Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)11.2%1.6K avg views
Posting37.2/daylast 34 minutes ago
Reactions per 1K views14.6❤ 🤬 😢
edited
💥 #галоўнае за 2 лістапада
✔️ЗСУ пяты раз атакавалі адзін з найбуйнейшых нафтавых вузлоў Расеі – ЛВДС «Самара»
✔️Кіеў раскрытыкаваў рашэнне вярнуць расейскія хакейныя зборныя на міжнародныя турніры
✔️Бізнэс-джэт разбіўся каля рэзідэнцыі Трампа ў Фларыдзе. Загінулі дзевяць чалавек
✔️Расея скарысталася гуманітарным перамір'ем ва ўкраінскіх Алэшках, каб умацаваць свае пазіцыі
✔️Заснавальнік медцэнтру «Новы зрок» заявіў, што таемна наведаў Беларусь, дзе яго не заўважылі спецслужбы
✔️Эдуард Пальчыс назваў сябе галоўным каардынатарам пратэстаў 2020 года і заявіў, што яны арганізоўваліся без замежных спецслужбаў
✔️Беларусу стала кепска пасля падзення з вышыні на працы. Замест хуткай дапамогі яго вывезлі на аўтавакзал. Мужчына памёр
✔️У Варшаве адкрылі выставу «Беларусы з Украінай у сэрцы». Сярод экспанатаў – працы закатаванага ў турме Алеся Пушкіна
✔️Беларускага добраахвотніка Віталя «Вітушку» Трыгубава пахавалі на Нацыянальных вайсковых могілках Украіны
✔️Беларуская сямʼя, якой пагражала дэпартацыя, атрымала палітычны прытулак у Швецыі
✔️У Беларусі ліквідуюць Евангелічна-лютэранскую царкву, зарэгістраваную ў Бабруйску
✔️Віктар Бабарыка не верыць у паўтарэнне рэвалюцыі 2020 года і заклікае апазіцыю засяродзіцца на дапамозе людзям
✔️З 4 лістапада ў Беларусі зноў падаражэюць бензін і дызель – на адну капейку за літр
✔️Брытанскі флот за 17 дзён перахапіў і адсочваў тры расейскія караблі, у тым ліку
разведвальны «Віктар Лявонаў»
✔️BELPOL: беларускі МЗКЦ выконвае 15 расейскіх дзяржаўных абаронных замоваў, пастаўляючы шасі для вайсковай тэхнікі
✔️ Расея афіцыйна выйшла з Еўрапейскай канвенцыі супраць катаванняў
✔️Расейскія дроны рэкордныя 24 разы заляталі ў Беларусь за кастрычнік
✔️Упершыню з 1990-х каталікам па ўсёй Беларусі не дазволілі памаліцца на месцах савецкіх рэпрэсіяў
#рэпрэсіі:
▫️171 палітвязень у Беларусі знаходзіцца ў асаблівай рызыцы. 32 з іх патрабуюць тэрміновай дапамогі
▫️З палітзняволеным журналістам Дзянісам Івашыным няма сувязі ўжо 20 дзён. Сямʼя мяркуе, што яго маглі змясціць у ШІЗА
▫️У Беларусі працягваецца пераслед фігурантаў «справы Гаюна» – праваабаронцы пацвердзілі ўжо 240 асуджаных
edited
☝️Ці хопіць Лукашэнку «гуманізму» вызваліць палітзняволеных жанчын
Пачаць дыялог з дыктатарам дзеля вызвалення палітычных вязняў – з такім зваротам да Еўрапейскіх лідараў выступіла група беларускіх палітвязняў. Адкрыты ліст выклікаў жорсткі раскол у грамадстве. А неўзабаве Лукашэнка абвясціў амністыю з акцэнтам на жанчын. Ці хопіць Лукашэнку «гуманізму» вызваліць палітзняволеных жанчын? І ці звязаныя паміж сабой гэтыя дзве падзеі.
У новай праграме «Нацыянальны інтарэс» з Сяргеем Пелясою тэму абмяркоўваюць Зміцер Міцкевіч і Аляксандр Кабанаў.👈
☝️Сірыйскі інвестар абяцаў адрадзіць сельскую гаспадарку, цяпер маёмасць прадаюць з аўкцыёну
На Браслаўшчыне маёмасць кампаніі "Экзіта прайм", з сірыйцам у заснавальніках, выставілі на аўкцыён 30 аб'ектаў на суму паўмільёна рублёў. Гэта кароўнікі, цялятнікі, майстэрні, склады, а таксама 12 жылых дамоў і кватэр, сельскі клуб, ФАП і дзіцячы сад. Самы танны жылы дом у вёсцы Карасіна ацанілі ўсяго ў 1400 рублёў.
Кампанію заснавалі мянчук Мікалай Сопін і грамадзянін Сірыі Гайсам Сэтахі ў 2022 годзе. Адрадзіць выкупленыя фермы не ўдалося: ужо ў 2024 годзе з'явіліся паведамленні аб адсутнасці працы і нізкіх заробках. Суд прызнаў кампанію банкрутам.
У 2025 годзе Гайсам Сэтахі атрымаў беларускае грамадзянства. Цяпер маёмасць кампаніі, якая павінна была ратаваць сельскую гаспадарку Браслаўшчыны, распрадаюць па частках. 🤷
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔻Роля Эдуарда Пальчыса ў пратэстах 2020 года
🔻У Беларусі рэкордна нізкае беспрацоўе. Заробкі працягваюць расці. Ці доўга так будзе?
🔻Што адбываецца на Сусветным форуме за дэмакратыю ў Страсбуры
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/irW4G30IT0I
✝️ Упершыню з 1990-х каталікам па ўсёй Беларусі не дазволілі памаліцца на месцах савецкіх рэпрэсіяў
2 лістапада ўлады забаранілі вернікам правесці традыцыйнае набажэнства ў Гомлі ля месца масавых пахаванняў ахвяраў НКВД.
Гомель заставаўся апошнім горадам, дзе захоўвалася такая традыцыя. У Курапатах падобныя малітвы забаранілі яшчэ ў 2023 годзе.
💔 Курапаты – месца, дзе гісторыя Менску захоўвае адну з самых трагічных старонак ХХ стагоддзя
Паслухайце, як у 1937–1941 гадах тут адбываліся масавыя расстрэлы мірных жыхароў, зарганізаваныя НКВД.
❓ Кім былі людзі, пахаваныя ў Курапатах? Як адбываліся расстрэлы? Чаму гэтае месца так доўга заставалася ў ценю і што мы ведаем пра яго гісторыю сёння?
Больш падрабязна разбіраемся ў праграме «Каса на камень».
🎥 Глядзіце праграму цалкам на YouTube-канале «Belsat History»
✈️ Новы рэкорд па колькасці залётаў беспілотнікаў у Беларусь зафіксаваны ў кастрычніку
Паводле падлікаў «Флагштока», у кастрычніку расейскія беспілотнікі парушылі паветраную прастору Беларусі як мінімум 24 разы.
Гэта новы рэкорд за 2026 год. Папярэдні зафіксавалі ў верасні — 21 залёт.
edited
Расея афіцыйна выйшла з Еўрапейскай канвенцыі супраць катаванняў
Закон аб дэнансацыі Канвенцыі Пуцін падпісаў 29 верасня 2025 года, а 30 кастрычніка Масква афіцыйна паведаміла Савету Еўропы пра сваё рашэнне.
Канвенцыя дазваляла Еўрапейскаму камітэту па перадухіленні катаванняў праводзіць незалежныя інспекцыі турмаў і іншых месцаў зняволення. Цяпер гэты механізм больш не будзе дзейнічаць на тэрыторыі Расеі.
Расея далучылася да дакументу ў 1998 годзе.
«Вясна»: па «справе Гаюна» пацверджана 240 асуджаных
Рэальная колькасць фігурантаў значна большая, затрыманні працягваюцца па ўсёй Беларусі – кажуць праваабаронцы.
Усяго з пачатку года ў «спіс экстрэмістаў» дадалі каля 550 чалавек, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмізму».
Большасць атрымлівае «хатнюю хімію», але ёсць і выпадкі пазбаўлення волі.
«Справа Гаюна» — пераслед беларусаў, якіх улады абвінавачваюць у перадачы інфармацыі пра перамяшчэнне расейскіх войскаў і вайсковай тэхнікі ў Беларусі праз маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн».
🪖 BELPOL: МЗКЦ бярэ ўдзел у выкананні расейскіх дзяржаўных абаронных замоваў
Паводле дакументаў, атрыманых аб'яднаннем былых беларускіх сілавікоў, МЗКЦ бярэ ўдзел у 15 дзяржаўных абаронных замовах Расеі. Завод пастаўляе шасі для вайсковай тэхнікі, у тым ліку на базе якіх размяшчаюць ракетныя комплексы «Іскандэр».
Рухавікі для гэтай тэхнікі пастаўляе расейскі Тутаеўскі маторны завод. BELPOL сцвярджае, што такім чынам беларускі вытворца ўбудаваны ў сістэму забеспячэння расейскага войска.
edited
🇵🇱У Польшчы хочуць спрасціць выдачу «замяняльніка пашпарта» беларусам
Пра гэта заявілі на Польска-беларускім форуме грамадзянскай супольнасці ў Варшаве 29 кастрычніка. Удзельнікі таксама прапанавалі прыцягнуць камерцыйныя структуры для апрацоўкі дакументаў — паводле прыкладу візавых цэнтраў, якія працуюць у Беларусі.
Акрамя спрашчэння працэдуры, беларусы дамагаюцца павелічэння тэрміну дзеяння дакументаў і павышэння іх прававога статусу.
🔗 Больш падрабязна — чытайце па спасылцы
📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі
🤦🏼 Лукашэнка 9 гадоў будаваў камбінат, а цяпер шукае вінаватых у недаробках
Нежынскі горнаўзбагачальны камбінат, які планавалі запусціць яшчэ ў 2022 годзе, дагэтуль мае праблемы з будаўнічымі працамі. На нарадзе Лукашэнка запатрабаваў патлумачыць затрымкі і абурыўся, што на прадпрыемстве не ізаляваныя трубы і не нанесеная антыкаразійная абарона.
«Будзе ўсё іржавець. Праз два гады прыйдуць і скажуць: трэба грошы, каб гэта мадэрнізаваць»
– абураўся дыктатар.
Праект, які першапачаткова ацэньвалі ў $2 млрд, затрымаўся праз санкцыі і праблемы з фінансаваннем. Цяпер яго дабудоўваюць за дзяржаўныя і крэдытныя грошы.
🔗 Падрабязнасці – па спасылцы
✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
⛓ З палітзняволеным журналістам Дзянісам Івашыным ужо 20 дзён няма сувязі
Ягоная жонка Вольга мяркуе, што мужа маглі зноў змясціць у штрафны ізалятар (ШІЗА). Сям’я не атрымлівае лістоў і не дачакалася запланаванага на 23 кастрычніка тэлефанавання.
Івашын адбывае 13 гадоў і 1 месяц зняволення. Раней у магілёўскай калоніі №15 яго, паводле сведчанняў былых вязняў, збівалі і неаднаразова каралі ШІЗА.
#Рэпрэсіі
🇬🇧 Брытанія перахапіла расейскі разведвальны карабель і ваенныя судны ў Ла-Маншы
Брытанскі флот за 17 дзён перахапіў і адсочваў тры расейскія караблі каля сваіх берагоў: фрэгат «Неустрашимый» і дэсантны карабель «Александр Шабалин», якія суправаджалі грузавыя судны праз Ла-Манш, а таксама разведвальны карабель «Віктар Лявонаў», які сачыў за вучэннямі NATO каля Шатландыі.
🍁 Лістапад абяцае быць багатым на культурніцкія падзеі! Фотавыставы, інтэрактыўныя прыгоды, літаратурныя сустрэчы і прэзентацыі кніг – сабралі для вас самае цікавае ў Беларусі і за яе межамі.
📸 Паглядзець на прыгажосць беларускіх народных строяў, трапіць у казачную прыгоду ў Дукорскім маёнтку, сустрэцца з беларускімі пісьменнікамі і адкрыць для сябе новыя кнігі – варыянтаў дастаткова!
Асаблівая ўвага – Гданьску, дзе адбудуцца імпрэзы да ўручэння прэміі імя Ежы Гедройця: з літаратурнымі дыскусіямі, кінапаказамі, выставамі і выступам Лявона Вольскага.
Захоўвайце афішу, каб не прапусціць цікавых падзеяў і пішыце ў каментарах, куды плануеце схадзіць, калі гэта, вядома, бяспечна для вас 💛
🛢Бензін і дызель зноў падаражэюць
З 4 лістапада кошты на паліва вырастуць у цане на адну капейку за літр:
Пасля падаражэння АІ-92 будзе каштаваць 2,63 рубля, АІ-95 – 2,73, АІ-98 – 2,95, а дызель – 2,73 рубля.
Апошні раз паліва даражэла 7 кастрычніка.
▶️Жывы эфір «Наш дзень»
Абмяркоўваем важнейшыя падзеі дня з нашымі журналістамі ды гасцямі студыі. Сёння гаворым пра зварот Лукашэнкі да ЗША, візіт талібаў у нашую краіну, вынікі перамір’я ў Алэшках, здарэнне каля беларускай святыні ў Бельгіі.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://youtube.com/live/MNrf0nGjzgM
edited
«Я не веру ў рэвалюцыйныя замены ў Беларусі такога ж накалу, як у 2020 годзе. [...] Можа, гэта і наіўнасць, але гэта дакладна не дурасць»
Паводле палітыка, будучыя перамены хутчэй будуць эвалюцыйнымі, а апазіцыі варта засяродзіцца не на барацьбе за ўладу, а на дапамозе людзям і кампенсацыі шкоды ад рэжыму.
🔗 Што Бабарыка адказаў на пытанне «Белсату» пра тое, што рабіць, калі беларускія ўлады аслабяць рэпрэсіі – чытайце па спасылцы
📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі
⛪️ У Беларусі ліквідуюць Евангелічна-лютэранскую царкву, зарэгістраваную ў Бабруйску
Сёлета гэта ўжо другое ліквідаванае рэспубліканскае аб’яднанне лютэранаў. Акрамя таго, пад ліквідацыю трапілі дзве мясцовыя супольнасці – у Магілёве і Клічаве. Гэта адбываецца на фоне абавязковай перарэгістрацыі рэлігійных арганізацыяў, якую праваабаронцы называюць рэпрэсіўнай.
🔗 Падрабязнасці – чытайце тут
📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі
🌐 Інтэрнэт у Беларусі абяцаюць зрабіць хутчэй
Затрыманы чарговы лукашэнкаўскі чыноўнік, як быў «асобай году».
У Бельгіі сарвалі магчымую атаку на беларускую грэка-каталіцкую царкву.
У Менску хуткая дапамога сутыкнулася з трамваем, а пад Менскам міліцыянты са стралянінай спынялі п’янага кіроўцу.
Таксама раскажам, хто стаў новым чэмпіёнам Формулы-1 і як беларусы адзначаюць Дзяды👇
📺 Пра гэта і не толькі – у кароткім выданні навінаў за 2 лістапада