсці. Тады цела адкапалі, спалілі ў металічнай бочцы, а рэшткі раскідалі па гародзе і прыхавалі саджанцамі. Пра знікненне мужчыны заявіў дырэктар аўтасэрвісу, дзе той працаваў аўтаслесарам, бо мужчына не выйшаў на працу. Жанчыне выставілі абвінавачанне ў наўмысным забойстве, яе сыну – ва ўтойванні асабліва цяжкага злачынства.
Белсат ✔
Subscribers
14.6K
+0 24h
Reach per post (ERR)
11.2%1.6K avg views
Posting
37.2/day
last 2 hours ago
Reactions per 1K views
14.6
❤ 🤬 😢
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 9 Nov 2026, 08:09 | 0 |
| 11 Nov 2026, 21:46 | 1.7K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.